СО́КАЛАЎ-ВО́ЮШ Сяржук (сапр. Сокалаў Сяргей Анатолевіч; н. 16.10.1957, в. Астроўшчына Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і бард. Скончыў БДУ (1985). Настаўнічаў, працаваў на з-дзе, навук. супрацоўнікам філіяла Літ. музея Я.Коласа ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на (1984—85), заг. літ. часткі лялечнай трупы Бел. т-ра імя Я.Коласа (1988—90). З 1991 за мяжою. Друкуецца з 1973. У кн. «Кроў на сумётах» (1989) публіцыст. і грамадзянская лірыка. Піша музыку да сваіх вершаў. Аўтар казкі «Свецяць, свецяць зорачкі...» (паст. 1989). На бел. мову пераклаў п’есы Л.Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», вершы рус., укр., польскіх паэтаў.
Г.В.Кажамякін.
т. 15, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)