СО́СНА,

возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярозка, за 18 км на Пн ад г. Сянно. Пл. 0,54 км², даўж. 2,7 км, найб. шыр. 340 м, найб. глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 6,3 км. Пл. вадазбору 7,21 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на ПнУ выш. да 20 м (на ПдЗ 2—5 м), пераважна пад хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Уздоўж паўд.-зах. берага забалочаная пойма шыр. 150—250 м, парослая хмызняком. Дно да глыб. 2—3 м пясчанае, глыбей ілістае. Зарастае да глыб. 3 м, шыр. паласы расліннасці 15—75 м.

т. 15, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)