ВАРАБ’ЁЎ (Іван Аляксеевіч) (н. 26.8.1921, в. Гарбачова Тульскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Палкоўнік (1956). Скончыў Тамбоўскую ваен.-авіяц. школу пілотаў (1941), Ваен.-паветр. акадэмію (1952). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце са жн. 1942. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Здзейсніў каля 400 баявых вылетаў. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Беларусі (Орша, Віцебск, Барысаў, Мінск, Баранавічы), Украіны, Літвы, баёў ва Усх. Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (30.6.1895, в. Падстарыны Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 25.8.1938),
савецкі военачальнік. Скончыў Чугуеўскае ваен. вучылішча (1916). У 1-ю сусв.вайну на Зах. фронце, прапаршчык. Са снеж. 1918 у Чырв. Арміі, камісар палка, нач. палітаддзела дывізіі. З 1929 нач. і ваенком Аб’яднанай беларускай вайсковай школы. З 1932 камендант умацаванага раёна, з 1936 камандзір стралк. корпуса Асобай Далёкаўсх. арміі. Чл.ЦВКБССР у 1929—32. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́КАЎ (Міхаіл Сямёнавіч) (16.10.1922, г. Жлобін Гомельскай вобл. — 30.4.1991),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1940), Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1952). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., Бранскім, 1-м і 4-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан Быкаў зрабіў 174 баявыя вылеты, знішчыў і пашкодзіў 12 самалётаў на аэрадромах, шмат танкаў, аўтамашын, гармат ворага. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧЫ́ХІНСКІ БОЙ 1942.
Адбыўся паміж зводным атрадам 2-й Бел.партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі і ням фаш. гарнізонам на ст. Бычыха Мехаўскага р-на (цяпер у Гарадоцкім р-не) Віцебскай вобл. ў Вял.Айч.вайну. У ноч на 15 ліп. партызаны з боем уварваліся ў акопы і апорныя пункты ворага, разграмілі гарнізон на станцыі і тэр. былой МТС. У выніку бою чыгунка Віцебск—Невель была выведзена са строю больш як на суткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЕ́ВІЧ (Фёдар Мікалаевіч) (н. 22.5.1923, ст. Бада Хілокскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. У Вял.Айч.вайну з сак. 1942 на фронце. Удзельнік Сталінградскай бітвы 1942—43, баёў пад Ржэвам, Ярцавам, вызвалення бел. гарадоў Мазыр, Калінкавічы, Пінск, Брэст, Польшчы, Берлінскай аперацыі 1945. У крас. 1945 наводчык станковага кулямёта Бялевіч з групай байцоў у баі каля Франкфурта-на-Одэры 3 гадз адбіваў варожыя контратакі, паранены не пакінуў занятых пазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1898 у г. Бабруйск як механічны, кацельны і чыгуналіцейны з-д (вырабляў абсталяванне для бровараў і інш.). З 1932 маш.-буд.з-д. У Вял.Айч.вайну разбураны, адноўлены ў 1945. У 1961 пушчаны сталеліцейны цэх, у 1966—71 — чыгуналіцейны і электрацэх, рамонтна-мех. ўчастак, у 1981 — машыназборачны цэх. Асн. прадукцыя (1995): цэнтрабежныя помпы для гарнаруднай, металургічнай, нафтавай, хім., энергет. і інш. галін прам-сці і для камунальнай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМБАМЁТ,
артылерыйская гармата для навясной стральбы асколачнымі гранатамі і бомбамі. Калібр 20—152 мм. У 1-ю сусв.вайну бамбамёты былі на ўзбраенні многіх армій. Будовай падобныя да мінамётаў, аднак зараджаліся з казённай часткі. Выкарыстоўваліся як гарматы суправаджэння пяхоты ў баі для знішчэння праціўніка ў траншэях і акопах; саступілі месца мінамётам. На сучасных надводных ваен. караблях бамбамёты — устаноўкі для стральбы глыбіннымі бомбамі па падводных лодках і тарпедах.
Да арт.Бамбамёт. Рэактыўная бамбамётная ўстаноўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-СІ́КХСКІЯ ВО́ЙНЫ,
захопніцкія войны англ. Ост-Індскай кампаніі супраць дзяржавы сікхаў у Пенджабе (Індыя). Справакаваўшы пагранічны канфлікт, англічане змусілі сікхаў пачаць ваен. дзеянні. У першай англа-сікхскай вайне (1845—46) сікхі, якія напачатку дамагліся ваен. поспехаў, пацярпелі паражэнне. Англічане захавалі Пенджабу ўяўную самастойнасць, аднак сікхі заплацілі за гэта часткай сваіх зямель. Другую англа-сікхскую вайну (1848—49) пачалі англічане пад выглядам барацьбы з мяцежнікамі. У 1849 сікхскія войскі разбіты і англ. кампанія захапіла Пенджаб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНСІ́МАЎ (Георгій Паўлавіч) (н. 3.6.1922, ст. Ладажская Краснадарскага краю),
рускі рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1986). У 1953—64, 1980—90 і з 1995 рэжысёр Вял.т-ра Расіі. У 1964—75 маст. кіраўнік і гал.рэж. Маскоўскага т-ра аперэты. З 1972 праф.Рас. акадэміі тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна (1957), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» С.Пракоф’ева (1960). Паставіў «Вайну і мір» Пракоф’ева ў Празе (1970). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́Н,
горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц. вілаі Аран. 590 тыс.ж. (1987). Буйны трансп. і гандл.цэнтр. Порт на Міжземным м. (гандаль віном, збожжам, воўнай, агароднінай, травой альфа). Харч., харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), тэкст., абутковая, металаапр., хім., металургічная, цэментная прам-сць. Рамёствы. Ун-т. Музей ісламскага мастацтва. Крэпасць Санта-Крус (16 ст.), мячэць (18 ст.). Засн. каля 903. Месца высадкі саюзнага войска ў 2-ю сусв.вайну; былая франц.ваен.-марская база.