СМАЛІЧЫ́,
вёска ў Бучацінскім с/с Капыльскага р-на Мінскай вобл., на р. Волка. Цэнтр. закрытага акц. т-ва «Малінава». За 42 км на Пд ад г. Капыль, 157 км ад Мінска, 34 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 366 ж., 141 двор (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)