СТАВО́К,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Мерачанка, на аўтадарозе Пінск—Івацэвічы. Цэнтр сельсавета. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Пінск, 180 км ад Брэста. 398 ж., 163 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Ушэсцеўская царква (1855).
т. 15, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)