СНІ́ТАВА,

вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Іванава—Драгічын. Цэнтр сельсавета і с.-г. кааператыва. За 8 км на З ад г. Іванава, 122 км ад Брэста, 3 км ад чыг. ст. Снітава. 872 ж., 355 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэчны пункт, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)