СТРУГА́ЦКІЯ Аркадзь Натанавіч (28.8.1925, г. Батумі, Грузія — 12.10.1991) і Барыс Натанавіч (н. 15.4.1933, С.-Пецярбург),
рускія пісьменнікі-фантасты, браты, сааўтары. Аркадзь С. скончыў Ваен.ін-т замежных моў у Маскве (1949). Працаваў рэдактарам. Барыс С. скончыў Ленінградскі ун-т (1955). Працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. Друкуюцца з 1957. Навук.-фантастычныя аповесці «Краіна барвовых хмараў» (1959), «Цяжка быць богам» (1964), «Панядзелак пачынаецца ў суботу. Казка для навуковых супрацоўнікаў малодшага ўзросту» (1965), «Смоўж на схіле» (1966—68), «Пікнік на абочыне» (1972), «За мільярд гадоў да канца свету» (1976—77), «Кульгавы лёс» (1986), зб.апавяд. «Шэсць запалак» (1960), цыкл лірычных навел «Вяртанне» (1962), раман «Горад асуджаны» (1988—89) і інш. пра шляхі развіцця цывілізацыі і ролі асобы ў грамадстве. Іх прозе ўласцівы псіхалагізм, «рэалістычнасць» дэталей фантаст. свету, гратэск, гумар. П’еса С. «Жыды горада Піцера, або Невясёлыя гутаркі пры свечках» пастаўлена ў Бел. т-ры імя Я.Коласа і Магілёўскім абл.драм. т-ры (абодва 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАЛЬПІ́ЙСКІ ПО́ЯС,
вышынны прыродны пояс у гарах умераных і субтрапічных шырот з перавагай субальпійскай расліннасці. Размяшчаецца ніжэй альпійскага пояса і вышэй ляснога горнага (у вільготных раёнах) ці стэпавага горнага (у сухіх раёнах) паясоў. Яго вышыннае становішча вызначаецца геагр. шыратой, экспазіцыяй схілаў, ступенню кантынентальнасці клімату (напр., у Альпах і на З Каўказа С.п. размешчаны на выш. 1700—2300 м, на паўд. схілах Гімалаяў на выш. 3200—4000 м, у больш высокіх шыротах і абласцях, ахалоджаных марскімі цячэннямі, напр. на Курыльскіх а-вах, С.п. апускаецца да ўзроўню мора). Клімат халаднаваты, вільготны, снегавое покрыва 6—8 мес. Характэрны голыя скалы, восыпы, на пакатых схілах формы мярзлотнага рэльефу; субальпійскія лугі ў спалучэнні з хмызняковымі згуртаваннямі і крывалессем на горна-лугавых глебах; летнія пашы. У гарах Забайкалля, Сярэдняй і Усх. Сібіры месца С.п. займае падгальцовы пояс, дзе пераважаюць разрэджаныя прыгнечаныя лясы і рэдкалессі, зараснікі хмызняку, кедравага сланіку ў спалучэнні з невял. ўчасткамі лугоў, травастой якіх не дасягае шчыльнасці і відавога складу субальпійскіх лугоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАРКТЫ́ЧНЫ ПО́ЯС, субарктыка,
прыродны геагр. пояс у Паўн. паўшар’і паміж умераным поясам і арктычным поясам, у межах ад 60—65° да 67—73°паўн. ш. Межы вызначаюцца сезоннымі перамяшчэннямі атм. фронту, што раздзяляе паветра арктычнае і ўмераных шырот; а таксама напрамкам цёплых і халодных цячэнняў, пашырэннем сезонных ільдоў. Клімат халодны. Сярэднія т-ры студз. на мацерыках і астравах ад -5 °C да -40 °C, ліп. 5—12 °C. Летам пераважаюць зах. перанос паветраных мас умераных шырот і цыклоны, зімой — арктычнае паветра і антыцыклоны. Ападкаў 300—500 мм за год. Снегавое покрыва 8 месяцаў. Характэрны шматгадовая мерзлата і звязаныя з ёй формы рэльефу; моцная забалочанасць. Вегетац. перыяд 2—3 месяцы. На Пн пояса — тундравая зона, на Пд — лесатундравая зона. У паўн.-амер. і еўрап.-азіяцкім С.п. вылучаюць па 2 прыакіянічныя і па 1 кантынентальнаму сектару. Значная ч. акіянскай прасторы ў С.п. замярзае, воды халодныя (10—5 °C), маюць высокую біял. прадукцыйнасць (вял. колькасць планктону, рыб і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДАКО́Ў Ілья Якаўлевіч (1.8.1890, Масква — 1.9.1969),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар.арт. Расіі (1938). З 1916 акцёр і рэжысёр 2-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, з 1924 і ў 1946—48 — Маскоўскага Маст.акад.т-ра, у 1933—37 узначальваў Маскоўскі трам, у 1937—44 гал. рэжысёр і маст. кіраўнік Малога т-ра, з 1944 у Т-ры-студыі кінаакцёра і інш. маскоўскіх т-рах. У 1952—53 гал. рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Купалы. У 1930—56 праф.Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Дні Турбіных» М.Булгакава (1926), «Браняпоезд 14—69» У.Іванава (1927, з Н.Літоўцавай; абодва пад маст. кіраўніцтвам К.Станіслаўскага), «Страх» А.Афінагенава (1931), «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1935), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1940), «Варвары» М.Горкага (1941, з К.Зубавым), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943). На бел. сцэне паставіў «Шчасце паэта» В.Віткі (з П.Сушко), «Залп Аўроры» («Кастрычнік») М.Бальшынцова і М.Чыяўрэлі (абодва 1952). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЗДАЛЬСКА-НІЖАГАРО́ДСКАЕ КНЯ́СТВА,
княства Паўн.-Усх. Русі ў 14—15 ст. Займала тэр. па рацэ Ірміс, Нерль Клязьмінская, ніжніх цячэннях Клязьмы і Акі, сярэднім цячэнні Волгі (да р. Сура). Асн. цэнтры — Суздаль, Ніжні Ноўгарад, Гарахавец, Гарадзец, Курмыш. Утварылася ў 1341, калі мангола-татары перадалі суздальскаму князю Канстанціну Васілевічу Ніжні Ноўгарад і Гарадзец. Каля сярэдзіны 14 ст. сталіца княства перанесена з Суздаля ў Ніжні Ноўгарад. Князі Канстанцін Васілевіч і яго сын Дзмітрый вялі барацьбу з маскоўскімі князямі за вял. княжанне Уладзімірскае, у 1360 і 1363 Дзмітрый ненадоўга захапіў вял. княжанне. У 1364—82 ён дзейнічаў як саюзнік маскоўскага князя. У 1382 ніжагародскія князі ўдзельнічалі ў нападзе Тахтамыша на Маскву. У 1392 маскоўскія князі захапілі Ніжні Ноўгарад і з таго часу ўтрымлівалі Сярэдняе Паволжа ў сваіх руках. Князі С.-Н.к. пры дапамозе мангола-татар дамагаліся вяртання Ніжняга Ноўгарада ў 1395, 1411—14, 1440-яг. Уласна Суздальскае княства ў гэты час распалася на шэраг удзелаў, якія ў сярэдзіне 15 ст. далучаны да Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЬФАКІСЛО́ТЫ, сульфонавыя кіслоты,
арганічныя злучэнні, якія маюць аднавалентную сульфагрупу, ці сульфонавую групу (SO2OH), злучаную з арган. радыкалам. Агульная ф-ла С. — RSO3H, дзе R — алкіл, арыл або гетэрацыклічны радыкал. Класіфікуюць паводле прыроды арган. радыкала, наяўнасці інш. замяшчальнікаў і колькасці сульфонавых груп у малекуле. Найважн. С. — алкан-, аксі- і амінасульфакіслоты, араматычныя С.
Большасць С. — крышт. гіграскапічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе. Моцныя к-ты, утвараюць солі і эфіры (сульфанаты), галагенангідрыды (сульфагалагеніды RSO2Hal), аміды (сульфаміды RSO2NH2). Араматычныя С. пры награванні гідралізуюцца да вуглевадародаў з вылучэннем сернай к-ты. Араматычныя С. атрымліваюць сульфіраваннем, аліфатычныя — сульфакісленнем і сульфхлараваннем (сульфіраванне пры сумесным дзеянні дыаксіду серы SO2 адпаведна з кіслародам ці хлорам у прысутнасці ініцыятараў або пры апрамяненні). Араматычныя С. з’яўляюцца паўпрадуктамі ў вытв-сці фенолаў, нафтолаў, фарбавальнікаў, лек. сродкаў (гл.Сульфанілавая кіслата), іонаабменных смол і інш.Тэхн. сумесь метан-, этан- і прапансульфонавых кіслот выкарыстоўваюць як каталізатар арган. рэакцый, растваральнік, солі алкансульфонавых кіслот — як мыйныя сродкі, паверхневаактыўныя рэчывы, эмульгатары і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯДО́Ў Валянцін Васілевіч (н. 21.11.1924, г. Нагінск Маскоўскай вобл., Расія),
расійскі археолаг. Чл.-кар.Рас.АН (1997), ганаровы акад.Лат.АН (1994). Д-ргіст.н. (1970), праф. (1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). З 1954 у Ін-це археалогіі АНСССР (цяпер Рас.АН). Даследуе археалогію і культуру Стараж. Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фіна-уграў. У 1960-яг. правёў разведкі і раскопкі курганоў у Бел. Панямонні. Стварыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў. Вынікамі ўздзеяння балцкага субстрату тлумачыць вытокі асаблівасцей бел. лінгваэтнічнай супольнасці, якая, на яго думку, аформілася ў 8—12 ст., да пачатку адасаблення беларусаў. Аўтар арт. «Да паходжання беларусаў» (1967), «Этнагенез і станаўленне беларусаў» (2000), манаграфій «Славяне Верхняга Падняпроўя і Падзвіння» (1970), «Доўгія курганы крывічоў» (1974), «Паходжанне і ранняя гісторыя славян» (1979), «Усходнія славяне ў VI—XIII стст.» (1982), «Старажытнаруская народнасць» (1999) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1984, Дзярж. прэмія Расіі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ВА Антоній (свецкае імя Анастасій; каля 1583, Полацкае ваяв. — 1655),
уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст. З 1612 чл. ордэна базыльян, у 1617 пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). З 1622 архімандрыт уніяцкіх манастыроў: у Вільні св. Тройцы, Навагрудку, Жыдзічыне. З 1624 архіепіскап полацкі, з 1639 ген. вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—55 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 генерал (протаархімандрыт) базыльянскага ордэна. У 1630—40-яг. ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора уніятаў і праваслаўных з мэтай аб’яднання на падставе стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ І.Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» М.Сматрыцкага (1622) і жыццяпісу Кунцэвіча (1625).
Літ.:
Белоруссия в эпоху феодализма. Т. I Мн., 1959;
Уния в документах. Мн., 1997;
Коялович М. Литовская церковная уния. Т. 2. СПб., 1861.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКЕ́ВІЧ (Сянькевіч) Віктар
(псеўд.Язэп Барэйка; н. 19.1.1926, в. Гірстуны Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык, журналіст на эміграцыі. Скончыў Мадрыдскі ун-т (1958). Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пачаткі княства Літоўскага». У 2-ю сусв. вайну ў франц. антыфаш. Супраціўленні, у складзе 2-га Польскага корпуса ген. Андэрса ўдзельнічаў у вызваленні ад гітлераўцаў г. Балоння (Італія). Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (ліст. 1946). Друкаваўся ў бел. эмігранцкіх выданнях — час. «На шляху» (яго заснавальнік), «Зважай», газ. «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш. Аўтар публікацый на гіст. тэмы, у т. л. «Пра ўдзел беларусаў на заходніх франтах другой сусветнай вайны», «Сымон Рак-Міхайлоўскі: З нагоды сотых угодкаў ад нараджэння», «Да 175-годдзя аднаўлення Вялікага княства Літоўскага», «Ю.І.Крашэўскі», «Матэрыялы з гісторыі ўзброеных сіл БНР», «У 70-я ўгодкі савецка-літоўскага мірнага дагавора», «Ігнат Грынявіцкі: да 135-годдзя ад нараджэння і 110 — ад смерці» і інш. З 1992 жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАДЖ-МАХА́Л,
помнік індыйскай архітэктуры перыяду Вялікіх Маголаў на беразе р. Джамна за 2 км ад г. Агра. Пабудаваны ў 1630—52 (арх., верагодна, Устад-Іса і інш.) як маўзалей жонкі султана Шах-Джахана Мумтаз-Махал. У ім жа пахаваны і сам султан, звергнуты з трона і зняволены ўласным сынам. 5-купальны будынак (выш. з цэнтр. купалам каля 74 м) на платформе (выш. 7 м) з 4 мінарэтамі па вуглах. У плане мае выгляд квадрата са зрэзанымі вугламі. Абліцаваны белым паліраваным мармурам з інкрустацыяй з самацветаў. Фасады аздоблены стральчатымі аркамі, рэльефамі, аформлены парталамі-айванамі. Інтэр’ер маўзалея дэкарыраваны мазаікай з паўкаштоўных і каштоўных парод каменю, разьбой па белым мармуры. Надмагіллі абкружаны мармуровай шырмай ажурнай разьбы. Помнік валодае незвычайным акустычным эфектам. Каля Т.-М. знаходзяцца; саборная мячэць (1648) і гасцініца для паломнікаў, рэгулярны кіпарысавы сад з вадаёмам, каналамі і фантанамі. Маўзалей уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.