СТРУГА́ЦКІЯ Аркадзь Натанавіч (28.8.1925, г. Батумі, Грузія — 12.10.1991) і Барыс Натанавіч (н. 15.4.1933, С.-Пецярбург),
рускія пісьменнікі-фантасты, браты, сааўтары. Аркадзь С. скончыў Ваен. ін-т замежных моў у Маскве (1949). Працаваў рэдактарам. Барыс С. скончыў Ленінградскі ун-т (1955). Працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. Друкуюцца з 1957. Навук.-фантастычныя аповесці «Краіна барвовых хмараў» (1959), «Цяжка быць богам» (1964), «Панядзелак пачынаецца ў суботу. Казка для навуковых супрацоўнікаў малодшага ўзросту» (1965), «Смоўж на схіле» (1966—68), «Пікнік на абочыне» (1972), «За мільярд гадоў да канца свету» (1976—77), «Кульгавы лёс» (1986), зб. апавяд. «Шэсць запалак» (1960), цыкл лірычных навел «Вяртанне» (1962), раман «Горад асуджаны» (1988—89) і інш. пра шляхі развіцця цывілізацыі і ролі асобы ў грамадстве. Іх прозе ўласцівы псіхалагізм, «рэалістычнасць» дэталей фантаст. свету, гратэск, гумар. П’еса С. «Жыды горада Піцера, або Невясёлыя гутаркі пры свечках» пастаўлена ў Бел. т-ры імя Я.Коласа і Магілёўскім абл. драм. т-ры (абодва 1991).
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—11. Донецк;
СПб., 2000—01.
т. 15, с. 209
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)