СЛУ́ЦКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯСлуцкая народная агульная гімназія Хаўрусу настаўнікаў,
сярэдняя навучальная ўстанова ў 1917—20 у г. Слуцк Мінскай вобл. Утворана ў ліп. 1917 па ініцыятыве камісара Слуцкага пав. пры Часовым урадзе Р.К.Астроўскага (першы дырэктар). Утрымлівалася за кошт субсідый Слуцкага пав. земства і платы за навучанне, атрымлівала грашовыя дапамогі ад урада БНР (у 1918), Часовага Бел.нац.к-та ў Мінску (у 1920). У розны час у склад пед. рады ўваходзілі: М.Штэрнаў (дырэктар у 1919—20), П.Я.Жаўрыд, А.Істочнікава, Э.Людвіг, А.Макарава, С.К.Петрашкевіч, П.Сутрыс, М.Травін, М.Ярац і інш.Навуч. праграма гімназіі будавалася на ўзор б.рас. гімназій, дадаткова ўведзены бел. мова (абавязковы прадмет), гісторыя і геаграфія Беларусі (факультатыўныя), якія выкладаліся на бел. мове. Асн. кантынгент навучэнцаў — сял. дзеці з навакольных вёсак. Гімназісты з бедных сем’яў вызваляліся ад платы за навучанне. Пры гімназіі дзейнічала бел. маладзёжная арг-цыя «Папараць-кветка». У верасні 1920 гімназія пераўтворана ў сав. школу 2-й ступені. У гімназіі вучыліся С.Бусел, Л.Рыдлеўскі, М.Каберац, А.Яцэвіч (Змагар) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ЖАНЬ (назва ад слова «снег»),
дванаццаты месяц каляндарнага года (31 дзень), першы месяц зімы. У С. Сонца праходзіць праз пункт зімовага сонцастаяння (21 або 22 снеж.). 15 С. даўж. дня ў Мінску 7 гадз 24 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 12,7°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 41 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-17 МДж/м²). Сярэдняя т-ра паветра ад -2 °C на ПдЗ да -5,5 °C на ПнУ Беларусі. Адносная вільготнасць паветра дасягае максімуму (88—91%), пахмурных дзён 20—23, ападкаў 35 мм за месяц. У 2-й дэкадзе звычайна ўстанаўліваецца ўстойлівае снегавое покрыва, укрываюцца лёдам рэкі і азёры. У С. 12—21 дзень з адлігай. У канцы месяца глеба прамярзае на 20—30 см. С. — цяжкі перыяд для жывёльнага свету. У пошуках корму прылятаюць да чалавечага жылля чачоткі, шчыглы, чыжы, аўсянкі, галкі, сарокі, вароны. Ліс палюе на мышэй-палёвак і зайцоў, ваўкі нападаюць нават на свойскую жывёлу. Заканчваецца гон у дзікоў, у ментуза ў канцы С. пачынаецца нераст. У садах вядуць барацьбу з мышападобнымі грызунамі.
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае этыялогію, патагенез хвароб і пашкоджанняў зубоў, слізістай абалонкі рота, сківіц і інш. органаў поласці рота і сківічна-тваравай вобласці; распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі.
Як самаст. навука ўзнікла ў 1-й чвэрці 20 ст.ад спалучэння аданталогіі і сківічна-тваравай хірургіі. Падзяляецца на тэрапеўт., хірург., артапедычную, С. дзіцячага ўзросту, артадантыю. Тэрапеўт. С. вывучае і лечыць хваробы зубоў, калязубных тканак, слізістай абалонкі рота, распрацоўвае метады неаперацыйнай тэрапіі і прафілактыкі. Хірург. С. ўключае хірургію зубоў, лячэнне запаленчых захворванняў поласці рота, сківічна-тваравай вобласці, пухлін поласці рота і сківіц, пластычную, рэканструкцыйную і эстэт. хірургію, імпланталогію. Артапедычная С. займаецца пратэзаваннем поласці рота. С. дзіцячага ўзросту таксама падзяляецца на тэрапеўт., хірург. і артадантыю, вывучае асаблівасці фарміравання і развіцця органаў і тканак сківічна-тваравай вобласці.
На Беларусі пытаннямі С. займаюцца аддзяленні сківічна-тваравай хірургіі ў Мінскім, Віцебскім мед. ун-тах, Бел. МАПА. Вядучыя спецыялісты П.А.Леус, А.С.Арцюшкевіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТАРАЖЫ́ТНЫЯ ДАКУМЕ́НТЫ ПА ГІСТО́РЫІ ПО́ЛЬШЧЫ, ЛІТВЫ́ І СУСЕ́ДНІХ КРАІ́Н»
(«Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae gentiumque finitimarum historiam illustrantia»),
археаграфічнае выданне дакументаў з Ватыканскага архіва па гісторыі Польшчы і ВКЛ 11—18 ст. Падрыхтавана гісторыкам царквы А.Тайнерам, выдадзена ў 4 тамах у Рыме ў 1860—64. Змешчаны лісты рымскіх пап да каралёў Польшчы і вял. князёў ВКЛ, вял. магістраў Нямецкага ордэна, біскупаў, абатаў і інш. асоб у гэтых краінах, інструкцыі папскім нунцыям у Польшчы і Рэчы Паспалітай і рэляцыі ад іх у Рым, лісты ад манархаў і інш. асоб да рымскіх пап; матэрыялы справаводства Рэчы Паспалітай па рэліг. пытаннях. Матэрыялы выдання асвятляюць становішча каталіцкай царквы ў Польшчы і ВКЛ, увядзенне і ўмацаванне каталіцтва ў Літве, міжнар. адносіны ВКЛ, падрыхтоўку і правядзенне уніі паміж каталіцкай і правасл. цэрквамі, рэліг. барацьбу ў Рэчы Паспалітай у 16—18 ст., дзейнасць Радамскай, Барскай, Слуцкай, Тарунскай, Таргавіцкай і інш. канфедэрацый. Усяго надрукавана каля 3 тыс. дакументаў, у асн. на лацінскай, італьянскай і французскай мовах. Большасць крыніц надрукавана ўпершыню. Дакументы размешчаны ў храналагічным парадку. Змешчаны геаграфічна-імянныя паказальнікі, архіўныя шыфры, але археаграфічныя каментарыі адсутнічаюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРА́Я БЕ́ЛІЦА,
вёска ў Гомельскім р-не, на аўтадарозе Гомель—Уваравічы. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнЗад Гомеля, 12 кмадчыг. ст. Уза. 567 ж., 333 двары (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Старабеліцкая Мікалаеўская царква, сядзіба (канец 18—2-я пал. 19 ст.).
У 18 ст. вёска ў Гомельскім старостве Рэчы Паспалітай, уладанне Чартарыйскіх. З 1772 у Рас. імперыі. У 1773—490 ж., 47 двароў. У 1775 С.Б. падаравана імператрыцай Кацярынай II кн. М.Кантгаўзену. У 1777—86 у сувязі з буд-вам новага цэнтра Беліцкага пав. (Новай Беліцы) павятовая адміністрацыя размяшчалася ў С.Б. У 1875 сяло, 666 ж., 150 двароў, нар. вучылішча, царква. З 1878 да 1914 прыватнае ўладанне Солтан-Перасветаў. У 1886—664 ж., 110 двароў, вінакурны з-д, 2 ветраныя млыны, царква. З 8.12.1926 цэнтр сельсавета Уваравіцкага р-на Гомельскай акругі, 635 ж., 194 двары. З 20.2.1938 у Гомельскай вобл., з 17.4.1962 у Гомельскім р-не. У Вял.Айч. вайну ням. фашысты загубілі тут 12 жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУДЗЯНЕ́Ц, Сцюдзянец,
вёска ў Беладуброўскім с/с Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. За 5 км на Пдад горада і чыг. ст. Касцюковічы, 165 кмад Магілёва. 242 ж., 115 двароў (2002). Пач. школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Радзіма П.М.Лепяшынскага.
Вядома з пач. 18 ст. як мястэчка ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв.ВКЛ. У 1744 у С. школа, царква. З 1772 у Рас. імперыі, 62 ж., 15 двароў; у 1799—168 ж., 42 двары, побач размяшчалася Студзянецкая Гута. У 19 ст. мястэчка ў Чэрыкаўскім пав. Магілёўскай губ., уладанне Свінвінавых. У 1846 у С. дзягцярнае смаляное прадпрыемства, паташны з-д, 2 сукнавальні, 3 вінакурні, 7 вадзяных і валовы млыны, 2 заезныя дамы. У фальварку былі маслабойня (1850), нар. вучылішча (1864), канатна-льнотрапальнае прадпрыемства (1879), бальніца для сялян. У 1880 С. — уладанне Цярэшчанкі, 1571 ж., 130 двароў, валасное праўленне, 2 царквы, 2 кірмашы на год; у 1909—1531 ж., 203 двары, нар. вучылішча, прыёмны пакой. З 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Касцюковіцкага р-на Калінінскай, з 1927 — Магілёўскай акр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЭ́ТЫ (польск. і чэш. Sudety, ням. Sudeten),
горы ў Польшчы, Чэхіі і Германіі. Даўж. каля 300 км. Выцягнуты з ПнЗ на ПдУадр. Лаба (Эльба) да Мараўскіх Варот. Абрамляюць з ПнУ Чэшскі масіў. Утвораны ў эпохі герцынскай і альпійскай складкавасцей. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сланцаў, мелавых пясчанікаў, мергеляў. Утвараюць сістэму з некалькіх паралельна выцягнутых хрыбтоў (горы Соўі, Бастшыцкія, Орліцкія, Сталовыя), раздзеленых тэктанічнымі далінамі. Пераважаюць выш. 500—1000 м. Схілы стромкія, вяршыні б.ч. згладжаныя. Найб. высокі хр. Крконашы (г. Снежка, 1602 м) з ледавіковымі формамі рэльефу (цыркі, кары, марэнныя азёры). Радовішчы бурага вугалю, шкловых пяскоў, па разломах шматлікія выхады мінер. крыніц. Ападкаў 800—1200 мм і больш за год. Сярэднія т-ры ў студз.ад -4 °C да -17 °C, ліп. 8—14 °C. Зімой утвараецца ўстойлівае снегавое покрыва. У С. вытокі рэк Лаба (Эльба), Марава, Одра, Бубр, Нейсе і інш. Падножжа і схілы да выш. 1000 м параслі дубова-букавымі, вышэй — піхтава-яловымі лясамі, з выш. 1250 м — зараснікі хваёвага сланіку, лугі, тарфянікі. Крконашскі нац. парк. Курорты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРЭМАТЫ́ЗМ (адлац. supremus найвышэйшы),
кірунак у авангардысцкім мастацтве сярэдзіны 1910—20-х г.; від геам. абстракцыі (гл.Абстракцыянізм). Засн. ў 1913 К.С.Малевічам. Тэорыя С., якая сцвярджала вяршэнства абстрактнай формы, зведзенай да квадрата, круга, трохвугольніка, прамавугольніка, крыжа, была выкладзена ў маніфесце Малевіча «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму» (1916). Першыя свае супрэматычныя карціны Малевіч паказаў у 1915 на выстаўцы «0,10» у Петраградзе. Для С. характэрна падкрэсленая сімволіка колеру. Камбінацыі рознакаляровых плоскасцей увасаблялі абсалютныя, «вышэйшыя» пачаткі рэчаіснасці, спасцігнутыя інтуіцыяй мастака. У рэчышчы С. працавалі І.Клюн, І.Пуні, Эль Лісіцкі, М.Суэцін. С. увасобіўся ў жывапісе, графіцы, сцэнаграфіі, дэкар.-прыкладным мастацтве і інш., значна паўплываў на канструктывізм.
Літ.:
Шунейка Я. Супрэмус, або Творца беспрадметнага мастацтва // Мастацтва Беларусі. 1989. № 2;
Наков А. Русский авангард: Пер. с фр.М., 1991;
Сарабьянов Д.В., Шатских А.С. Казимир Малевич: Живопись. Теория. М., 1993.
Я.Ф.Шунейка.
Да арт.Супрэматызм. К.Малевіч. Супрэматычная кампазіцыя. 1916.Да арт.Супрэматызм. М.Суэцін. Кубак і сподак з супрэматычнай размалёўкай. 1923.Да арт.Супрэматызм. Эль Лісіцкі. Пра 2 квадраты. Супрэматычная казка ў шасці карцінках. 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ТКІ,
адзінка часу, роўная 24 гадз. Адрозніваюць зорныя С., роўныя перыяду абарачэння Зямлі вакол сваёй восі адносна пункта вясенняга раўнадзенства, і сонечныя С. — перыяд абарачэння Зямлі адносна Сонца.
Зорныя С. роўныя прамежку часу паміж 2 паслядоўнымі верхнімі (ці ніжнімі) кульмінацыямі пункта вясенняга раўнадзенства. У залежнасці ад выбару пункта вясенняга раўнадзенства (сапраўдны — разглядаецца рух гэтага пункта з улікам прэцэсіі і нутацыі, сярэдні — улічваецца толькі прэцэсія) адрозніваюць сапраўдныя (іх працягласць непастаянная і бесперапынна мяняецца з-за нутацыі) і сярэднія зорныя С. (на 0,0084 с карацейшыя за сапраўдны перыяд абарачэння Зямлі). Сонечныя С. роўныя прамежку часу паміж 2 паслядоўнымі верхнімі (ці ніжнімі) кульмінацыямі Сонца. З прычыны экліптычнасці зямной арбіты і нахілу экліптыкі да экватара прамежак часу паміж 2 кульмінацыямі рэальнага Сонца — працягласць сапраўдных сонечных С. — мяняецца на працягу года ад 24 гадз 3 мін 36 с (у сярэдзіне вер.) да 24 гадз 4 мін 27 с (у канцы снеж.) зорнага часу. На практыцы карыстаюцца сярэдняй працягласцю сонечных С. за год — сярэднімі сонечнымі С., роўнымі 24 гадз 3 мін 56,55536 с зорнага часу. Гл. таксама Каляндар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНАЯ КАНЦЫЛЯ́РЫЯ,
цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі 18 ст.Засн.Пятром I у лют. 1718 у Маскве як часовая надзвычайная камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. З сак. 1718 у Пецярбургу (да 1723 філіял у Маскве), дзе набыла пастаянны характар. Разглядала найважнейшыя паліт. справы: замахі на цара і вышэйшых саноўнікаў, спробы паліт. пераваротаў, дзярж. здрада, шпіянаж. буйныя казнакрадствы і хабарніцтвы, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва і інш. Падпарадкоўвалася асабіста цару і часткова Сенату. Складалася з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П.А.Талстой — лічыўся гал. начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты і 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў). Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў цар, часам і сенат. Следства суправаджалася катаваннямі. Т.к. скасавана Кацярынай I (указ ад 8.6.1726), функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа (1695—1729, таксама орган паліт. вышуку і суда) і Вярхоўнага тайнага савета. У 1731 адноўлена пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў (або проста Т.к.), якую скасаваў Пётр III указам ад 23.2.1762.
Літ.:
Рууд Ч., Степанов С. Фонтанка. 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.