СУКА́ЛА Аляксандр Васілевіч (н. 25.2.1951, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н., праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975) і працуе ў ім (у 1988—96 дэкан, з 1994 заг. кафедры, з 1998 прарэктар). Навук. працы па дзіцячай нефралогіі, экапаталогіі, імунных парушэннях у дзяцей.
Тв.:
Болезни почек и мочевыводящих путей (разам з І.Н.Усавым) // Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997;
Болезни почек и мочевыводящих путей (разам з А.М.Чычко) // Справочник по лечению детских болезней. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́МБА (Sumba),
востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. 11,2 тыс.км². На Пд і ў цэнтры расчлянёныя нізкагор’і (выш. да 1225 м), складзеныя з вулканічных і крышт. парод, перакрытых неагенавымі мергелямі і вапнякамі; на Пн алювіяльная раўніна. Клімат субэкватарыяльны мусонны, ападкаў ад 1500 мм на раўнінах, да 2500 мм у гарах за год. Сухі сезон з ліп.па кастрычнік. Другасныя саванны і рэдкалессі, у гарах вечназялёныя лясы. На прыбярэжных раўнінах трапічнае земляробства: вырошчванне рысу, какосавай пальмы, тытуню. Вытв-сць копры. Гал.г. — Вайнгапу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПАСТА́ЎНЫЯ ЦЭ́НЫ,
цэны, прыведзеныя па велічыні да ўмоў адпаведнага перыяду, на пэўную дату. Выкарыстоўваюцца ў разліках пры супастаўленні аб’ёмаў вытв-сці, тавараабароту, спажывання, даходаў і выдаткаў, інш. вартасных паказчыкаў у пэўныя перыяды, каб пазбегнуць скажэнняў, якія могуць узнікнуць пад уплывам інфляцыі. Напр., пры параўнанні ў грашовым выражэнні ўзроўняў спажывання тых ці інш. тавараў у розныя гады неабходна аб’ём фіз. спажывання памножыць на С.ц. Паказ прадукцыі ў С.ц. забяспечвае супастаўнасць паказчыкаў за шэраг гадоў на прадпрыемстве, у галіне, ва ўсёй эканоміцы, дазваляе ў дынаміцы ацэньваць якасць іх працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРКО́ВА Ларыса Канстанцінаўна (н. 7.6.1941, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д-рмед.н. (1997). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1964). З 1969 у НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі (з 1986 кіраўнік лабараторыі, аддзела). Навук. працы па пытаннях патамарфозу, патагенезу, марфалогіі, імунапаталогіі туберкулёзу і інш. хвароб органаў дыхання.
Тв.:
Современные аспекты патоморфоза туберкулеза легких в Республике Беларусь (разам з М.І.Дзюсьмікеевай, М.Я.Штыльманам) // Пульмонология. 1996. № 2;
Роль иммунокомплексных патологических реакций в иммунопатогенезе туберкулеза легких (разам з Н.С.Шпакоўскай, М.І.Дзюсьмікеевай) // Пробл. туберкулеза. 1999. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРТА́ Іван Захаравіч (22.11.1893, в. Бяседавічы Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1937),
бел.дзярж. дзеяч; адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Акад.АН Беларусі (1936). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1918), Ін-тчырв. прафесуры (1932). У 1933 нам. наркома асветы Беларусі, з 1933 нарком аховы здароўя Беларусі, у 1936—37 прэзідэнт АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства. Рэпрэсіраваны ў 1937 і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
І.П.Паўлаў і яго вучэнне // Зап.Бел.Акад.навук. 1936. Кн. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫЯ ЦЭ́НЫ.
цэны, якія дзейнічаюць на сусветным рынку, па якіх ажыццяўляюцца самыя буйныя экспартна-імпартныя здзелкі; сярэднія значэнні цэн на пэўныя тавары, устаноўлены ў розных краінах. Вылічаюцца ў свабодна канверсоўнай валюце з улікам базісных цэн, якія адлюстроўваюць дынаміку цэн на пэўны тавар, умоў транспарціроўкі і аб’ёму закупак гэтага тавару. Значна ўплываюць на ўнутр. цэны розных краін. У СССР мелі абмежаванае выкарыстанне ў сувязі з устанаўленнем дзярж. цэн на імпартныя тавары і забаронай абароту замежных валют. У постсав. краінах наглядаецца тэндэнцыя набліжэння цэн да С.ц. Гл. таксама Імпарт, Экспарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ШАНІЦА (Gnaphalium),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. 50 (паводле інш. звестак 300) відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя тропікаў. На Беларусі 2 віды С.: багнавая, або балотная (G. uliginosum), і жоўта-белая (G. luteoalbum). Трапляюцца па берагах рэк, на поймавых лугах, як пустазелле.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з лямцавым апушэннем. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, галінастыя. Лісце падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае. Кошыкі невял., апушаныя, сабраныя ў шчытка-, клубочка- ці коласападобныя, вузкамяцёлчатыя суквецці на верхавінках парасткаў. Плод — сямянка. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФЕРАЛІ́Т (ад грэч. sphaira шар + lithos камень),
шарападобны агрэгат тонкіх ігольчатых крышталёў радыяльна-прамяністай будовы. Па паходжанні блізкія да канкрэцыйных утварэнняў (гл.Канкрэцыя). Трапляюцца ў магматычных і асадкавых горных пародах.
У магматычных пародах С. — эндагенныя кантактавыя ўтварэнні на краявых участках дыябазаў; у кіслых лавах — прадукты кансалідацыі пераважна ў шклістай масе пры яе застыванні; у асн. лавах (варыёлітах) наз. варыёлі. С. фарміруюцца таксама ў газавых пустотах цвёрдай пароды пры другасным выпадзенні цэалітаў, кварцу і інш. (т.зв. псеўдасфераліты). У асадкавых пародах трапляюцца С. карбанатныя, марганцава-жалезістыя, фасфатныя, халцэдонавыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́БУТ Іван Аляксандравіч (12.2.1833, г.Вял. Лукі Пскоўскай вобл., Расія — 20.10.1923),
рускі і бел. вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў раслінаводства на Беларусі. Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1854), з 1860 праф. гэтага ін-та. У 1865—94 праф. Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі, узначальваў 1-ю ў Расіі кафедру раслінаводства. Навук. працы па апрацоўцы глебы, агратэхніцы палявых культур. Арганізатар першай у Расіі жаночай вышэйшай с.-г. навучальнай установы (Сцебутаўскіх курсаў). Заснавальнік і рэдактар журнала «Русское сельское хозяйство».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАЎ Павел Іванавіч (16.6.1880, г. Тара Омскай вобл., Расія — 26.8.1947),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1907). З 1907 у Геал. к-це, з 1919 у Ленінградскім горным ін-це. З 1926 дырэктар Геал. музея імя Ф.М.Чарнышова, адначасова з 1939 у Ін-це геал. навук АНСССР. Навук. працы па геалогіі вугальных бас.СССР. Выказаў ідэю «Вял. Данбаса», што садзейнічала выяўленню шэрагу новых вугальных радовішчаў і пашырэнню межаў Данбаса. Распрацаваў канцэпцыю паясоў і вузлоў вугленамнажэння. Дзярж. прэмія СССР 1943.