СЦЕ́БУТ Іван Аляксандравіч (12.2.1833, г.Вял. Лукі Пскоўскай вобл., Расія — 20.10.1923),
рускі і бел. вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў раслінаводства на Беларусі. Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1854), з 1860 праф. гэтага ін-та. У 1865—94 праф. Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі, узначальваў 1-ю ў Расіі кафедру раслінаводства. Навук. працы па апрацоўцы глебы, агратэхніцы палявых культур. Арганізатар першай у Расіі жаночай вышэйшай с.-г. навучальнай установы (Сцебутаўскіх курсаў). Заснавальнік і рэдактар журнала «Русское сельское хозяйство».