СУРКО́ВА Ларыса Канстанцінаўна (н. 7.6.1941, г. Харкаў, Украіна),

бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д-р мед. н. (1997). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1964). З 1969 у НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі (з 1986 кіраўнік лабараторыі, аддзела). Навук. працы па пытаннях патамарфозу, патагенезу, марфалогіі, імунапаталогіі туберкулёзу і інш. хвароб органаў дыхання.

Тв.:

Современные аспекты патоморфоза туберкулеза легких в Республике Беларусь (разам з М.​І.​Дзюсьмікеевай, М.​Я.​Штыльманам) // Пульмонология. 1996. № 2;

Роль иммунокомплексных патологических реакций в иммунопатогенезе туберкулеза легких (разам з Н.​С.​Шпакоўскай, М.​І.​Дзюсьмікеевай) // Пробл. туберкулеза. 1999. № 6.

т. 15, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)