СЦЯПА́НАЎ Павел Іванавіч (16.6.1880, г. Тара Омскай вобл., Расія — 26.8.1947),
расійскі геолаг. Акад. АН СССР (1939). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1907). З 1907 у Геал. к-це, з 1919 у Ленінградскім горным ін-це. З 1926 дырэктар Геал. музея імя Ф.М.Чарнышова, адначасова з 1939 у Ін-це геал. навук АН СССР. Навук. працы па геалогіі вугальных бас. СССР. Выказаў ідэю «Вял. Данбаса», што садзейнічала выяўленню шэрагу новых вугальных радовішчаў і пашырэнню межаў Данбаса. Распрацаваў канцэпцыю паясоў і вузлоў вугленамнажэння. Дзярж. прэмія СССР 1943.
т. 15, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)