СУ́ШАНІЦА (Gnaphalium),
род кветкавых раслін
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з лямцавым апушэннем. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, галінастыя. Лісце падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае. Кошыкі невял., апушаныя, сабраныя ў шчытка-, клубочка- ці коласападобныя, вузкамяцёлчатыя суквецці на верхавінках парасткаў. Плод — сямянка.
А.М.Скуратовіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)