гарадзішча і курганны могільнік каля г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.Гарадзішча 7 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры. Пляцоўка амаль прамавугольная (65×67 м). Даследаваў у 1988—90 А.М.Драбушэўскі. Выяўлены рэшткі 5 пабудоў, некалькі дзесяткаў гасп. і слупавых ям. Амаль у цэнтры пляцоўкі выяўлены сляды доўгага дома, дзе даследаваны рэшткі бронзаліцейнай вытв-сці — фрагменты домніц, тыгляў, льячак, ліцейных форм для бранзалетаў, кавалкі шлакаў і інш.У адной з пабудоў выяўлены невял. скарб бронзавых упрыгожанняў. У курганным могільніку канца 10 — пач. 12 ст. 34 насыпы (раней было 150) выш. 0,5—1,7 м, дыям. 5—12 м. Адкрыў у канцы 19 ст. Е.Р.Раманаў, даследаваў у 1892 мясц. настаўнік, у 1976 абследаваў Я.Г.Звяруга. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены падвескі, нож, гліняны гаршчок, арабскія манеты 933 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ТСАН (Watson) Джэймс Дзьюі (н. 6.4.1928, г. Чыкага, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1962), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1957), Дацкай каралеўскай АН (1962). Замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Чыкагскі ун-т (1947). У 1951—53 і 1955—56 у Кавендышскай лабараторыі Кембрыджскага ун-та, у 1953—55 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1956 у Гарвардскім ун-це (з 1961 праф.), з 1962 кансультант прэзідэнта ЗША па навуцы, з 1968 у Колд-Спрынг-Харбары (штат Нью-Йорк). Навук. працы па вывучэнні структуры ДНК, ролі РНК у біясінтэзе бялку. Разам з Ф.Х.К.Крыкам (1953) прапанаваў мадэль прасторавай структуры ДНК (падвоеная спіраль), што дазволіла растлумачыць яе ўласцівасці і біял. функцыі. З паяўленнем гэтай працы звязана ўзнікненне малекулярнай генетыкі. Вывучаў структуру вірусаў і іх ролю ў злаякасным росце тканак. Нобелеўская прэмія 1962 (з Крыкам і М.Уілкінсам).
агульнааўстралійскі бел. прадстаўнічы орган. Створана ў снеж. 1976 на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мельбурне. Дзейнічае паводле статута. Кіруючы орган — Выканаўчы к-т, старшынямі якога былі К.Станкевіч (1980), М.Шэк (1982), А.Груша (з 1985). У 2002 рада аб’ядноўвала ў якасці калектыўных членаў 8 бел. арг-цый, у т. л.Бел. аб’яднанне ў Зах. Аўстраліі, Бел.цэнтр.к-ту Вікторыі, Бел. аб’яднанне ў Паўн. Аўстраліі, Бел.культ.-грамадскі клуб у Феерфілдзе і інш. Стварэнне рады мела на мэце дасягненне адзінства і згоды бел. супольнасці ў Аўстраліі. Асн. кірункі дзейнасці — арганізацыя нац., культ. і грамадскіх мерапрыемстваў, аказанне дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы 1986, выкананне прадстаўнічых функцый і інш.У 1990 рада заснавала К-т дапамогі ахвярам Чарнобыля, у 1991 звярнулася да ўрада і парламента Аўстраліі з прапановай вызначыць квоты для эмігрантаў з раёнаў Беларусі, найб. забруджаных радыяцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРД (Ford) Джэральд Рудольф (н. 14.7.1913, г. Омаха, ЗША),
палітычны і дзярж.дзеяч ЗША. Скончыў Мічыганскі (1935) і Іельскі (1941) ун-ты. У 1942—46 служыў уВМФ (удзельнік 2-й сусв. вайны на Ціхім ак.), потым займаўся юрыд. практыкай. У 1948—73 чл. палаты прадстаўнікоў ад Рэсп. партыі, з 1965 лідэр фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У час паліт. крызісу 1973—74 (гл.«Уотэргейт») прызначаны віцэ-прэзідэнтам краіны (зацверджаны на пасадзе кангрэсам 6.12.1973), а пасля вымушанай адстаўкі Р.Ніксана 9.8.1974 стаў прэзідэнтам ЗША. Працягваў паліт. курс папярэдняй адміністрацыі, у т. л. на разрадку міжнар. напружанасці (ад імя ЗША падпісаў 1.8.1975 Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, пры ім украс. 1975 з Паўд. В’етнама выведзены апошнія вайск. кантынгенты ЗША).
Літ.:
Американские президенты: 41 ист. портрет от Джорджа Вашингтона до Билла Клинтона: Пер. с нем. Ростов н/Д;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМЧУ́К Іван Мацвеевіч (14.2.1901, с. Грушка Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 16.10.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Смаленскае ваенна-паліт. вучылішча (1924), Харкаўскі камуніст.ун-т імя Арцёма (1929), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1956). УЧырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Паўд. фронце, пасля на гасп. рабоце. УВял.Айч. вайну з 1941 вёў падп. дзейнасць у Лагойскім р-не, улют. 1942 — лют. 1943 камісар партыз. атрада «Мсцівец», адначасова з ліст. 1942 сакратар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б, з вер. 1943 камісар, у маі—ліп. 1944 камандзір 1-й антыфаш. партыз. брыгады ў Мінскай вобл.У 1944—59 нам. старшыні Дзяржплана БССР, у 1960—68 старшыня Дзярж.к-таСМБССР па ахове прыроды. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫ́Ш Леангард Пятровіч (н. 28.4.1930, с. Туран Тункінскага р-на, Бурація),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Маскоўскі фін.ін-т (1953). Працаваў у Мін-ве фінансаў СССР (1953—56). З 1957 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1960 у Дзяржплане Беларусі, заг. аддзела н.-д.эканам. ін-та Дзяржплана Беларусі. З 1987 у Мінскай вышэйшай парт. школе, Акадэміі кіравання пры СМБССР. З 1992 прарэктар Ін-та кіравання і прадпрымальніцтва. З 1998 уБДУ (у 1998—99 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах арганізацыі, планавання і кіравання вытв-сцю, рыначнай эканомікі, гісторыі эканам. думкі на Беларусі.
Тв.:
Вопросы моделирования потребительского спроса. Мн., 1969;
Категории планирования народного хозяйства. Мн., 1981;
Становление планирования народного хозяйства Белорусской ССР. Мн., 1982;
Экономика Беларуси. Мн., 1999;
Рынок ценных бумаг. Кн. 1—2. Мн., 1998 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧЭ́РСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 14—18 ст.уг.Чачэрск. Гомельскай вобл. Пабудаваны на дзядзінцы летапіснага горада 10—13 ст. Займаў мыс карэннага берага р. Чачора (прыток Сажа). Упач. вайны Маск. дзяржавы з ВКЛ 1534—37 у замку стаяла 150 коннікаў і 100 салдат-драбаў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 горад і замак неаднаразова асаджалі рус. войскі, у выніку чаго замкавыя ўмацаванні моцна пацярпелі і былі адноўлены толькі пасля вайны. Гіст. крыніцы за 1682 паведамляюць пра наяўнасць на замкавай гары 8 вежаў, у т. л. вежы-брамы і хваёвага двайнога астрога. Гэтыя пабудовы абкружаў абарончы роў. Паводле попісу Чачэрска за 1765, існаваў замак з яго брамай Замкавай. Да нашага часу валы Ч.з. не захаваліся. Збярогся толькі замкавы роў, які з ПдУ дугой агінае замчышча. Там, дзе раней быў мост, цяпер насыпана дамба, што злучае замчышча з горадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НАЯ ЗМЕ́НА»,
маладзёжная газета, орган Бел.рэсп. саюза моладзі. Выдаецца з 21.4.1921 у Мінску на бел. мове, да 6.4.2002 выходзіла 4—5 разоў на тыдзень, з 23.4.2002 выходзіць як дадатак да газеты «Звязда» раз у тыдзень.
У 1921—24 і 1925 [па № 18 (166)] выдавалася на рус. мове пад назвай «Красная смена», у 1925—26 на бел. і рус. мовах. УВял.Айч. вайну з 1943 да ліп. 1944 выходзіла як орган ЦК і Мінскага падп. абкома ЛКСМБ.
Асвятляе пытанні дзярж. маладзёжнай палітыкі. Публікуе аналіт. матэрыялы па праблемах адукацыі, маралі і права, экалогіі, гісторыі Беларусі, рэпартажы пра найб. значныя падзеі і дасягненні моладзі ў культ. і спарт. жыцці краіны, інтэрв’ю з дзярж. і культ. дзеячамі. Асн. тэматычныя рубрыкі і раздзелы: «Новыя павевы», «Соцыум», «Прафесіяналы», «Свая справа», «Студгарадок», «Пакаленне NEXT» і інш. Пры газеце працавала літ. аб’яднанне «Крыніцы» (да 2002), у 2001 створаны Клуб юнага журналіста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙБАНІ́ДЫ, Шэйбаніды,
дынастыя узбекскіх ханаў, нашчадкаў Шэйбана (Шыбана) — унука Джучы, брата Батыя. Заснавальнік — Мухамед Шайбані [1451—1510], які ў 1500—01 адваяваў уЦімурыдаў іх сталіцу Самарканд і засн.Шайбанідаў дзяржаву, устанавіў сваю ўладу над усім Маверанахрам і Харасанам. У 1508—09 Шайбані-хан здзейсніў паход на казахаў, у 1510 разбіты пад Мервам іран. шахам Ісмаілам I Сефевідам і забіты. У 1510—30 правіў Кучкунджы-хан, у 1530—33 — яго сын Абусаід, у 1533—39 — Убайдула-хан I. Пры Абдуле-хане II [1583—98] узмацнілася ханская ўлада і значна пашырылася тэрыторыя. Ш. лічылі толькі сябе законнымі наследнікамі Цімурыдаў і ўвесь час ваявалі з Сефевідамі за Харасан і другую сталіцу Цімурыдаў — Герат. Пасля смерці Абдулы-хана і забойства яго сына Абдал-Муміна дынастыя Ш. перастала існаваць. У 1599 да ўлады прыйшлі Джаніды.
Літ.:
Босворт К.Э. Мусульманские династии: Справ. по хронологии и генеалогии Пер. с англ.М., 1971. С. 207—208.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Сяргей Васілевіч (н. 25.4.1934, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кыргызстан),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1988). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958), дзе і працаваў. З 1961 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1965 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара і адначасова нач.СКБ з доследнай вытв-сцю). З 1986 уБел. ун-це транспарту (у 1986—2001 прарэктар, у 1994—2001 адначасова рэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі пры ун-це). Навук. працы па тэхналогіі і канструяванні маш.-буд. вырабаў на аснове металаў і палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Зубчатые передачи из пластмасс. Мн., 1965 (разам з У.А.Белым, А.І.Свірыдзёнкам);
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Металлополимерные зубчатые передачи. Мн., 1981 (разам з У.А.Белым, В.Я.Старжынскім).