ЦІМЧУ́К Іван Мацвеевіч (14.2.1901, с. Грушка Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 16.10.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Смаленскае ваенна-паліт. вучылішча (1924), Харкаўскі камуніст.ун-т імя Арцёма (1929), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1956). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Паўд. фронце, пасля на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 вёў падп. дзейнасць у Лагойскім р-не, у лют. 1942 — лют. 1943 камісар партыз. атрада «Мсцівец», адначасова з ліст. 1942 сакратар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б, з вер. 1943 камісар, у маі—ліп. 1944 камандзір 1-й антыфаш. партыз. брыгады ў Мінскай вобл. У 1944—59 нам. старшыні Дзяржплана БССР, у 1960—68 старшыня Дзярж.к-таСМБССР па ахове прыроды. Аўтар успамінаў.