старажытнарускі горад на р. Волхаў (цяпер с.Старая Л. Волхаўскага р-на Ленінградскай вобл.). Згадваецца ў рус. летапісах і скандынаўскіх сагах. Да 10 ст. апорны пункт на шляху«з варагаў у грэкі», у 11—15 ст. крэпасць і рамесна-гандл- цэнтр Наўгародскай феадальнай рэспублікі, з 1478 — Маскоўскага вялікага княства. Эканам. значэнне страціла пасля буд-вапаўн. порта ў Архангельску, ваеннае захоўвала да 17 ст. У 1703 Пётр I перанёс горад у вусце Волхава (Новая Л.). На месцы стараж. Л. захаваліся рэшткі землянога вала, каменнай крэпасці, тры царквы 12—15 ст. з фрагментамі фрэсак. Раскопкі вядуцца з 1880-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Леанід Рыгоравіч) (12.6.1902, г.п. Шчарбінаўка Данецкай вобл., Украіна — 17.8.1941),
савецкі военачальнік, ген.-лейт. (1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Сын Р.І.Пятроўскага. Скончыў Акадэмію РСЧА (1922). З 1917 у Чырв. гвардыі, у 1918—38 і з 1940 у Чырв. Арміі. У маі—снеж. 1937 камандзір корпуса ў БВА. У 1938—40 быў звольнены з Чырв. Арміі, выключаны з партыі. У Вял.Айч. вайну 63-і стралк. корпус на чале з П. правёў Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941. Пры прарыве з акружэння смяротна паранены. У в.Старая Рудня Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. на магіле П. помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ШКЕРЦ ((Aškerc) Антон) (9.1.1856, в. Глабока, Славенія — 10.6.1912),
славенскі паэт, драматург. У 1881—98 святар. Друкаваўся з 1880. Аўтар зб-каў «Балады і рамансы» (1890), «Лірычныя і эпічныя вершы» (1896) і інш., п’ес («Ізмайлаў», 1906, і інш.). Перавагу аддаваў баладам, паэмам, сатырам. Стварыў рэаліст. карціны сял. жыцця (балады «Вяселле ў Логах», 1887; «Камень на мяжы», 1888), увёў у славенскую паэзію вобраз рабочага. Нізка балад «Старая праўда» (1888) прысвечана сярэдневяковым сял. паўстанням. Адстойваў ідэю адзінства славян, асуджаў манархічны дэспатызм і захопніцкія войны («Новыя вершы», 1900). Папулярнасць набылі яго творы на гіст. тэмы (вершы «Прымаж Трубар», «Пакутнікі» і інш.). На бел. мову яго творы перакладаў Н.Гілевіч.
пісьменнік, публіцыст, краязнавец. Ганаровы куратар школ Віцебскай губ. У 1842—49 выдаваў час. «Rubon» («Рубон»), супрацоўнічаў у час. «Tygodnik Petersburski» («Пецярбургскі штотыднёвік»), «Athenaeum» («Атэнэум») і інш. Актыўны чл. Віленскай археал. камісіі. Садзейнічаў адкрыццю Віленскага музея старажытнасцей, якому перадаў сваю калекцыю знаходак з Падзвіння і матэрыялы апісання Зах. Дзвіны. Шмат вандраваў па Падзвінні, апісаў значную колькасць населеных пунктаў краю. Апубл.этнагр.-краязнаўчы нарыс «Падарожжа па малых дарогах» (т. 1—2, 1841), аповесці «Сястра Гертруда» (1842), «Новая вандроўка па малых дарогах» (т. 1—2, 1852), «Старая паненка» (1855), якія часткова засн. на бел. матэрыяле. Аўтар вершаванай «Камедыі», апавяданняў і вершаў на польск. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЕ́ЎСКАЯ (Кацярына Яфімаўна) (н. 25.12.1930, в.Старая Беліца Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне анкагінекалогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Правадз.чл. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1995). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1955). З 1960 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па метадах дыягностыкі, хірург., камбінаванага і прамянёвага лячэння злаякасных новаўтварэнняў геніталіяў.
Тв.:
Лимфография в онкогинекологии.
Мн., 1984 (разам з М.М.Аляксандравым); Рак шейки матки: Диагностика, хирургическое и комбинированное лечение. Мн., 1987; Клинико-рентгенологический атлас опухолей женских половых органов. Мн., 1992; Ошибки в онкогинекологической практике: Справ. пособие. Мн., 1994 (разам з Я.У.Бохманам); Справочник по онкогинекологии. 2 изд. Мн., 1994; Детская онкогинекология. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБЫЛЁВА (Ганна Іванаўна) (н. 18.12.1928, в.Старая Гараша, Мардовія, Расійская Федэрацыя),
бел. аграхімік-глебазнавец. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыла Маскоўскую акадэмію імя К.А.Ціміразева (1951). З 1955 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні рацыянальных спосабаў унясення ўгнаенняў, дастасаваных да агратэхн. умоў вырошчвання с.-г. культур, прыёмах аптымізацыі мінер. жыўлення с.-г. раслін, біядынаміцы глебавых працэсаў і гумусавага стану глебы.
Тв.:
Баланс фосфора в системе почва—растения—удобрения в севообороте при разных нормах и способах внесения туков // Почвы БССР и пути повышения их плодородия. Мн., 1977;
Научные основы применения удобрений в Западном регионе СССР. Мн., 1981 (у сааўт.);
Оптимальные параметры плодородия почв. М, 1984 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАБА́ТА (Ясунары) (11.6.1899, г. Осака, Японія — 16.4.1972),
японскі пісьменнік. Чл.Яп.АМ (1954). Скончыў Такійскі ун-т (1924). Друкаваўся з 1921. У пач. 1920-х г. прымыкаў да мадэрнісцкай групы неасенсуалістаў. Першая аповесць «Танцоўшчыца з Ідзу» (1925, экранізацыя 1935) прасякнута гуманізмам. На асаблівасць яго маст. стылю паўплывала эстэтыка дзэн, якая адвяргае ўскладненае ўспрыманне свету і сцвярджае прынцып натуральнасці, адназначнасці (лірычныя аповесці «Вясёлыя дзяўчаты Асакуса», 1929, «Снежная краіна», 1937). У аснове аповесці «Тысячакрылы журавель» (1951) — стараж. чайная цырымонія, узведзеная да ўзроўню сапр. мастацтва. Аўтар раманаў «Стогн гары» (1954), «Старая сталіца» (1961). Нобелеўская прэмія 1968.
расійскі археолаг і гісторык. Д-ргіст.н. (1975), праф. (1991). Засл. дз. культуры Расіі (1990). Скончыў Ленінградскі ун-т (1953). З 1955 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры Рас.АН у С.-Пецярбургу. Даследуе ўзбраенне, ваен. справу, фартыфікацыю, пытанні археалогіі, гісторыі і культуры Русі 9—15 ст. У 1950—60-я г. ўдзельнічаў у раскопках помнікаў архітэктуры 12 ст. ў Полацку і Навагрудку. Аўтар кніг «Старажытнаруская зброя» (вып. 1—3, 1966—71), «Рыштунак конніка і верхавога каня на Русі IX—XIII ст.» (1973), «Кулікоўская бітва» (1980), «Старажытны Арэшак» (1980), «Каменныя крэпасці Наўгародскай зямлі» (1984), «Старая Ладага — старажытная сталіца Русі» (1996, з В.Д.Сараб’янавым) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Анатоль Васілевіч) (н. 29.4.1947, г.п. Усць-Камчацк Камчацкай вобл., Расія),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). У 1976—81 выкладаў у БПІ. Працуе Ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. У творчасці імкнецца да перадачы ўнутр. свету чалавека і адлюстравання рэчаіснасці праз фармальна-каларыстычныя пошукі. Сярод твораў: карціны «Памяці А.Такарэўскага» (1984), «На Купалле» (1985), «Сляпы дождж», «Белы вальс», «Прысвячэнне мастаку А.Малішэўскаму» (усе 1986), «Чорнае Вурада» (1988), «Памяці душы» (1989), цыкл «Язычніцкія дывертысменты» (1995), цыкл нацюрмортаў «Белая сюіта» (1984), «Нацюрморт з чашамі» (1985), «Святочны нацюрморт» (1987), пейзажы «Стары горад» (1983), «Старая лазня» (1986), «Бабіна лета» (1987), «Начное возера» (1988), партрэты «Alter Ego» (1979), аўтапартрэт (1986) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХВА́,
рака ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 90 км. Пл. вадазбору 731 км². Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в.Старая Вадва Шклоўскага р-на. Асн. прытокі: Лахвіца, Жыварэзка, Праціўніца (справа). Цячэ пераважна па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. ад 500—800 м у верхнім цячэнні да 1—1,5 км у ніжнім. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, выш. да 25 м. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная. Рэчышча каналізаванае на З участках агульнай працягласцю каля 22 км. На астатнім працягу рэчышча звілістае, шыр. 15—20 м, месцамі да 40 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. На рацэ зона адпачынку Лахва.