мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, алюмасілікат берылію Be3Al2[Si6O18]. Мае ў сабе 14,1% аксіду берылію BeO, прымесі шчолачаў 7%, часам вокіслу рубідыю Rb2O, цэзію Cs2O (да 3% у вараб’явіце). Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя, таблітчастыя, нярэдка значных памераў. Самы вял. з вядомых у свеце крышталь берылу з в-ва Мадагаскар (даўж. 18 м, дыям. 3,5 м, маса 380 т). Колер блакітнавата-зялёны або светлажоўты; разнавіднасці: блакітны (аквамарын), густа-зялёны (ізумруд), залаціста-жоўты (геліядор), ружовы (вараб’явіт) і інш. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 7,5—8. Шчыльн. 2,75—2,8 г/см³. Трапляецца ў гранітных пегматытах, крышт. сланцах, цёмных вапняках. Руда для вытв-сці берылію. Празрыстыя, прыгожа афарбаваныя крышталі — каштоўныя камяні. Радовішчы берылу ў Бразіліі, Аргенціне, ЗША, Канадзе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАТЫ́Т (ад грэч. apatē падман),
мінерал класа фасфатаў Ca5[PO4]3∙(F, Cl, OH)2. Колькасць фосфарнага ангідрыту P2O5 — 41—42,3%. Прымесі CO2, SO3, SiO2, Mn, рэдказямельных элементаў, U, Sr і інш. Крышталізуецца ў гексагацальнай сінганіі, утвараючы падоўжана-прызматычныя, ігольчастыя, радзей таблітчастыя крышталі. Агрэгаты зярністыя, зямлістыя і інш. Колер белы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны. Бляск шкляны, тлусты. Цв. 5. Шчыльн. ад 2,95 да 3,8 г/см³. Паходжанне магматычнае, гідратэрмальнае, пнеўматалітавае. Сумесь апатыту з кальцытам, гіпсам і інш. у выглядзе зямлістых утварэнняў або канкрэцый наз.фасфарытам. Сыравіна для вытв-сці ўгнаенняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў; выкарыстоўваецца ў металургіі, керамічнай і шкляной прам-сці. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ва ўсіх адкладах. Сінтэтычны апатыт з прымессю рэдказямельных элементаў выкарыстоўваюць у оптыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎКО́ (Баўтрук) Зарына Уладзіміраўна
(6.9.1956, Мінск — 25.2.1997),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Працавала ў галіне маст. керамікі. Сярод твораў: дэкар. пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтр. р-на Мінска (1985—87), Дома творчасці Саюза тэатр. дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (1986—88), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім р-не); дэкар. набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986), «Блакітны дзень» (1987), «Паводка» (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкар. чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988), «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995). Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхн. прыёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАРЭ́ТЫ (ад грэч. philaretos аматар дабрачыннасці),
канспіратыўнае т-ва студэнцкай моладзі ў Вільні ў 1820—23; найб. буйное маладзёжнае аб’яднанне ў складзе філаматаў (215 чал. у жн. 1822). Прэзідэнт — Т.Зан. Іх мэты: раскрыццё сапраўднага прызначэння навук. дзейнасці, барацьба з адсталымі поглядамі ў розных слаях грамадства, фарміраванне школы паўнацэннага духоўнага выхавання моладзі. Паводле статута Ф. падзяляліся на 4 групы: фіз.-матэматычную, маральную, літ. і медыцынскую. Кожная група аб’ядноўвала каля 20 чал., для астатніх ствараліся гурткі — ружовы, зялёны, малінавы, белы, блакітны, сіні. Навук. дзейнасць Ф. заключалася ў перакладах, напісанні ўласных твораў, перапісцы з сябрамі, якая мела тайны змест. Паводзіны ўдзельнікаў т-ва рэгуляваліся 15 правіламі, напісанымі Ю.Яжоўскім для т-ва«Прамяністыя». У 1823 т-ва Ф. раскрыта ўладамі, яго члены падвергліся ганенням.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЦЭДО́Н (грэч. chalkēdōn ад стараж.г. Халкедон у М. Азіі),
мінерал, скрытакрышталічная паўпразрыстая разнавіднасць кварцу, SiO2; гал. пародаўтваральны мінерал крэменяў, яшмы, крамяністых сланцаў. У саставе Х. вада (да 1,5%), прымесі аксідаў жалеза, алюмінію, марганцу, кальцыю і інш.
Утварае пражылкі, скарынкі. сталактыта- і гронкападобныя нацечныя агрэгаты. канкрэцыі і псеўдамарфозы па драўніне. Разнавіднасці: агат, онікс, сердалік, карнеол (чырвоны), сардэр (буры), хрызапраз (зялёны), сапфірын (блакітны, сіні), махавік (з зял. хларытам) і інш.Цв. 6,5—7. Шчыльн. 2,57—2.64 г/см³. Утвараецца пры нізкатэмпературным гідратэрмальным працэсе ў міндалінах эфузіваў, гідратэрмальных жылах, у асадкавых пародах і інш. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, таксама для вырабу лабараторнага посуду, у прыладабудаванні і інш.Гал. радовішчы ў Бразіліі, Уругваі, Індыі, Расіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТЭКТЫ́ЎНЫ ФІЛЬМ,
твор кіна- і тэлемастацтва, прысвечаны расследаванню крымінальных і інш. злачынстваў, рабоце разведчыкаў. Тэматычна звязаны з прыгодніцкім фільмам.
Першыя авантурна-дэтэктыўныя фільмы зняты ў 1910-я г. ў Францыі (серыя фільмаў рэж. Л.Фёяда пра Фантамаса, рэж. В.Жасэ пра сышчыка Ніка Картэра і інш.). Сярод Д.ф. 1930—40-х г. серыялы пра сышчыкаў, фільмы-«паліцэйскія дакументы»; 1960—70-х г. — серыя фільмаў пра супершпіёна Джэймса Бонда. Сярод лепшых Д.ф. сав. кіно: «Подзвіг разведчыка», «Справа № 306», «Мёртвы сезон», «Вяртанне «Святога Лукі», «Чорны прынц», «Пятроўка 38», тэлевізійныя «Семнаццаць імгненняў вясны», «Месца сустрэчы змяніць нельга».
У бел. кіно дэтэктыўную фабулу маюць фільмы «Дзеці партызана», «Наперадзе — круты паварот», «Блакітны карбункул», «Задача з трыма невядомымі», «Дзікае паляванне караля Стаха», тэлевізійныя «Корцік», «Бронзавая птушка», «Апошняе лета дзяцінства» і інш.
грузінская актрыса, бел. пісьменніца, перакладчык. Жонка К.Пальчэўскага. Засл. арт. Грузіі (1934). Скончыла Тбіліскі тэатр.ін-т (1924). Працавала ў Т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі, 1926—36 і 1956—59), Сыктыўкарскім і Курскім лялечных т-рах (1946—50). Сярод роляў: Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Амалія («Разбойнікі» Ф.Шылера), Ксенія («Разлом» Б.Лаўранёва). У 1936 і 1950 рэпрэсіравана. Рэабілітавана ў 1956. З 1959 жыла ў Мінску. Друкавалася з 1933. Пісала на груз., бел. і рус. мовах. У бел. друку з 1959. Аўтар дзіцячых п’ес (зб. «Тваё слова гонару», 1973), нарысаў (зб. «Блакітны факел», 1965), кн. «Да дзяцей прыйшоў важаты» (1967), апавяданняў пра т-р (зб. «Калі ўздымаецца заслона», 1963) і кн. «Усяго адно жыццё» (1983). Перакладала на груз. мову творы бел. і інш. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ЧЫН Сямён Уладзіміравіч (Вульфавіч; 6.1.1915, Мінск — 1.8.1993),
бел. артыст балета і балетмайстар. Нар.арт. Беларусі (1954). Скончыў Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1933—41 і 1944—59 саліст, у 1950—59 таксама балетмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета БССР. У 1942—44 саліст Вял.т-раСССР. У 1959—64 і 1980—90 працаваў у т-рах Расіі, Украіны, Малдовы. У 1971—73 маст. кіраўнік Дзярж. ансамбля танца БССР, у 1973—80 балетмайстар Дзярж.т-рамуз. камедыі БССР. Першы вядучы класічны танцоўшчык на бел. сцэне. Выканальніцкую манеру Д. вызначалі мужнасць і драм. экспрэсіўнасць танца, высокі артыстызм, пластычнасць, абаяльнасць, сцэнічны тэмперамент. Сярод лепшых партый: нацыянальна самабытныя вобразы Сымона («Салавей» М.Крошнера), Васіля («Князь-возера» В.Залатарова, Дзярж. прэмія СССР 1950), Янкі («Палымяныя сэрцы» на тую ж музыку); у класічных балетах — Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ма Лічэн («Чырвоны мак» Р.Гліэра), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Конрад («Карсар» А.Адана), Клод («Эсмеральда» Ц.Пуні), Франц («Блакітны Дунай» на муз. І.Штрауса). Сярод пастановак у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі: балеты «Іспанскае капрычыо» на музыку М.Рымскага-Корсакава (1949), «Чырвоны мак» (1950), «Эсмеральда» (1951), «Лаўрэнсія» А.Крэйна (1955), «Карсар» (1957), «Блакітны Дунай» (1958), танцы ў операх «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ (1957), «Зорка Венера» Ю.Семянякі (1970) і інш. У Дзярж. ансамблі танца БССР паставіў фальклорную праграму («Вянок беларускіх народных танцаў», «Купальская ноч», «Янка», «Лявоніха»), кампазіцыі «Хатынь», «У Белавежскай пушчы»). Балетмайстар спектакляў «Паўлінка» Ю.Семянякі (1973), «Несцерка» Р.Суруса (1979), «Рэвю-канцэрта» (1976), рэвю-мазаікі «Вакол кахання» (1991) і інш. ў Дзярж. т-ры муз. камедыі. Ставіў танцы да драм. пастановак, у т. л. «Зацюканы апостал» А.Макаёнка (1971), «Амністыя» М.Матукоўскага (1970), «Памінальная малітва» Р.Горына (1990) у Бел. т-ры імя Я.Купалы і інш.
Літ.:
Модэль М. Сямён Дрэчын // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 29—36.
Л.М.Ражанава.
С.У.Дрэчын.С.Дрэчын у ролях Янкі (зверху) і Гірэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЧНЫ ЦВЕТ (Anagallis),
род кветкавых раслін сям. першакветных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Афрыцы, Паўд. Амерыцы, як занесеныя ў Паўн. Амерыцы; 1 від — у тропіках абодвух паўшар’яў. На Беларусі пераважна ў паўд. і паўд.-зах. раёнах трапляюцца зрэдку як пустазелле на палях, агародах, пустках, каля дарог вочны цвет палявы (Anagallis arvensis) і вельмі рэдка як пустазелле, а таксама на сухіх схілах і ў хмызняках вочны цвет блакітны (Anagallis foemina).
Адна-, двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым распасцёртым ці ўзнятым сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, найчасцей сядзячае. Кветкі звычайна адзіночныя на доўгіх кветаножках у пазухах лістоў, з кола- або лейкападобным чырв. блакітным ці белым вяночкам. Плод — шарападобная каробачка. Лек. (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны сродак) і ядавітыя расліны. Садовыя формы некаторых відаў (напр., гібрыдная буйнакветная Anagallis grandiflora) вырошчваюць як дэкаратыўныя.