ТА́ТУР Мікола (Мікалай Ігнатавіч; 3.3.1919, урочышча Застар’е Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.3.2001),
бел. перакладчык. Скончыў Мінскі настаўніцкі ін-т нацменшасцей (1937). Настаўнічаў, з 1944 працаваў уДзярж. выд-ве БССР, з 1963 у выд-ве «Полымя», Бел.аддз.літ. фонду СССР, у 1970—79 у Бюро прапаганды маст. л-ры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1948. Пераклаў на бел. мову многія творы рус., укр., польскіх і інш. пісьменнікаў: аповесці А.Гайдара «Школа» (1948), А.Мусатава «Стажары» (1950), раманы В.Ажаева «Далёка ад Масквы» (1951; з У.Шахаўцом), М.Нікіціна «Паўночная Аўрора» (1953; з В.Зубам), У.Кочатава «Журбіны» (1955), К.Брандыса «Грамадзяне» (1958; з Я.Міско), А.Венцлавы «Дзень нараджэння» (1961; з С.Дзяргаем), Г.Лупан «Трэція пеўні» (1971), Э.Бээкман «Чародка белых варон» (1973), А.Ірасека «Скалакі» (1974; з Я.Васілёнкам), У.Умарбекава «Зялёная зорка» (1976), апавяданні А.Вішні, Л.Первамайскага, С.Лема, Я.Гушчы, Я.Івашкевіча, М.Твэна і інш.; для тэатраў — творы Назыма Хікмета, Б.Васільева, Л.Зорына, А.Ліндгрэн, Г.Запольскай і інш. Пісаў літ.-крыт. артыкулы, эпіграмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТЫЛІТАРЫ́ЗМ (ад лац. utilitas карысць, выгада),
1) прынцып ацэнкі ўсіх з’яў з пункту гледжання іх карыснасці, магчымасці служыць сродкам для дасягнення пэўнай мэты.
2) Кірунак у этыцы, прадстаўнікі якога разглядаюць карысць як аснову маральнасці, крытэрый ацэнкі ўсіх чалавечых учынкаў. Быў шырока распаўсюджаны ў Англіі ў 19 ст.Асн. прынцыпы У. распрацаваны англ. філосафамі І.Бентамам і Дж.С.Мілем. Тэарэт. аснова поглядаў Бентама — натуралістычны падыход да чалавека, дзе за аснову маралі прымаецца прыроднае імкненне людзей адчуваць асалоду і пазбягаць пакут. Маральным ідэалам Бентам абвясціў «найбольшае шчасце найбольшай колькасці людзей» шляхам задавальнення іх прыватных інтарэсаў; на яго думку, узровень маральнасці кожнага ўчынку можна разлічыць з матэм. дакладнасцю ў выглядзе балансу прыемнасцей і пакут, якія з’яўляюцца вынікам паводзін чалавека ў пэўнай сітуацыі. Міль імкнуўся да паслаблення гранічнага эгаізму У.; асн. палажэнні У. ён дапоўніў прынцыпам салідарнасці і ўзгаднення асабістых інтарэсаў усіх людзей. Прыхільнікі У. спрабавалі выкарыстаць утылітарысцкі падыход у тлумачэнні сац., эканам. і дзярж.-прававых з’яў. У. паўплываў на англ. сацыялогію 19 ст. (Г.Спенсер і інш.). Своеасаблівае прадаўжэнне У. — прагматызм, які пашырыў прынцып практычнай карыснасці на веды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НЦЫІ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭ́КА (Bibliothéque Nationale de France, BNF) у Парыжы, адна з найбуйнейшых бібліятэк у Еўропе. Засн. ў 1368 як каралеўская на аснове калекцыі манускрыптаў Карла V, размяшчалася ў Луўры. У 1544 перавезена ў г. Фантэнбло, паміж 1567 і 1593 — зноў у Парыж. У 1622 створаны першы каталог фондаў б-кі. З 1692 даступная для грамадскасці. У 1721 перавезена ў Палац Мазарыні. У 1795 абвешчана Канвентам Нацыянальнай. З 1994 сучасная назва. У фондах б-кі больш за 13 млн. кніг, 350 тыс. найменняў перыяд. выданняў, каля 180 тыс. манускрыптаў, каля 15 млн. эстампаў і фатаграфій, 1 млн. гука- і відэазапісаў, мультымедыйных матэрыялаў, калекцыі манет і медалёў, карт і планаў і інш. Ажыццяўляе н.-д. працу ў галіне бібліятэказнаўства і бібліяграфіі, выдае друк. і аўтаматызаваныя бібліягр.-каталогавыя матэрыялы (Франц.нац. бібліяграфія, Гал. каталог Нац. б-кі Францыі «BN-OPALE Plus»), праводзіць міжбібліятэчны і міжнар. кнігаабмен, арганізуе міжнар. і рэгіянальныя форумы, канферэнцыі і сімпозіумы, культ.-асв. лекцыі і семінары, навуч. праграмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІФА́Т,
сістэма мусульманскай тэакратыі, а таксама прынятая ў л-ры назва араба-мусульманскай дзяржавы на чале з халіфам. Ядром першага Х. была мусульм. дзяржава, створаная Мухамедамупач. 7 ст. ў Зах. Аравіі. У выніку арабскіх заваяванняў яна ператварылася ў вялізную краіну — Арабскі Х., які ўключаў Аравійскі п-аў, Ірак, Іран, б.ч. Закаўказзя, Сярэднюю Азію, Сірыю, Палесціну, Егіпет, Паўн. Афрыку, б.ч. Пірэнейскага п-ва. Да 10 ст. гэты Х. распаўся як адзіная дзяржава, а мусульмане-суніты працягвалі разглядаць яго як ідэю духоўнага аўтарытэту багдадскіх халіфаў над усімі вернікамі. Пасля канчатковага знішчэння мангаламі Араб. Х. як дзяржавы (1258) носьбітамі Х. лічыліся нашчадкі Абасідаў у Егіпце. У выніку заваявання Егіпта ў 16 ст. туркамі Х. узначальвалі тур. султаны. Існавалі таксама Х. Фатымідаў (909—1171), Амеядаўу Іспаніі (гл.Кардоўскі халіфат), але іх халіфы не карысталіся аўтарытэтам у астатнім мусульм. свеце. У 1924 Х. скасаваны ўладамі Тур. Рэспублікі, і мусульм. багасловы дагэтуль не прыйшлі да згоды, хто павінен узначаліць Х.
Літ.:
Фильштинский И.М. История арабов и Халифата (750—1517 гг.). 2 изд. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА Ігнат (29.9.1794, в. Заблошчына Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1.8.1861),
пісьменнік, мемуарыст. Канд. філасофіі (1814). Вучыўся ў Віленскім ун-це (1810—14). Чл.т-вашубраўцаў і масонскай ложы ў Мінску. Чл.Віленскай археалагічнай камісіі (з 1855). Большую частку жыцця правёў у маёнтку Дзевятня (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісаў на польскай мове. У ранніх апавяданнях («Прыгонны», 1829, і інш.) крытычна ставіўся да існуючых парадкаў, пазней перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі Пісаў вершы («Дамок майго дзядулькі», «Баруны»). Аўтар «Літоўскіх малюнкаў» (1840—62), «Мемуараў скарбніка» (1844), «Літоўскіх паданняў» (1852—60), у якіх апісаў бел. мясціны, жыццё і побыт насельніцтва Беларусі. У сваёй творчасці выкарыстоўваў бел. паданні, песні, жарты, анекдоты. Напісаў псіхал. навелу «Двор на Антокалі» (1850), «Новыя дзённікі скарбніка» (1862, пра старажытнасці краю). Падтрымліваў сувязі з Я.Тышкевічам, У.Сыракомлем, Ю.Крашэўскім, А.Кіркорам і інш. Пакінуў запіс у «Альбоме» А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1862 У.Сыракомля выдаў нарыс «Жыццё і творы Ігната Ходзькі».
Тв.:
Бел.пер. — Успаміны квестара: (фрагменты з аповесці) // Край=Kraj: Дыялог на сумежжы культур. Магілёў, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НЫХ ВОЙСК» ПАЎСТА́ННЕ 1351—68,
«Чырвоных павязак» паўстанне 1351—68, паўстанне ў Кітаі, якое скінула панаванне манг. дынастыі Юань. Уяўляла сабой некалькі паўстанняў, аб’яднаных агульнай назвай «Ч.в.» п. (па адзнацы паўстанцаў — чырв. хустцы).
УПаўн. Кітаі пачалося ў 1351 пад кіраўніцтвам тайнай будысцкай арг-цыі Байляньцзяо (Секта белага лотасу) і ахапіла тэр. да Карэі. Асн. ўдзельнікамі былі сяляне, і паўстанне тут набыло антыфеад. характар. У 1351 пад кіраўніцтвам Байляньцзяо пачалося сял. паўстанне ў Цэнтр. Кітаі (у сярэднім цячэнні р. Янцзы). У 1352 новае паўстанне (удзельнічалі і кіт. феадалы) ахапіла ніжняе цячэнне Янцзы. У 1353—56 сярод інш. кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў вылучыўся Чжу Юаньчжан, які з 1356 узначаліў увесь рух. У 1367—68 ён разбіў гал. сілы манголаў і ўзяў іх сталіцу Даду (Пекін); апошні манг. імператар Тагон-Тэмур уцёк у стэпы. Дынастыя Юань была скінута, Чжу Юаньчжан у 1368 абвясціў сябе першым імператарам новай кіт. дынастыі Мін, пры якой зноў пачаўся працэс феадалізацыі.
Літ.:
Боровкова Л.А. Восстание «Красных войск» в Китае. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМІ́СА (Chamisso) Адэльберт фон (30.1.1781, Шампань, Францыя — 21.8.1838),
нямецкі пісьменнік, вучоны-прыродазнавец. У 1812—15 вывучаў медыцыну, батаніку, заалогію ў Берлінскім ун-це. У 1815—18 як натураліст прыняў удзел урас. кругасветнай экспедыцыі (кн. «Падарожжа вакол свету на караблі «Рурык», 1834—36). Уфантаст. аповесці «Незвычайная гісторыя Петэра Шлеміля» (1814) рамант. пратэст супраць адчужанасці асобы ў несправядлівым грамадстве і згубнага ўплыву золата на чалавечы лёс. Паэзія Ш. вызначаецца дэмакр. накіраванасцю (вершы «Замак Банкур», «Інвалід у вар’яцкім доме»), простай і эмацыянальна выразнай формай, блізкай да традыцыі ням.нар. песні (лірычны цыкл «Песні і абразкі жыцця», 1830; цыкл балад «Нямецкія народныя паданні», 1838). Тэма вызв. барацьбы, вобразы грэч., ісп., рус., польскіх патрыётаў у цыклах «Вандраванні» (1830), «Выгнаннікі» (1831). Перакладаў з франц., ісп., дацкай, рус. моў. Яго лірычны цыкл «Каханне і жыццё жанчыны» (1830) паклаў на музыку Р.Шуман. На бел. мову асобныя творы Ш. пераклалі А.Зарыцкі, У.Папковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́ЛАЎ Дзмітрый Трафімавіч (5.11.1905, Ашгабат — 18.8.1995),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АНСССР (1953), праф. (1939), ген.-маёр (1945). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), Аграрны ін-тчырв. прафесуры (1934). У 1920—30-я г. ў пракуратуры, на гасп., навук. і выкладчыцкай рабоце. УВял.Айч. вайну чл.ваен. савета арміі. З 1946 у апараце ЦККПСС. У 1952—56 гал. рэдактар газ. «Правда», у 1955—57 сакратар ЦККПСС, у 1956—57 міністр замежных спраў СССР. Удзельнік рэабілітацыі ахвяр паліт. рэпрэсій, дапамагаў М.С.Хрушчову рыхтаваць даклад да XX з’езда КПСС (1956). На чэрвеньскім пленуме ЦККПСС (1957). крытыкаваў Хрушчова за парушэнні прынцыпаў калект. кіраўніцтва і некампетэнтнасць, за што штучна прылічаны да т.зв. антыпарт. групы і адхілены ад усіх парт. і дзярж. пасад. З 1957 дырэктар Ін-та эканомікі АН Кіргізіі, у 1960—82 уГал. архіўным упраўленні пры СМСССР. Кіраўнік аўтарскага калектыву падручніка «Палітычная эканомія» (1954).
Літ.:
И примкнувший к ним Шепилов: Правда о человеке, ученом, воине, политике. М., 1998.
аўстрыйскі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Старэйшы сын І.Штрауса-бацькі. З уласным аркестрам гастраліраваў у многіх краінах свету (у ЗША праславіўся як «кароль вальса»). Абапіраючыся на традыцыі аўстр. нар.-танц. культуры і венскі муз. побыт, стварыў класічныя ўзоры венскага вальса і венскай танц. аперэты. Сярод твораў: аперэты «Лятучая мыш» (паст. 1874; уБел. т-ры оперы і балета 1961; Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі 1966; Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі 1981), «Ноч у Венецыі» (паст. 1883; уДзярж. т-ры муз. камедыі 1983), «Цыганскі барон» (паст. 1885; уБел. т-ры оперы і балета 1960; Дзярж. т-ры муз. камедыі 1997) і інш.; шматлікія вальсы. у т. л. «На цудоўным блакітным Дунаі», «Казкі венскага лесу», «Жыццё артыста», полькі, кадрылі, маршы, галопы. На муз. Ш. пастаўлены балеты «Блакітны Дунай» уБел. т-ры оперы і балета (1958), «Штраусіяна» ў Дзярж. т-ры муз. камедыі (1992). Аўтар каля 500 твораў танц. музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУКО́ Уладзімір Аляксеевіч (17.7.1878, г. Тамбоў, Расія — 18.1.1939),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМу Л.М.Бенуа (1896—1904). Яго работы адметныя пошукамі простых лаканічных форм, звязаных з новымі тыпамі грамадскіх будынкаў мадэрну: у С.-Пецярбургу — дамы на Кіраўскім (б. Каменнавостраўскім) праспекце (1908—11), прапілеі-ўезд у Смольны (1923—25, з У.Гельфрэйхам); драм.т-р імя М.Горкага ў г. Растоў-на-Доне (1930—35); рас. павільён на Міжнар. выстаўцы ў Рыме (1910—11, з Э.Шталбергам); у Маскве — новы будынак б-кі імя У.І.Леніна (цяпер Рас.дзярж.б-ка, 1928—41), Вял. Каменны мост (1936—38, з М.Мінкусам), гал. павільён Усерас.с.-г. выстаўкі (1939, у сааўт.); Дом урада Абхазіі ў г. Сухумі (1932—39). Аўтар эскізаў дэкарацый і касцюмаў для «Старадаўняга тэатра» (1910-я г.), т-ра драмы імя А.Пушкіна і Вял.драм.т-ра (1920—30-я г.) у С.-Пецярбургу, спектакля «Барыс Гадуноў» Пушкіна ў Малым т-ры ў Маскве (1937), малюнкаў і акварэлей.
Літ.:
Толстая И.А. В.Щуко // Зодчие Москвы. М., 1988. Кл. 2.
У.Шчуко. Расійская дзяржаўная бібліятэка. 1928—41.