французскі рэліг. філосаф, адзін згал. прадстаўнікоў аказіяналізму. У 1659 уступіў у кангрэгацыю аратарыянцаў, з 1664 святар. Распрацоўваў уласную філас. сістэму, імкнуўся спалучыць картэзіянства з аўгусціянаўскай традыцыяй хрысц. філасофіі. Асн. працы: «Пошукі ісціны» (1674—75, рус.пер., т. 1—2, 1903—06), «Трактат аб прыродзе і дабрыні» (1680). Паводле М., знешнія пачуцці не могуць пазнаць сутнасці рэчы; атрыманыя з іх дапамогай успрыманні (напр., успрыманні колеру, густу і інш.) — гэта вынікі ўяўлення. Дакладнасць забяспечваюць толькі законы чыстага мыслення, якія змяшчаюцца ў матэм. паняццях і суджэннях і ў неабходнасці якіх праяўляецца Бог. У выніку гэтага свет і чалавек, паводле М., раствараецца ў Богу. Ідэалізм М. крытыкавалі Дж.Лок і франц. асветнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Васіль Уладзіміравіч (19.7.1761, г. Абаянь Курскай вобл., Расія — 3.8.1834),
рускі фізік і электратэхнік. Акад.Пецярб.АН (1809, чл.-кар.з 1802). Скончыў Харкаўскі калегіум (1785), вучыўся ў Пецярб. настаўніцкай семінарыі. У 1795—1833 праф.пецярб. Медыка-хірургічнай акадэміі. Раннія работы па тэорыі гарэння, потым адзін з першых у Расіі вёў даследаванні па электратэхніцы. Стварыў найбуйнейшую гальванічную батарэю (1802), здапамогай якой адкрыў электрычную дугу. Паказаў магчымасць яе выкарыстання для асвятлення, электраплаўлення, зваркі і аднаўлення металаў з вокіслаў. Устанавіў залежнасць сілы току ад плошчы папярочнага сячэння правадніка. Прапанаваў пакрываць праваднікі ізаляцыйным слоем. Даследаваў электралітычнае дзеянне эл. току, разрады ў газах, электрызацыю трэннем, люмінесцэнцыю. Стварыў шэраг эл. прылад. Яго даследаванні паклалі пачатак практычнаму выкарыстанню электрычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІН (ад англ. spin вярцецца),
уласны момант імпульсу элементарнай часціцы ці сістэмы такіх часціц (напр., атамнага ядра, атама). Мае квантавую прыроду, не звязаны з рухам часціцы ў прасторы і не можа тлумачыцца з пазіцый класічнай механікі. Паняцце С. прапанавана галандскімі фізікамі Дж.Уленбекам і С.Гаўдсмітам (1925); тэорыю С. распрацаваў В.Паўлі (1927).
С. часціцы s вымяраецца ў адзінках прыведзенай Планка пастаяннай, бывае паўцэлы (у ферміёнаў) або цэлы (у базонаў) і вызначае яе ўласны магнітны момант μ = gs, дзе g — гірамагнітны фактар часціцы. Праекцыя С. на пэўны напрамак — адзін зквантавых лікаў (спіральнасць), прымае 2s + 1 значэнне праз 1 ад -s да +s. Здапамогай С. растлумачаны структура электронных абалонак атамаў (гл.Паўлі прынцып). многія з’явы ферамагнетызму, тонкая і звыштонкая будова атамных спектраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЫЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. sterilis бясплодны),
1) знішчэнне мікраарганізмаў і іх спор. Ажыццяўляецца фіз. (кіпячэнне, праграванне сухой парай, парай пад ціскам, ультрафіялетавае і іанізавальнае выпрамяненне, ультрагук), хім. (апрацоўка газападобнымі рэчывамі і растворамі хім. прэпаратаў) метадамі, здапамогай бактэрыяльных фільтраў. Робіцца з мэтай прадухілення заносу мікраарганізмаў у арганізм чалавека і жывёл, недапушчэння мікробнага разбурэння розных матэрыялаў (харч., лек.), выключэння мікробнага забруджвання пры мікрабіял. даследаваннях і інш. У медыцыне і ветэрынарыі стэрылізуюць перавязачныя і шыўныя матэрыялы, дыягнастычнае і лек. абсталяванне, пажыўныя асяроддзі. посуд і інш. Пашырана таксама ў мікрабіялогіі, харч. прам-сці (разам зпастэрызацыяй).
2) С. палавая — уздзеянне на арганізм чалавека або жывёлы з мэтай пазбаўлення здольнасці аднаўлення патомства пры захаванні эндакрыннай функцыі палавых залоз. Гл. таксама Стэрыльнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАФАНІ́Я (ад стэрэа... + ...фон),
спосаб перадачы і ўзнаўлення гуку, пры якім захоўваецца ўспрыманне прасторавага размеркавання крыніц гуку.
Ажыццяўляецца здапамогай шматканальных гукаперадавальных сістэм. У студыі 2 ці больш аднолькавых мікрафонаў размяшчаюцца на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго, і эл. сігнал ад кожнага з іх перадаецца па асобным канале сувязі ці запісваецца на фанаграмуз адпаведнай колькасцю дарожак (гл.Стэрэафанічны гуказапісу). Для гукаўзнаўлення на прыёмным баку размяшчаецца такая ж колькасць гучнагаварыцеляў, кожны з якіх атрымлівае сігнал ад адпаведнага мікрафона, што стварае ў слухачоў уражанне аб’ёмнасці гучання. Існуюць спосабы С., напр. Dolby, якія пры наяўнасці толькі 2 сігналаў ствараюць эфект аб’ёмнасці гуку высокай якасці. Сістэмы С. выкарыстоўваюцца ў стэрэафанічных радыёпрыёмніках, электрафонах, апаратуры стэрэфанічнага кіно, у канцэртных залах, тэатрах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫРАДУ́ТНЫ ПРАЦЭ́С,
атрыманне цестападобнага жалеза непасрэдна з руды ў сырадутных горнах або невял. пячах шахтавага тыпу. Спосаб узнік у 2-м тыс. да н.э., існаваў да пач. 20 ст.
Напачатку ажыццяўляўся ў ямах, унутр. абліцоўка (футроўка) якіх рабілася з вогнетрывалай гліны, або ў каменных ачагах з натуральнай цягай (ажыццяўлялася адкрытай фурмой знізу). Загружаная зверху жал. руда ператваралася ў крыцу — цвёрдую губчастую масу жалеза, якую для ўшчыльнення (зварвання) пракоўвалі. Пазней сырадутныя горны (гл.Горан) удасканалены выкарыстаннем для футроўкі цэглы ці вогнетрывалага камення і штучнага дуцця здапамогай меха. У канцы 19 ст. ўдасканалены С.п. ў спец. пячах стаў бесперапынным. Разнавіднасць С.п. — крычнарудны працэс, якім бедныя цяжкаабагачальныя або комплексныя жал. руды перапрацоўваліся ў крыцу ў вярчальных трубчастых пячах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЛЯ́ЦЫЯў генетыцы,
сінтэз поліпептыдных ланцугоў бялкоў па матрыцы інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаты (іРНК) у адпаведнасці згенет. кодам; другі этап рэалізацыі генет. інфармацыі ў жывых клетках. У працэсе Т. інфармацыя пра спецыфічную будову будучага бялку, запісаная ў выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў у малекулах іРНК, пераводзіцца з нуклеатыднага кода ў пэўную паслядоўнасць амінакіслот у сінтэзуемых бялках. Адбываецца здапамогай макрамалекулярнага комплексу, які складаецца (акрамя іРНК) зрыбасом, транспартных РНК (тРНК), аміна-ацыл-тРНК-сінтэтаз, бялковых фактараў пачатку (ініцыяцыі), падаўжэння, ці нарошчвання, поліпептыду (элангацыі), заканчэння (тэрмінацыі) і інш. Акрамя клетачных іРНК іх ролю ў працэсе Т. часам выконваюць вірусныя РНК, а таксама сінт. полінуклеатыды, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння механізма біясінтэзу бялку. Гл. таксама Транскрыпцыя ў генетыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБКАЗУ́БЫЯ (Tubulidentata),
атрад плацэнтарных млекакормячых. Вядомы з пліяцэну Еўразіі і міяцэну Афрыкі (каля 20—5 млн.г. назад). Адзіны сучасны від — трубказуб афрыканскі (Orycteropus afer). Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Жыве ў разнастайных ландшафтах.
Даўж. цела да 158 см, хваста да 61 см, маса да 82 кг. Скура тоўстая, ружавата-шэрая, з рэдкім валасяным покрывам. Вушы доўгія (да 21 см), трубкаватыя. Канец морды выцягнуты ў трубку. Зубы складаюцца са зрослых дэнтынавых трубачак (адсюль назва), растуць усё жыццё. Пярэднія канечнасці 4-, заднія 5-пальцыя, з моцнымі капытападобнымі кіпцюрамі. здапамогай якіх Т. разбураюць тэрмітнікі, рыюць грунт. Кормяцца тэрмітамі. мурашкамі. інш. насякомымі. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці ў год. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАМІ́НГА (Phoenicopteriformes),
атрад птушак. 4 сям. (1 сучаснае), 3 роды, 6 відаў. Пашыраны ў субтропіках і тропіках, акрамя Аўстраліі. Жывуць на мелкаводдзях марскіх узбярэжжаў, салёных азёр. Утвараюць калоніі (да 25 тыс. пар). Найб. вядомы Ф. звычайны, або чырванакрыл (Phoenicopterus ruber, або Ph. roseus). Як залётныя асобныя птушкі адзначаны на Беларусі.
Даўж. да 150 см, маса да 4,5 кг. Апярэнне рыхлае, мяккае, у дарослых белае з ружовымі адценнямі да чырв., канцы крылаў чорныя. Дзюба вял., сагнутая пад вуглом. На языку і краях над- і паддзюб’я рагавыя пласцінкі, здапамогай якіх Ф. адцэджваюць з вады і мулу корм (малюскаў, рачкоў, чарвей, насенне і інш.). Шыя і ногі доўгія, пярэднія пальцы з плавальнай перапонкай. Манагамы. Адкладваюць 1—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯСТРАТЫГРА́ФІЯ (ад бія... + стратыграфія),
галіна стратыграфіі, якая вывучае размеркаванне выкапнёвых рэшткаў арганізмаў у асадкавых пародах. Мэта біястратыграфіі: вызначэнне адноснага ўзросту, паслядоўнасці ўтварэння, пашырэння і карэляцыі слаёў горных парод. Асн. задача біястратыграфіі — распрацоўка стратыграфічных шкалздапамогай палеанталагічнага метаду. Найб. значэнне для біястратыграфіі маюць арганізмы, якія існавалі нядоўга, але былі шматлікія на вял. тэрыторыях. На Беларусі біястратыграфія — аснова расчлянення адкладаў фанеразою па выкапнёвых рэштках брахіяподаў, фарамініфераў, астракодаў, малюскаў, пазваночных, насякомых, акрытархаў, канадонтаў, водарасцяў, спораў, пылку, насення і інш. Даследаванні вядуцца ў Ін-це геал. навук АН Беларусі, Беларускім н.-д. геолагаразведачным ін-це і Цэнтральнай лабараторыі ВА «Беларусьгеалогія», БДУ.