маладая расліна, атрыманая з насення ў пасяўным аддзяленні пладовага ці ляснога гадавальніка без перасадкі. С. пладовых раслін (1—2-гадовыя) выкарыстоўваюць у якасці прышчэпаў для размнажэння сартоў; часта іх наз.дзічкамі. С. лясных культур (1—3-гадовыя хвойных і 1—2-гадовыя лісцевых парод) выкарыстоўваюць як пасадачны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТЫЯ (лац. charta ад грэч. chartēs папера, грамата),
1) старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (звычайна папірус або пергамент), на якім ён напісаны.
2) Назва дакументаў, канстытуцый і інш. актаў, у якіх адлюстраваны паліт. патрабаванні сац. слаёў і класаў. Напр., Вялікая хартыя вольнасцей, Х. Жаночай салідарнасці (падпісана 4.3.1997 у Маскве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІБІНІ́Т (ад назвы горнага масіву Хібіны),
магматычная шчолачная горная парода, буйназярністая разнавіднасць нефелінавага сіеніту, якая мае ўключэнні эўдыяліту. Складаецца са шчолачнага палявога шпату, нефеліну, эгірыну, арфведсаніту і інш. Складае буйныя масівы ў вобласці развіцця шчолачных парод (напр., у Хібінскіх тундрах на Кольскім п-ве). Выкарыстоўваецца як буд.матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТЫ́ЧНЫ ТРА́НСПАРТ,
сукупнасць установак і сістэм для перамяшчэння насыпных грузаў, кантэйнераў (патронаў) у струмені паветра ці інш. газу пад уздзеяннем перападу ціску. Устаноўкі звычайна складаюцца з загрузачнага прыстасавання, трансп. трубаправода (аэражолаба), пераключальнікаў патоку, аддзяляльнікаў матэрыялу, пылаўлоўніка, кампрэсарнай устаноўкі ці вакуум-помпы.
Прынцып дзеяння П.т. залежыць ад прынятай сістэмы ўтварэння паветр. патоку. Выраб сістэмы абумоўлены відам матэрыялу, што транспартуецца, яго вільготнасцю, неабходнай прадукцыйнасцю і ўмовамі функцыянавання. Адрозніваюць усмоктвальныя (ціск да 0,05 МПа), нагнятальныя (0,6 МПа) і камбінаваныя сістэмы. Ва ўсмоктвальнай сістэме вакуум-помпа стварае разрэджанне і пад уздзеяннем атм. ціску паветра разам з матэрыялам усмоктваецца ў трубаправод і паступае ў пункт прызначэння (асаджвальнік), дзе скорасць паветр. патоку рэзка памяншаецца і матэрыял асаджваецца. Дыяметр трансп. трубаправода ў такіх сістэмах ад 50 да 200 мм. У нагнятальнай сістэме кампрэсар нагнятае сціснутае паветра ў трубаправод, куды адначасова спец. сілкавальнік прымусова падае матэрыял. Паветраны паток уцягвае матэрыял і транспартуе яго ў аддзяляльнік, з якога паветра праз фільтр выкідваецца ў атмасферу. Дыяметр трансп. трубаправода 50—100 мм. У камбінаваных сістэмах (вакуумна-нагнятальных) падача матэрыялу ў трубаправод і асаджвальнік ажыццяўляецца ўсмоктваннем, а да месца прызначэння — нагнятаннем. Дыяметр трансп. трубаправода дасягае 250 мм. Выкарыстоўваюць у прам-сці (напр., на металург. з-дах для сувязі плавільных аддзяленняў з экспрэс-лабараторыямі), сельскай гаспадаркі (напр., для разгрузкі-пагрузкі зерня), буд-ве, сферы абслугоўвання, як від сувязі (пнеўмапошта) у друкарнях, б-ках, на складах.
Літ.:
Хрусталев Б.М., Кислов Н.В. Пневматический транспорт. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДЗЕ́ННЕ,
сукупнасць тэхнал. працэсаў, з дапамогай якіх валакністы матэрыял перапрацоўваюць у пражу.
Асн. працэсы П.: разрыхленне, змешванне, трапанне, корда- і грэбенечасанне, выцягванне, скручванне і намотванне. Валакністы матэрыял расскубаюць на шматкі, каб зменшыць яго шчыльнасць, зрабіць масу аднароднай, ачысціць ад дамешкаў. Змешванне ідзе амаль на ўсіх стадыях П. Найб. важныя працэсы П. — корда- і грэбенечасанне (гл.Часанне). У выніку грэбенечасання на грэбенечасальных машынах і дадатковай апрацоўкі стужка ператвараецца ў роўніцу. Складанне (злучэнне прадуктаў П. аднаго віду для сумеснай апрацоўкі) суправаджаецца выцягваннем — падаўжэннем валокнаў на выцяжных прыладах. Кручэнне і намотванне пражы выконваюцца на верацёнах прадзільных машын. Існуе таксама ручное П.: рукамі (вядома з неаліту ў большасці народаў), на верацяне, калаўротам. Да 19 ст.найб. пашырана П. на верацяне. На Беларусі з 19 ст. верацяно выцеснена калаўротам, у якім нітка намотваецца на шпулю, што прыводзіцца ў рух колам. Ручная пража выкарыстоўваецца пры вырабе тканін мастацкіх. Адрозніваюць бавоўна-, ільно- і воўнапрадзенне (гл.Баваўняная прамысловасць, Ільняная прамысловасць, Шарсцяная прамысловасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГІРО́Ў Іван Міхайлавіч (4.5.1793, Масква — 21.12.1868),
рускі этнограф, фалькларыст, археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1814), з 1826 праф. у ім. Сабраў, пракаменціраваў і апублікаваў багаты матэрыял па рус. лубачных малюнках, прыказках і прымаўках. Апісаў рус.нар. святы і абрады, з выкарыстаннем для параўнання слав. і зах.-еўрап. крыніц, найб. поўна — бел.этнагр. друкаваныя і рукап. матэрыялы, якія дасылалі яму В.Р.Анастасевіч, В.М.Бадзянскі і інш. Асабліва многа каштоўных звестак, сабраных па анкеце З.Я.Даленгі-Хадакоўскага студэнтамі Віленскага ун-та, перадаў яму І.М.Лабойка. Сябраваў з Даленгам-Хадакоўскім, кансультаваўся з ім па пытаннях гісторыі, этнаграфіі і фальклору бел. народа, карыстаўся яго архівам. Багаты матэрыял па этнаграфіі, гісторыі і фальклоры Беларусі змясціў у працы «Рускія простанародныя святы і прымхлівыя абрады» (вып. 1—4, 1837—39).
Літ.:
Ивановский А. И.М.Снегирев и дневник его воспоминаний, 1821—1865. СПб., 1871;
Пыпин А.Н. История русской этнографии. Т. 1. СПб., 1890.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЮС (ням. Fluß літар. — паток, цячэнне),
дапаможны матэрыял, які выкарыстоўваецца пераважна ў металургічных працэсах, пры зварцы і пайцы.
У металургіі Ф. уводзіцца ў шыхту для забеспячэння вадкацякучасці, рафіновачнай здольнасці і інш.спец. уласцівасцей шлаку. Бываюць Ф. асноўныя (вапна, магнезія), кіслыя (крэменязём) і нейтральныя (гліназём, флюарыт). У ліцейнай вытворчасці Ф. (вапняк, флюарыт, даламіт, бура, крыяліт, кварцавае шкло і інш.) засыпаюць у вагранку ці інш. плавільную печ, каб выдаліць з металу шкодныя дамешкі серы і фосфару. Зварачны Ф. паляпшае якасць зварнога шва. Пры газавай і кавальскай зварцы выкарыстоўваюць буру, борную к-ту, хларыды, фтарыды, у якіх раствараюцца аксіды; пры электрашлакавай зварцы — здробнены, звычайна зярністы матэрыял складанага саставу, праз які прапускаюць эл. ток і атрымліваюць цеплату для нагрэву зварных дэталей. Пры пайцы Ф. у выглядзе парашку або пасты (хларыд цынку, хларыд амонію, каніфоль, бура і інш.) выкарыстоўваюць для ачысткі паверхняў, якія спайваюць, ад аксідаў і забруджванняў, прадухілення ўтварэння аксідаў у працэсе пайкі і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫГІНА́Л (ад лац. originalis першапачатковы),
1) сапраўдны, аўтэнтычны твор у адрозненне ад копіі або падробкі, фальсіфікацыі; першапачатковы экзэмпляр дакумента.
2) У выдавецкай справе машынапісны экзэмпляр, рукапіс і графічны матэрыял, з якіх робіцца набор; дакументальная аснова друкаванага твора, напрыклад арыгінал кнігі, артыкула.
3) Не падобны на іншых, самабытны, своеасаблівы чалавек, дзівак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ГАЛЬу мастацтве,
матэрыял для малявання з абпаленых тонкіх галінак або абструганых палачак ліпы, бярозы, вярбы і інш. дрэў. У 19 ст. стаў выкарыстоўвацца цвёрды вугаль са спрасаванага вугальнага парашку, змацаванага раслінным клеем. Выкарыстоўваецца для стварэння самаст. малюнкаў і падрыхтоўчых накідаў; вызначаецца аксамітнасцю штрыха, магчымасцю спалучаць лінію і танальныя эфекты.