АНДРАДЫ́Т,
мінерал групы гранатаў, Ca3Fe2[SiO4]3. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, зярністыя масы. Колер жоўты, зялёны, чырванавата- або жаўтавата-карычневы, карычневы або чорны. Бляск шкляны, алмазападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)