матэрыя́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. матэрыя́л матэрыя́лы
Р. матэрыя́лу матэрыя́лаў
Д. матэрыя́лу матэрыя́лам
В. матэрыя́л матэрыя́лы
Т. матэрыя́лам матэрыя́ламі
М. матэрыя́ле матэрыя́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

матэрыя́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадметы, рэчывы, з якіх будуецца, вырабляецца што-н.; сыравіна.

Будаўнічы м.

2. перан. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго-н.

М. для назірання.

Гістарычны м.

3. звычайна мн. Збор звестак, дакументаў па якім-н. пытанні.

Матэрыялы з’езда.

4. Тканы або трыкатажны выраб, прызначаны для шытва.

М. на сукенку.

|| прым. матэрыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матэрыя́л, -лу м., в разн. знач. материа́л;

будаўні́чы м. — строи́тельный материа́л;

м. на суке́нку — материа́л на пла́тье;

м. для выступле́ння — материа́л для выступле́ния;

іне́ртныя ~лы — ине́ртные материа́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матэрыя́л, ‑у, м.

1. Прадмет, рэчыва, сыравіна, з якіх будуецца, вырабляецца што‑н. Будаўнічы матэрыял. □ Лесапілка так забіта матэрыялам, што нават невядома, калі тыя дошкі будуць напілаваны. Васілевіч.

2. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго‑н., доказам чаго‑н. Гістарычны матэрыял для рамана. □ У архіве [Багушэвіча] вялікае месца займаюць матэрыялы па беларускаму фальклору, сабраныя самім паэтам. Ларчанка. Мне давялося пазнаёміцца з навуковымі матэрыяламі Чарнаморскага запаведніка на Украіне, у вусці Дняпра, з якіх відаць, што чайкі сапраўды знішчаюць у вялікай колькасці насякомых, шкодных для сельскай і лясной гаспадаркі. В. Вольскі. Дзяўчына разгортвала газету і чытала найбольш цікавыя матэрыялы, расказвала аб важных падзеях, што адбываюцца ў свеце. Шчарбатаў. // звычайна мн. (матэрыя́лы, ‑аў). Збор звестак, дакументаў па якому‑н. пытанню. Матэрыялы XXV з’езда КПСС. □ Дзікавіцкі дастаў з шуфляды папку з матэрыяламі і падаў яе Шаманскаму. Дуброўскі.

3. Тканіна, матэрыя. Хлопцы былі ў новых касцюмах, дзяўчаты ў прыгожых сукенках з дарагіх матэрыялаў, пашытых па апошняй модзе. В. Вольскі.

•••

Інертныя матэрыялы — рэчывы (пясок, гравій, шчэбень і інш.), якія ўваходзяць у склад будаўнічых раствораў, бетонаў і пад. у якасці запаўніцеляў.

Супраціўленне матэрыялаў гл. супраціўленне.

[Ад лац. materialis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матэры́ял, матэрʼя́л, мацерʼя́лматэрыял, матэрыя’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ; Яруш., ТСБМ), матарыя́л ’цяслярскі будаўнічы матэрыял’ (Шат.); ст.-бел. материальный (материялный, матерыялный), ’матэрыяльны’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. materyjalny, якое з с.-лац. materialus < лац. māteriālis < māteria > матэрыя (гл.) (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Форма мацерʼя́л з рус. мовы, як і матэрыялізм (Крукоўскі, Уплыў, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крэш-матэрыя́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. крэш-матэрыя́л
Р. крэш-матэрыя́лу
Д. крэш-матэрыя́лу
В. крэш-матэрыя́л
Т. крэш-матэрыя́лам
М. крэш-матэрыя́ле

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цу́да-матэрыя́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цу́да-матэрыя́л цу́да-матэрыя́лы
Р. цу́да-матэрыя́лу цу́да-матэрыя́лаў
Д. цу́да-матэрыя́лу цу́да-матэрыя́лам
В. цу́да-матэрыя́л цу́да-матэрыя́лы
Т. цу́да-матэрыя́лам цу́да-матэрыя́ламі
М. цу́да-матэрыя́ле цу́да-матэрыя́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рата́нг

‘драўніна; матэрыял

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. рата́нг
Р. рата́нгу
Д. рата́нгу
В. рата́нг
Т. рата́нгам
М. рата́нгу

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фі́бра

матэрыял

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. фі́бра
Р. фі́бры
Д. фі́бры
В. фі́бру
Т. фі́брай
фі́браю
М. фі́бры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкла́д

‘дапаможны матэрыял

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыкла́д
Р. прыкла́ду
Д. прыкла́ду
В. прыкла́д
Т. прыкла́дам
М. прыкла́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)