Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
матэрыя́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Прадметы, рэчывы, з якіх будуецца, вырабляецца што-н.; сыравіна.
Будаўнічы м.
2.перан. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго-н.
М. для назірання.
Гістарычны м.
3. звычайна мн. Збор звестак, дакументаў па якім-н. пытанні.
Матэрыялы з’езда.
4. Тканы або трыкатажны выраб, прызначаны для шытва.
М. на сукенку.
|| прым.матэрыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
матэрыя́л, -лу м., в разн. знач. материа́л;
будаўні́чы м. — строи́тельный материа́л;
м. на суке́нку — материа́л на пла́тье;
м. для выступле́ння — материа́л для выступле́ния;
○ іне́ртныя ~лы — ине́ртные материа́лы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
матэрыя́л, ‑у, м.
1. Прадмет, рэчыва, сыравіна, з якіх будуецца, вырабляецца што‑н. Будаўнічы матэрыял. □ Лесапілка так забіта матэрыялам, што нават невядома, калі тыя дошкі будуць напілаваны.Васілевіч.
2. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго‑н., доказам чаго‑н. Гістарычны матэрыял для рамана. □ У архіве [Багушэвіча] вялікае месца займаюць матэрыялы па беларускаму фальклору, сабраныя самім паэтам.Ларчанка.Мне давялося пазнаёміцца з навуковымі матэрыяламі Чарнаморскага запаведніка на Украіне, у вусці Дняпра, з якіх відаць, што чайкі сапраўды знішчаюць у вялікай колькасці насякомых, шкодных для сельскай і лясной гаспадаркі.В. Вольскі.Дзяўчына разгортвала газету і чытала найбольш цікавыя матэрыялы, расказвала аб важных падзеях, што адбываюцца ў свеце.Шчарбатаў.//звычайнамн. (матэрыя́лы, ‑аў). Збор звестак, дакументаў па якому‑н. пытанню. Матэрыялы XXV з’езда КПСС. □ Дзікавіцкі дастаў з шуфляды папку з матэрыяламі і падаў яе Шаманскаму.Дуброўскі.
3. Тканіна, матэрыя. Хлопцы былі ў новых касцюмах, дзяўчаты ў прыгожых сукенках з дарагіх матэрыялаў, пашытых па апошняй модзе.В. Вольскі.
•••
Інертныя матэрыялы — рэчывы (пясок, гравій, шчэбень і інш.), якія ўваходзяць у склад будаўнічых раствораў, бетонаў і пад. у якасці запаўніцеляў.
Супраціўленне матэрыялаўгл. супраціўленне.
[Ад лац. materialis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэрыя́лм.
1. (прадмет, рэчыва) Materiál n -s, -i¦en, Stoff m -(e)s, -e; Wérkstoff m;
будаўні́чы матэрыя́л Báustoff m, Báumaterial n;
гару́чы матэрыя́л Brénnstoff m;
паса́дачны матэрыя́лс.-г. Pflánzgut n -(e)s, Sétzgut n;
пасяўны́матэрыя́л Sáatgut n;
зма́зачны матэрыя́л Schmíerstoff m;
перавя́зачны матэрыя́л Verbánd(s)zeug n -(e)s, Verbándstoff m;
супраціўле́нне матэрыя́лаў (супрамат) Féstigkeit f -; Féstigkeitslehre f - (вучэбная дысцыпліна);
2. (тканіна) Stoff m -(e)s, -e;
падкла́дачны матэрыя́л Fútter n -s; Fútterstoff m;
3. (звесткі) Materiál n -s, -i¦en; Stóff m -(e)s, -e;
лі́чбавы матэрыя́л Záhlenmaterial n;
вучэ́бны матэрыя́л Léhrstoff m, Únterrichtsstoff m;
ко́лькасць вучэ́бнага матэрыя́лу (вучэбнай праграмы) пед. Pénsum n -s, -sen або -sa
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
матэрыя́л
(лац. materialis = прадметны)
1) рэчыва, сыравіна, з якіх вырабляецца, будуецца што-н. або якія прымяняюцца для пэўнай мэты (напр. будаўнічы м., перавязачны м.);
2) розныя звесткі, якія служаць асновай або доказам чаго-н. (напр. ілюстрацыйны м.);
3) тое, што і матэрыя 3.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Матэры́ял, матэрʼя́л, мацерʼя́л ’матэрыял, матэрыя’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ; Яруш., ТСБМ), матарыя́л ’цяслярскі будаўнічы матэрыял’ (Шат.); ст.-бел.материальный (материялный, матерыялный), ’матэрыяльны’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск.materyjalny, якое з с.-лац.materialus < лац.māteriālis < māteria > матэрыя (гл.) (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Форма мацерʼя́л з рус. мовы, як і матэрыялізм (Крукоўскі, Уплыў, 81).