ВУ́ГАЛЬ у мастацтве, матэрыял для малявання з абпаленых тонкіх галінак або абструганых палачак ліпы, бярозы, вярбы і інш. дрэў. У 19 ст. стаў выкарыстоўвацца цвёрды вугаль са спрасаванага вугальнага парашку, змацаванага раслінным клеем. Выкарыстоўваецца для стварэння самаст. малюнкаў і падрыхтоўчых накідаў; вызначаецца аксамітнасцю штрыха, магчымасцю спалучаць лінію і танальныя эфекты.

т. 4, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)