ЧАЙЛД (Childe) Гордан Вір (14.4.1892, г. Сідней, Аўстралія — 19.10.1957),
англійскі археолаг. Скончыў Сіднейскі і Оксфардскі ун-ты. З 1927 праф. Эдынбургскага ун-та, з 1946 праф. і дырэктар Ін-та археалогіі Лонданскага ун-та. Удзельнік і кіраўнік археал. раскопак на Аркнейскіх а-вах (каля Шатландыі). Аўтар прац пра неаліт і бронзавы век у Зах. Еўропе і на Б. Усходзе, папулярных кніг па археалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЦІН Вячаслаў Фёдаравіч (н. 1.1.1942, в. Трылесіна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1977). Пасля заканчэння Магілёўскага пед. ін-та (1969) працуе ў ім, з 1978 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі. Даследуе помнікі эпохі мезаліту Верхняга Падняпроўя. Вылучыў самаст.сожскую культуру на тэр.паўд.-ўсх. Беларусі. Асн. працы: «Каменны век на тэрыторыі Беларусі» (1990), «Помнікі фінальнага палеаліту і мезаліту Верхняга Падняпроўя» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СА (Rosso) Медарда (20.6.1858, г. Турын, Італія — 31.3.1928),
італьянскі скульптар; прадстаўнік імпрэсіянізму. Працаваў у Мілане і Венецыі, з 1886 пераважна ў Парыжы. Аўтар шматфігурных кампазіцый і партрэтаў дзяцей, у якіх імкнуўся перадаць зменлівасць натуры, надаць пластыцы жывапісную аморфнасць і цякучасць, выявіць мяккасць аб’ёмаў і светлавую ўспрымальнасць фактуры: «Залаты век» (1886—87), «Дзяўчынка смяецца», «Мацярынства» (абедзве 1889), «Жанчына пад вуаллю» (1893), «Ecce Puer» (1906) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КЦЫЯ (ад рэ... + лац. actio дзеянне),
1) дзеянне, стан, працэс, якія ўзнікаюць у адказ на якое-н. уздзеянне. Напр., Р. вока на святло адбываецца пры знешнім яго раздражненні; Р. ацэначная ці на крытыку выяўляецца псіхалагічна-эмацыянальным станам асобы (гл.Рэакцыя ў псіхалогіі); ператварэнні адных рэчываў у другія — вынік рэакцый хімічных.
2) Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу; паліт. рэжым, устаноўлены для захавання грамадскіх парадкаў, якія ўстарэлі, аджылі свой век.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУБНО́ВЫ ВАЛЕ́Т»,
выстаўка (1910), а потым (да 1917) аб’яднанне маскоўскіх жывапісцаў, якія адмаўлялі традыцыі акадэмізму, рэалізму 19 ст. і містычнага сімвалізму. Назву «Бубновы валет» (ад стараж.франц. выразу «бубновы валет» — ашуканец, махляр) прыдумаў ініцыятар выстаўкі М.Ларыёнаў. У аб’яднанне ўваходзілі: Д.Бурлюк, Н.Ганчарова, П.Канчалоўскі, А.Купрын, А.Лянтулаў, К.Малевіч, І.Машкоў, Р.Фальк, А.Экстэр і інш., творчасць якіх была адметная пошукамі ў духу зах.-еўрап.постімпрэсіянізму.
Літ.:
Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́НДРА Рамеш (н. 30.3.1919, Лайлпур, Індыя),
індыйскі паліт. дзеяч; адзін з кіраўнікоў сусв.Руху прыхільнікаў міру. Скончыў Лахорскі (цяпер Пакістан) і Кембрыджскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1942 ген. сакратар Усеінд. федэрацыі студэнтаў. З 1952 у апараце Камуніст. партыі Індыі, у т. л.чл.Нац. сакратарыята яе Нац. савета, рэдактар газ. «New age» («Новы век»). Ген. сакратар Усеінд. савета міру (1952—63); ген. сакратар (1966—77), прэзідэнт (1977—90), ганаровы прэзідэнт (з 1990) Сусветнага савета міру. Узнагароджаны Залатым медалём ААН (1982). Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ МАСТА́ЦКІ ГУРТО́К,
культурна-асветная арганізацыя, створаная з мэтай каардынацыі і прапаганды творчасці мясц. мастакоў, удасканалення іх прафесійных здольнасцей. Дзейнічаў у 1901—08 у Вільні. У праўленне ўваходзілі І.Балзукевіч, С.Кузняцоў, В.Разанаў, І.Рыбакоў, І.Трутнеў, пазней Ю.Іадкоўскі, А.Папоў і інш. Аддзелы: маст., муз., літ.-драм. і шахматны. Праводзіліся заняткі па маляванні з натуры, літ. і муз. вечарыны, аматарскія спектаклі, чыталіся даклады па мастацтве. У 1908 члены гуртка арганізавалі Віленскае мастацкае таварыства.
Літ.:
Устав Виленского художественного кружка. Вильна, 1901;
Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ МАСТАКО́Ў РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЙ РАСІ́І (АМРР),
творчае аб’яднанне сав. мастакоў у 1922—32 (з 1928 наз. Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыі). Мастакі асацыяцыі (І.Бродскі, А.Герасімаў, М.Грэкаў, Б.Іагансон, Г.Ражскі і інш.) выступілі за стварэнне тэматычных карцін, якія б праўдзіва адлюстроўвалі рэчаіснасць на аснове традыцый рус.Рэаліст. жывапісу. Падобныя арг-цыі мастакоў існавалі і ў інш. рэспубліках, у т. л. на Беларусі — аб’яднанне моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (арганізатары
А.Арлоў, П.Гаўрыленка, А.Глебаў і інш.).
Літ.:
Золотой век художественных объединений в России и СССР: (1820—1932): Справ. Спб., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ Алег Васілевіч (21.1.1900, С.Пецярбург — 10.2.1996),
рускі пісьменнік. З дваранскай сям’і. У 1928 рэпрэсіраваны, амаль 28 гадоў адседзеў у турмах і лагерах ГУЛАГа. Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў Маскву, займаўся перакладамі з франц. і англ. моў. Аўтар зб. аповесцей і апавяданняў «У ціхім краі» (1976), кніг эсэ па гісторыі Масквы «Кожны камень у ёй жывы» (1985), нарысаў і публіцыстыкі «Усе павінны адказваць» (1986). Кніга ўспамінаў «Пагружэнне ў цемру» (1989) пра трагічны лёс аўтара, які, прайшоўшы праз усе нечалавечыя выпрабаванні, не зачарсцвеў душой, захаваў веру ў чалавека і агульначалавечыя каштоўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМЕ́ЦКІ Анатоль Мар’янавіч (н. 15.10.1921, в. Юркаўцы Вінніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1952). З 1953 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні стану артэрый пры вострай прамянёвай хваробе і стану век пры аперацыях на артэрыях; па метадах рэаграфіі для дыферэнцыяльнай дыягностыкі сасудзістых пашкоджанняў ніжніх канечнасцей, выкарыстанні магнітных палёў у медыцыне.
Тв.:
Магнитные поля в здравоохранении. Самара, 1991 (разам з Б.Н.Жукавым і А.У.Цацоха);
Лечение термических ожогов. Ростов н/Д, 1992 (у сааўт.).