век, -у, мн. вякі, вяко́ў, м.

1. Стагоддзе.

Дваццаты в.

Мінулы в.

Цэлы в. не бачыліся (вельмі доўга).

2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.

Каменны в.

Касмічны в.

З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад., не адстаючы ад жыцця).

3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзрост каго-н.

Многа пабачыць на сваім вяку.

У хлусні кароткі в. (прыказка). Чалавек сярэдняга веку.

4. у знач. прысл. Заўсёды, вечна.

В. дома яе няма.

В. буду помніць вас.

На векі вечныя (разм.) — назаўсёды.

Праз вякі — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.

|| прым. векавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

век м.

1. (столетие) стаго́ддзе, -ддзя ср., век, род. ве́ку м.;

XX век XX стаго́ддзе;

2. в др. знач. век, род. ве́ку м.;

бро́нзовый век бро́нзавы век;

желе́зный век жале́зны век;

ка́менный век каме́нны век;

ме́дный век ме́дны век;

сре́дние века́ сярэ́днія вякі́;

стро́ить на века́ будава́ць на вякі́;

век корота́ть век векава́ць;

на моём веку́ на маі́м вяку́, за маёй па́мяццю;

в ко́и ве́ки нарэ́шце, (очень редко) гады́ ў рады́;

отны́не и до ве́ка ад сёння і да ве́ку;

из ве́ка в век з ве́ку ў век;

век живи́век учи́сь погов. век жыві́век вучы́ся;

на ве́ки ве́чные на ве́кі ве́чныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

век (род. ве́ку) м.

1. в разн. знач. век;

у двацца́тым ве́ку — в двадца́том ве́ке;

сярэ́днія вякі́ист. сре́дние века́;

каме́нны в.археол. ка́менный век;

бро́нзавы в.археол. бро́нзовый век;

жале́зны в.археол. желе́зный век;

каро́ткі в. — коро́ткая жизнь;

будава́ць на вякі́ — стро́ить на века́;

в. не ба́чылісявек не ви́делись;

в. тэ́хніківек те́хники;

касмі́чны в. — косми́ческий век;

2. во́зраст;

у малады́м ве́ку — в ра́ннем во́зрасте;

3. в знач. нареч., разг. ввек;

ад сёння і да ве́ку — отны́не и наве́ки;

век ве́ку пада́сць — изно́су не бу́дет;

да ве́ку — до конца́ жи́зни;

в. цэ́лы — ве́ки ве́чные, це́лая ве́чность;

в.-вяко́м — а) ве́чно, испоко́н ве́ка; б) никогда́;

в. не забу́ду — ввек не забу́ду;

залаты́ в. — золото́й век;

на маі́м вяку́ — на моём веку́;

на ве́кі ве́чныя — на ве́ки ве́чные; на ве́ки веко́в;

дажы́ць да ве́ку — дожи́ть свой век;

спако́н ве́ку — от ве́ка, испоко́н (споко́н) ве́ка (ве́ку, веко́в);

у глыбіню́ вяко́ў — в глубь веко́в; в глубь исто́рии;

в. векава́цьвек корота́ть;

з ве́ку ў в. — из ве́ка в век;

в. жыві́ — в. вучы́сяпосл. век живи́век учи́сь;

чарвяку́ на вяку́погов. в ко́и-то ве́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

век, ‑у; мн. вякі, ‑оў; м.

1. Стагоддзе. Дваццаты век. Мінулы век. □ Збуцвеўшы лад былых вякоў З магілы не паўстане. Колас. Аж праз дзевяць вякоў [Мінск] Раптам стаў — Мільянерам! Барадулін.

2. Жыццё, перыяд існавання каго‑, чаго‑н. Пастарэлі, пакрыліся мохам будынкі. Усё дажывае свой век. Грамовіч. У хлусні кароткі век. Прыказка. // Узрост. Чалавек сярэдняга веку. □ Сярод нас былі людзі рознага веку — і старэйшыя, і маладзейшыя, і зусім маладыя. Лынькоў.

3. Перыяд, характэрны чым‑н.; эпоха. Каменны век. Касмічны век. Век тэхнікі.

4. Вельмі доўгі час, усё жыццё. Захаваць успаміны на век.

5. у знач. прысл. Заўсёды, вечна. Век вас буду слухаць. □ [Максіму Астаповічу] здалося, што ён век ведаў гэтыя рысы. Чорны. Ды не век я тут гарую, Дачакаю волі. Колас.

•••

Ад веку да веку — усё жыццё, вечна.

Век веку падасць — пра нешта вельмі моцнае, трывалае, носкае.

Век да веку — усё жыццё, да апошніх дзён жыцця.

Век звекаваць гл. звекаваць.

Век цэлы — усё жыццё, вельмі доўга.

Век-вяком; векі вечныя; век вечны — а) заўсёды, з самых даўніх часоў, спрадвеку. У падхалімаў так вядзецца век-вяком! Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Дык знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва. — Найшлі! Як ляжала зямля век вечны без карысці, дык ахвоты не было нікому да яе! Мележ; б) ніколі. Не забудзеш век-вяком Ты ў бары вячэру! Гілевіч.

Да (канца) веку — да апошніх дзён жыцця.

Дажываць (свой) век — а) жыць, існаваць апошнія дні; б) рабіцца няздатным, непрыгодным.

З век вякоў — з далёкіх часоў, заўсёды.

З векам упоплеч — не адставаць ад жыцця.

З веку (ад веку) ў век — пастаянна, на працягу доўгага часу.

З вякоў вечных — спрадвеку.

Залаты век — час росквіту навукі, мастацтва ў гісторыі якога‑н. народа.

Зжываць (свой) век — траціць сваё ранейшае значэнне.

Малады век — юнацкія, маладыя гады жыцця.

На век — назаўсёды, на доўгі час.

На векі вечныя (на век вечны); на векі вякоў; на ўсе вякі — назаўсёды.

На маім вяку — у час майго жыцця, за маю памяць.

На сваім вяку — на працягу свайго жыцця.

Напроці (свайго) веку (стаяць) — быць у маладым узросце.

Не першага веку — не першай маладосці, сярэдняга ўзросту.

Па век вякоў (веку) — да скону дзён, назаўсёды.

Праз (увесь) век — на працягу ўсяго жыцця, праз усё жыццё.

Праз вякі (век) — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.

Спакон вякоў (веку) — з самага даўняга часу, спрадвеку.

У вякі — назаўсёды.

У глыбіню вякоў — у глыбіню гісторыі, у старажытнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

век м

1. (стагоддзе) Jahrhndert n -s, -e;

2. (эпоха) Zeit f -, -en; Zitalter n -s, -;

бро́нзавы век Brnzezeit [´brɔŋsə-] f -;

а́тамны век Atmzeitalter n;

3. (перыяд існавання каго-н, чаго) Lben n -s, Lbenszeit f;

уве́сь свой век sein gnzes Lben lang;

аджы́ць свой век verlten vi (s);

4. прысл (заўсёды, вечна) ine wigkeit (lang); ndlos lang;

мы не ба́чыліся цэ́лы век ine wigkeit hben wir uns nicht geshen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Век ’жыццё, вечнасць, час і да т. п.’ Ст.-рус. вѣкъ ’тс’, рус. век, укр. вік, польск. wiek, чэш. věk, ст.-слав. вѣкъ, балг. век, серб. ве̑к і г. д. Прасл. *věkъвек, жыццё, вечнасць і г. д.’ (з даўняга *voi̯kos, а гэта аблаутная форма да і.-е. *u̯ei̯k‑ ’сіла, выяўляць сілу’, літ. viẽkas ’сіла, жывучасць, жыццё’, veĩkti ’штосьці рабіць, працаваць’, véikus ’хуткі’, vỹkis ’жыццё, жывасць’, vikrùs ’бадзёры’, лац. vincere ’перамагаць’, ст.-ісл. veig ’сіла, моцнасць’, vīg ’барацьба’, гоц. weihan, ст.-в.-ням. wīgan ’змагацца’. Сюды прасл. *věčьnъ ’вечны’ (ст.-рус. вѣчьныи, бел. ве́чны, рус. ве́чный, укр. ві́чний, польск. wieczny, чэш. věčný, ст.-слав. вѣчьнъ, балг. ве́чен, серб. ве̏чан і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

векава́ць несов. прожива́ть век; векова́ть;

век в.век корота́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

мафусаі́лаў: М. век шутл. Мафусаи́лов век

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

векова́ть несов. век векова́ть нар.-поэт. век векава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

аніко́лі, прысл. (разм.).

Зусім ніколі, век.

Такой вайны на зямлі а. не будзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)