КО́ВАЛЬ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1925, с. Трошча Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1953). З 1953 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па метадах нармалізацыі абмену рэчываў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Витамины в рационах коров. Мн., 1977;
Доврачебная помощь животным в личном хозяйстве. Мн., 1985 (разам з М.І.Баламутам);
Профилактика заболеваний животных в пастбищный период. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРД,
сякучая зброя блізкага бою з адналязовым простым або злёгку выгнутым клінком; пераходны варыянт ад мяча да шаблі. Быў пашыраны ў сярэдневяковай Зах. Еўропе. На Беларусі шырока выкарыстоўваўся ў 15—17 ст., калі стаў уваходзіць у баявы рыштунак шляхецкага войска. Пазней доўга заставаўся асабістай зброяй дробнай шляхты. У пісьмовых крыніцах 16—18 ст. К. часта называлі сякучую зброю з доўгім клінком. На Беларусі цэлы К. знойдзены археолагамі каля Ліды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫ ((Cori) Карл Фердынанд) (5.12. 1896, Прага — 19.10.1984) і Коры Герці Тэрэза (15.8.1896, Прага — 26.10.1957),
амерыканскія біяхімікі. Муж і жонка. Чл.Нац.АН ЗША. Скончылі Пражскі ун-т (1920). З 1922 ва ун-тах ЗША. Навук. працы па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў. Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл К.), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір К.») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхім. механізмы дзеяння інсуліну. Нобелеўская прэмія 1947 (разам з Б.Усаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СЕЛЬ ((Kossel) Альбрэхт) (16.9.1853, г. Ростак, Германія — 5.7.1927),
нямецкі фізіёлаг і біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі. Скончыў Імперскі ун-т у г. Страсбур (1877). З 1883 у Берлінскім фізіял. ін-це (з 1887 праф.), з 1895 дырэктар ін-та фізіялогіі ў г. Марбург, у 1901—24 дырэктар Гейдэльбергскага фізіял. ін-та. Навук. працы па хіміі ядзерных бялкоў, нуклеінавых кіслот, нуклеапратэідаў. Распрацаваў канцэпцыю аб састаўных элементах клеткі, стварыў тэорыю будовы бялкоў. Адкрыў гістыдзін. Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎЧУР (Сяргей Рыгоравіч) (н. 7.7.1934, в. Прыдзіркі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі. Д-ртэхн.н., праф. (1990). Скончыў БПІ (1958). З 1970 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў і прамысл. экалогіі. Адзін з аўтараў «Англа-рускага слоўніка па хіміі і тэхналогіі сілікатаў» (1986).
Тв.:
Основы технологии химического фрезерования. Мн., 1979 (разам з С.С.Кузьмінавым, А.М.Лапіным);
Окрашивание стекла переходными и редкоземельными элементами. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКАЯ СУДНАВЕ́РФ Дзейнічала з 1785 у мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. (цяпер г. Крычаў Магілёўскай вобл.). Уладальнік — граф Р.А.Пацёмкін. Вырабляла байдаркі, лодкі, яхты, невял. ваен. судны змясц. лесу. Працавала некалькі соцень чалавек. У склад суднаверфі ўваходзілі палатняна-парусінавая і канатная мануфактуры. Забяспечвала Херсонскае адміралцейства і Чарнаморскі ваенны флот рачнымі і марскімі суднамі, аснасткай, мачтавым і буд. лесам, парусінавымі палотнамі, канатамі і інш.З 1790 да пач. 19 ст. будаваліся толькі малыя судны для гандл. патрэб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНДЗО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 4 км на З ад г. Паставы. Пл. 0,18 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 290 м, найб.глыб. 4,6 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 3,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на Пд і З невыразныя. Берагі сплавінныя, месцамі пад хмызняком. На З, Пд і ПдУ забалочаная пойма шыр да 250 м, парослая хмызняком. Дно глеістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБІ́НСКАЕ ХА́НСТВА,
феадальная дзяржава на ПнУ Азербайджана ў 18—19 ст. Сталіца — г. Куба (адсюль назва). Найб. багаты і густанаселены раён Закаўказзя з важнымі гандл. партамі, якія звязвалі яго з Расіяй і Іранам. У 1758—89 на чале К.х. стаяў Фаталі-хан, які аб’яднаў прыкаспійскія землі Азербайджана да г. Ардэбіля на Пд; у 1784 заключыў саюз згруз. царом Іракліем II супраць іранскай агрэсіі. Пасля яго смерці ханства ў пач. 1790-х г. распалася, у 1806 далучана да Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Уладзілен Аляксандравіч) (н. 20.2.1931, г. Пскоў, Расія),
бел. геолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (з 1989). Д-р геолага-мінералагічных н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1955). З 1971 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па геахіміі алювіяльнага літагенезу, палеагеаграфіі і палеагеахіміі кайназою, геалогіі антрапагенавага перыяду.
Тв.:
Геохимия аллювиального литогенеза. Мн., 1973;
Аллювиальные комплексы отложений земной коры Белоруссии и их металлоносность. Мн., 1978 (разам з Л.І.Матрунчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТАТЭЛА́ДЗЕ (Апалон Караманавіч) (6.1.1900, г. Цулукідзе, Грузія — 25.6.1972),
грузінскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1970). Чл.-кар.АМСССР (1967). Скончыў Тбіліскую АМ (1926), з 1943 выкладаў у ёй (з 1946 праф., з 1959 дырэктар). Для твораў характэрна эмацыянальнасць, напружаныя колеравыя кантрасты, дынамічнасць мазка: «Сярго Арджанікідзе заклікае горцаў на абарону г. Грозны» (1938), «Радасны ўраджай» (1953), «На чайных плантацыях Грузіі» (1957), «Збор вінаграду» (1961), «Паляванне царыцы Тамары» (1970).
А.Кутатэладзе. Сярго Арджанікідзе заклікае горцаў на абарону г. Грозны. 1938.