СО́БІНАЎ Леанід Віталевіч (7.6.1872, г. Яраслаўль, Расія — 14.10.1934),
рускі спявак (лірычны тэнар), прадстаўнікрус. класічнай вак. школы. Нар.арт. Рэспублікі (1923). Скончыў юрыд.ф-т Маск. ун-та (1894), муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1897). З 1897 у Вял. т-ры ў Маскве (у 1917—18 і ў 1921 дырэктар). У дасканаласці валодаў мастацтвам італьян. бельканта. У аснове яго мастацтва высокая адухоўленасць, паэтызацыя муз. вобраза, адзінства бездакорнага вак. майстэрства і драм. асэнсаванай ігры. Адзін з лепшых выканаўцаў партый Ленскага («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага) і Лаэнгрына («Лаэнгрын» Р.Вагнера) на сусв. сцэне. З інш. партый: Сінадал («Дэман» А.Рубінштэйна), Берандзей, Ляўко («Снягурачка», «Майская ноч» М.Рымскага-Корсакава), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі). Вёў актыўную канцэртную дзейнасць. Прапагандыст рус.вак. лірыкі, тонкі інтэрпрэтатар класічнай камерна-вак. музыкі. Канцэртны рэпертуар складалі творы М.Глінкі, Чайкоўскага, С.Рахманінава, Л.Бетховена, Р.Шумана, Ф.Шуберта, Ш.Гуно.
Літ.:
Л.В.Собинов. Т. 1—2. М., 1970;
Владыкина-Бачинская Н.М. Л.В.Собинов. 3 изд. М., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́СА (Tasso) Тарквата (11.3.1544, г. Сарэнта, Італія — 25.4.1595),
італьянскі паэт; прадстаўнік позняга Адраджэння. Вучыўся ва ун-тах Падуі і Балонні (1560—65). З 1565 служыў у кардынала Луіджы д’Эстэ, з 1572 прыдворны паэт ферарскага герцага Альфонса II д’Эстэ. Першы адметны твор — фантаст. паэма «Рынальда» (1562). У пастаральнай драме «Амінта» (1573) уславіў каханне. Гал. твор — эпічная паэма ў актавах «Вызвалены Іерусалім» (1580), напісаная ў традыцыях гераічнага эпасу і рыцарскага рамана. Асн. канфлікт твора — сутыкненне рэліг. абавязку і пачуцця. Паэма была асуджана інквізіцыяй, 2-я рэдакцыя пад назвай «Заваяваны Іерусалім» (1593) мае артадаксальна-каталіцкі характар. Аўтар паэмы «Сем дзён стварэння свету» (1594), філас. «Дыялогаў» (зберагліся 28, у т. л. «Бацька сям’і», 1583) і інш. У апошнія гады жыцця пасля цяжкай псіхічнай хваробы адышоў ад ідэй гуманізму, пачаўся заняпад яго творчасці. Вобраз Т. як чалавека і паэта адлюстраваны ў творах І.В.Гётэ, Дж.Байрана, Дж.Леапардзі, К.Бацюшкава, Н.Кукальніка і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Освобожденный Иерусалим. Т. 1—2. М., 1911;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАКЛЬ (Trakl) Георг (3.2.1887, г. Зальцбург, Аўстрыя — 3.11.1914),
аўстрыйскі паэт; найбуйнейшы прадстаўнікэкспрэсіянізму. Як паэт фарміраваўся пад уплывам класічнай традыцыі і паэзіі 2-й пал. 19 ст. Аўтар паэт. зб-каў «Вершы» (1913), «Себасцьян у сне» (1915), аднаактовых п’ес «Скокі смерці» і «Фата Маргана» (паст. ў 1916, лічацца згубленымі), у якіх адчуванні крызіснасці і непазбежнасці скону. Т. спалучаў рэаліі сучаснасці з умоўнасцю, жывапіснасць з музычнасцю, раскрываў патаемны сэнс будзённа-звыклага. У яго паэтыцы пераважае верлібр са свабоднымі сінтакс. канструкцыямі, выкарыстанне гратэску, складанай метафорыкі, шматзначнай сімволікі, міфалагічных матываў і вобразаў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў В.Сёмуха.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Прыйдзі, стваральны дух. Мн., 1986;
Рус.пер. — Избранное. М., 1994;
Стихотворения. Проза. Письма. СПб., 2000.
Літ.:
Фюман Ф. Над огненной пучиной: Опыт с поэзией Г.Тракля // Магический кристалл. М., 1988;
Дудова Л.В. Современники о творчестве Г.Тракля // Дудова Л.В., Михальская Н.П., Трыков В.П. Модернизм в зарубежной литературе. М., 1998;
Гугнин А.А. Георг Тракль // Гугнин А.А. Австрийская литература XX в. Новополоцк;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́МАЎ Яўсей Рыгоравіч.(15.2.1886, в. Хатоўня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.1.1970), бел.паліт. дзеяч. З 1901 працаваў у паштова-тэлегр. установах Бабруйска, Гомеля, Міра, Мінска. З 1914 у Адэсе. Удзельнічаў у грамадска-паліт. і культ.-асв. рабоце сярод беларусаў-бежанцаў і салдат Румынскага фронту. З вер. 1919 у Мінску, адзін з лідэраў і чл.ЦКБеларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У 1919—20 заг. інструктарска-арганізац. аддзела Часовага Бел.нац.к-та ў Мінску. Прыхільнік супрацоўніцтва БПС-Р з РКП(б) і КП(б)Б. Як прадстаўнікЦК БПС-Р, якая выступала за дзярж. цэласнасць Беларусі ў этнагр. межах, адмовіўся падпісаць Дэкларацыю аб 2-м абвяшчэнні ССРБ 31.7.1920, выключаны са складу Ваенна-рэв.к-таБССР. Працаваў у органах спажывецкай і с.-г. кааперацыі, заг.фін. аддзелаў у Мінску. У 1924—30 кіраўнік крэдытна-планавага аддзела Сельсаюзбанка. 12.2.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», паводле пастановы Калегіі АДПУСССР ад 10.4.1931 высланы ў г. Сарапул (Удмурцкая Рэспубліка, Расія). З 1935 жыў і працаваў у г. Іжэўск, з 1961 у Ленінградзе. Рэабілітаваны ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЯДЗЕ́НСКІ Аляксандр Іванавіч (31.3.1856, г. Тамбоў, Расія —7.3.1925),
расійскі філосаф, псіхолаг, логік, прадстаўнікнеакантыянства. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1881), працаваў у ім у 1881—84, 1887—1922 (з 1890 праф.). У сваёй філас. канцэпцыі — «лагіцызме» — развіваў і паглыбляў асн. палажэнні І.Канта. На думку У., усялякае душэўнае жыццё падпарадкоўваецца ўздзеянню закону адсутнасці аб’ектыўных адзнак адушаўлення («псіхафізічны закон У.»), таму чужую душу нельга аднесці да пазнавальных з’яў. Прызнанне самога факта духоўнасці ў інш. людзях лічыў выяўленнем маральнага пачуцця чалавека, звязанага з маральным абавязкам, свабодай волі («Пра межы і адзнакі адушаўлення», 1892). Навук. псіхалогію лічыў дысцыплінай, што абмяжоўваецца апісаннем душэўных станаў з дапамогай метаду інтраспекцыі (саманазірання); крытычна ставіўся да эксперым. псіхалогіі і яе эмпірычных магчымасцей («Псіхалогія без усялякай метафізікі», 1914). Логіку разглядаў як частку гнасеалогіі, а яе гал. функцыяй лічыў праверку дакладнасці працэсу пазнання («Логіка як частка тэорыі пазнання», 1909). Выступаў супраць атэізму, які, на яго думку, з’яўляецца вынікам нізкай культуры грамадства, засілля матэрыялізму, пазітывізму і марксізму («Лёс веры ў бога ў барацьбе з атэізмам», 1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКЛІН (Franklin) Бенджамін (17.1.1706, г. Бостан, ЗША — 17.4.1790),
паўночнаамерыканскі асветнік. дзярж. дзеяч, вучоны, пісьменнік; адзін з заснавальнікаў дзяржавы ЗША. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1789). З 1729 выдаваў у г. Філадэльфія «Pensylvania Gazette») («Пенсільванскую газету»), а ў 1732—57 і альманах. Заснаваў у Філадэльфіі першую ў паўн.-амер. калоніях Англіі публічную б-ку (1731), Пенсільванскі ун-т (1740), Амер.філас.т-ва (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. З 1746 вёў эксперыменты з атм. электрычнасцю, у 1752 прапанаваў маланкаадвод. Сфармуляваў (раней за А.Сміта) прац. тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751—64 чл. палаты дэпутатаў Пенсільваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757—62) і інш.паўн.-амер. калоніяй (1764—75) у Лондане. У час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83чл. Кантынентальнага кангрэса, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці 1776, пасланнік ЗША у Парыжы (1776—85), спрыяў заключэнню амерыканска-французскага дагавора 1778 і Версальскага мірнага дагавора 1783. Адзін з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар літ. эсэ, сатырычных твораў, мемуараў (ч. 1—4, 1771—90).
іспанскі пісьменнік. Прадстаўнік «Пакалення 1898 года» (гл. ў арт.Іспанія, раздзел Літаратура). Ранняя творчасць (цыкл аповесцей «Санаты», ч. 1—4, 1902—05) пад уплывам лац.-амер. мадэрнізму і франц. дэкадансу. Пазнейшыя творы адметныя ўвагай да фальклору і гісторыі роднай Галісіі: трылогія «Карлісцкая вайна» (1908—09), драм. цыкл. «Варварскія камедыі» (1907—22). У 1920-я г. працаваў над «эсперпента» — драм. жанрам, які папярэднічаў сюррэалізму і т-ру абсурду (блізкі да трагіфарса). У п’есах «Рогі дона Ахінеі» (1921), «Убранне нябожчыка» (1926) і інш. праз гратэск, абагульненасць вобразаў і парадзіраванне штампаў класічнай л-ры высмеяў афіц. ідэалогію і косны быт правінцыяльнай Іспаніі. Аналіз феномена ваен. дыктатуры лац.-амер. тыпу ў рамане-памфлеце «Тыран Бандэрас» (1926). Аўтар няскончанай гіст. трылогіі «Арэна Іберыйскага цырка» (т. 1—2, 1927—28, т. 3, выд. 1958). Зб-кі вершаў «Водар легенды» (1907), «Люлька гашышу» (1919) і інш. ў цэлым вытрыманы ў стылістыцы лац.-амер. мадэрнізму.
Тв.:
Рус.пер. — Сонаты. М.; Л., 1966;
Избр. произв.Т. 1—2. Л., 1986.
Літ.:
Тертерян И. Испытание историей: Очерки исп. лит. XX в. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАНЕ́ЗЕ (Veronese; сапр.Кальяры; Caliari) Паала
(1528, г. Верона, Італія — 19.4.1588),
італьянскі жывапісец позняга Адраджэння. З 1553 працаваў пераважна ў Венецыі. Прадстаўніквенецыянскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў Мікеланджэла, Рафаэля, Карэджа, Тыцыяна. Аўтар шматфігурных кампазіцый у час святочных баляў, шэсцяў і аўдыенцый, дзе чалавек выступае ва ўзаемасувязі з наваколлем («Шлюб у Кане Галілейскай», 1563, «Пакланенне вешчуноў», «Баль у доме Левія», абедзве 1573, і інш.). У сваім стылі спалучаў лёгкі вытанчаны малюнак і пластыку форм з каларыстычнай гамай, заснаванай на складаных сугуччах чыстых колераў, аб’яднаных серабрыстым тонам. Яго манум.-дэкар. жывапісу ўласцівыя святочнасць, выразнасць ракурсаў і руху, багацце колераў, сінтэз жывапісу і архітэктуры («Старасць і Юнацтва», 1553, «Трыумф Венецыі», 1578—85, «Знаходжанне Майсея», каля 1580, фрэскі для загарадных венецыянскіх віл). Стварыў мноства разнастайных па кампазіцыі алтароў («Мадонна з дзіцем і святымі», каля 1562). Нешматлікія партрэты вылучаюцца мяккай лірычнасцю, часам маюць адценне жанравасці («Граф да Порта з сынам Адрыяна», каля 1556). У 1570—80-я г. ў творчасці Веранезе прыкметны крызіс рэнесансавага светапогляду: у парадных палотнах назіраецца халодная афіцыйнасць, меланхолія, смутак («Мадонна з сям’ёй Кучына», 1571, «Аплакванне Хрыста», паміж 1576 і 1582, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХІМО́ВІЧ Казімір (20.12.1840, в. Дэмбрава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 31.12.1916),
жывапісец і графік; прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісе 19 — пач. 20 ст. Вучыўся ў Варшаве ў маст. школе В.Герсана (1871—73), у Парыжы (1876—78), скончыў Мюнхенскую АМ (1875). За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір (да 1869). З 1878 у Варшаве, удзельнічаў у выстаўках Варшаўскага т-ва заахвочвання мастацтваў і Салона ў Парыжы. Аўтар гіст. палотнаў: «Пахаванне Гедзіміна», «Пасля бітвы», «Смерць Маргера», «Ліздзейка з дачкой на руінах царквы Перуна», «Абарона Ольштына» (1883), «Смерць Глінскага ў турме» (каля 1884). У карцінах «Жніво» (1869), «Вясковая дзяўчынка» (1880-я г.), «Наём работнікаў» (1893), «Парабкава хата», «У поце чала», «Шляхціц і селянін» (1898) і інш. адлюстраваў быт, пакутлівы лёс сялян і парабкаў. Пад уплывам ссылкі напісаў творы «Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале» (каля 1820), «На этапе» (1894) і інш. Па матывах творчасці А.Міцкевіча стварыў серыю карцін і 12 кардонаў-ілюстрацый да яго паэмы «Пан Тадэвуш». Ілюстраваў творы Ю.Славацкага і Ю.Крашэўскага. Размалёўваў (з Т.Попелем і А.Пятроўскім) касцёл Св. Кацярыны ў Пецярбургу.
К.Альхімовіч. Аўтапартрэт. 1864.К.Альхімовіч. Вясковая дзяўчына. 1880-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЦЮШКАЎ Канстанцін Мікалаевіч (29.5.1787, г. Волагда, Расія — 19.7.1855),
рускі паэт; прадстаўнік анакрэантычнага кірунку ў рус. лірыцы. Адукацыю атрымаў у прыватных пансіёнах у Пецярбургу. Быў на чыноўніцкай і ваеннай службе, пазней — у рус.дыпламат. місіі ў Італіі. Удзельнік літ. гуртка «Арзамас». У вершах «Вясёлы час», «Вакханка», «Мае Пенаты» і інш. услаўляў радасць быцця, сяброўства, каханне, духоўную свабоду асобы. У аснове элегій «На руінах замка ў Швецыі», «Пераход праз Рэйн» уражанні вайны 1812. Ідэйны і душэўны крызіс абумовіў змрочна-меланхалічны тон лірыкі, узмацненне рэліг. настрояў, матывы нераздзеленага кахання, абвастрыў тэму трагічнага лёсу паэта (элегіі «Да сябра», «Надзея», «Мой геній», «Разлука», «Паміраючы Тас» і інш.). У вершаванай казцы «Вандроўнік і дамасед» (1815) стварыў карціну дысгармоніі жыцця. Аўтар цыклаў анталагічных вершаў, нарысаў і артыкулаў пра л-ру і мастацтва. У 1917 выйшаў зб. «Спробы ў вершах і прозе» (ч. 1—2).
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М., 1989.
Літ.:
Фридман Н.В. Проза Батюшкова. М., 1965;
Яго ж. Поэзия Батюшкова. М., 1971;
Коровин В.И. «И жил так точно, как писал...» (К.Н.Батюшков: К 200-летию со дня рождения). М., 1987;
Кошелев В.А. Константин Батюшков: Странствия и страсти. М., 1987.