ШАХРЫСА́БЗ,
горад (у 1929—35 і з 1958) у Кашкадар’інскім вілаеце Узбекістана. У раннім сярэдневякоўі наз. Кеш. 53 тыс. ж. (1991). Прам-сць: бавоўнаачышчальная, кансервавая; ф-кі маст. вырабаў, шоўкаматальная. Стараж. цэнтр нар. маст. вышыўкі і керамікі. Руіны палаца Цімура Аксарай (1380—1404), пахавальні Цімурыдаў Дарус-Сіядат (14 ст.), рэшткі маўзалеяў шэйха Куляля (каля 1370) і нашчадкаў Улугбека, т.зв. Гумбезі-Сейідан (1437/38), мячэць Кок-Гумбез (1435/36) і інш. Гіст. цэнтр Ш. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
т. 17, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТАІ́СІ,
горад у Грузіі, на р. Рыёні. Вядомы з 6 ст. да н.э. Сталіца Калхідскага (канец 8 — пач. 12 ст.) і Імерэцінскага царства (канец 15 — пач. 19 ст.). У 1810—1917 у складзе Рас. імперыі. 238 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. (з-ды аўтамаб., эл.-мех., малагабарытных трактароў і інш.), хім., лёгкая, харчовая. 2 ВНУ, у т. л. ун-т. 3 т-ры. Гісторыка-этнагр. музей, Дом-музей З.П.Паліяшвілі. Карцінная галерэя. Руіны храма Баграта (10—11 ст.).
т. 9, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРКВІ́НП (лац. Tarquinii, этрускае Tárchuna),
старажытны этрускі горад на Пн ад Рыма (цяпер тэр. г. Таркуінія ў Італіі). Археал. раскопкамі выяўлены рэшткі этрускіх паселішчаў 8 ст. да н.э. Захаваліся руіны абарончых сцен 5—4 ст. да н.э., саркафагі, аздобленыя скульптурамі, тэракотавыя рэльефы вял. храма і размалёўкі ў падземных магільных скляпах (7—1 ст. да н.э.). Мяркуюць, Т. былі паліт. і рэліг. цэнтрам федэрацый 12 этрускіх гарадоў. Пасля войнаў 359—351 і 310—308 да н.э. з Рымам Т. страцілі самастойнасць.
т. 15, с. 440
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЧМІЯДЗІ́Н,
горад у Арменіі, на Арарацкай раўніне, за 20 км ад Ерэвана. Вядомы з 2 ст. да н.э. 60,5 тыс. ж. (1989). Прам-сць: маш.-буд., хім., харч., будматэрыялаў. Музеі: краязнаўчы, філіял Армянскай дзярж. карціннай галерэі, Камітаса, дом-музей І.М.Іаанісяна. Сабор (303) і манастыр — цэнтр армяна-грыгарыянскай царквы і рэзідэнцыя каталікоса. У Э. храмы Рыпсімэ (618), Гаянэ (630), паблізу Э. руіны храма Звартноц. Сабор, цэрквы Э. і Звартноц уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Цэнтр турызму.
т. 18, кн. 1, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЧЭ́НЦА (Vicenza),
горад на ПнУ Італіі. Знаходзіцца ў вобл. Венецыя, каля падножжа Альпаў, на р. Бакільёне. Адм. ц. правінцыі Вічэнца. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. 107,1 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел на чыгунцы Венецыя—Мілан. Металургія, тэкст. і с.-г. машынабудаванне, хім., гумавая, тэкст., абутковая, швейная, керамічная, харч., папяровая, ювелірная прам-сць. Маст. галерэя. Руіны стараж.-рым. пабудоў. Цэрквы (10—16 ст.), палацы (15—18 ст.). Шматлікія пабудовы А.Паладыо (16 ст.), у т. л. палац К’ерыкаці, Базіліка, т-р Алімпіка, каля Вінчэнцы знакамітая познарэнесансавая віла «Ратонда».
т. 4, с. 238
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДМАНІ́СІ,
руіны горада-крэпасці (пл. 25 га) каля г.п. Дманісі ў Грузіі ў сутоках р. Машавера і Пінезауры. Узнік у эпоху сярэдневякоўя. З 9 ст. Д. валодалі арабы, пасля туркі-сельджукі, выгнаныя ў 1123 Давыдам IV Будаўніком. Росквіт Д. адносіцца да 12—13 ст. Пасля разгрому Д. Цімурам у 14 ст. пачынаецца яго заняпад. Да 18 ст. горад абязлюдзеў. У выніку раскопак (вядуцца з 1936) выяўлены гар. пабудовы, знойдзена кераміка, манеты, прылады працы, зброя, скарб з 25 залатых і сярэбраных упрыгожанняў 12—13 ст.
т. 6, с. 167
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́-ТЭПЕ́,
узгорак каля г. Кадырлі (Турцыя), дзе былі адкрыты руіны горада 9—7 ст. да н. э. У выніку раскопак, якія вяліся з 1947, выяўлены 2 брамы і часткова палац. Брамы ўпрыгожаны каменнымі рэльефамі з выявамі розных сцэн: рытуальных, палявання, марской бітвы, музы́каў і інш. Рэльефы характэрны для навахецкага мастацтва. Знойдзены іерагліфічны надпіс (8 ст. да н. э.) на хецкай і ханаанскай мовах, якія дазваляюць меркаваць, што К.-Т. ўваходзіў у склад дзяржавы данунітаў, якая ў пач. 1-га тыс. да н. э. падначаліла хецкія пасяленні на ПдУ М. Азіі.
т. 8, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСУ́Л,
горад на Пн Ірака. Адм. ц. мухафазы Найнава. Пабудаваны ў 7 ст. арабамі на месцы стараж. крэпасці. Нас. 879 тыс. ж. (1998). Порт на правым беразе р. Тыгр. Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (у т. л. вытв-сць мусліну — ад назвы М.), харч., гарбарна-абутковая, нафтаперапр., металаапр., цэментная. У раёне М. здабыча нафты (Айн-Зала). Ун-т. Арх. помнікі 12—13 ст., у т. л. мячэць Джамі аль-Кабір (або ан-Нуры) і мінарэт (12 ст.). Мусульм. музей асірыйскага і парфянскага мастацтва. Паблізу М. руіны стараж. г. Ніневія.
т. 10, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРА́ПА,
руіны аднаго з гал. цэнтраў харапскай цывілізацыі (археал. культура сярэдзіны 3-га тыс. — 17—16 ст. да н.э. на тэр. сучасных Індыі і Пакістана) каля старога рэчышча р. Раві ў Пенджабе. Паселішча адкрыта ў 1921. Займала плошчу больш за 260 га і складалася з цытадэлі, умацаванай сцяной з вежамі, і ніжняга горада, які меў выразную планіроўку, падзел на кварталы, адасобленыя вытв. комплексы (збожжасховішча, мукамольні, ліцейныя майстэрні). Пра развіццё рамёстваў сведчаць знаходкі керамікі, медных і бронзавых прылад (нажы, сярпы, пілы і інш.), зброі (наканечнікі стрэл і коп’яў, мячы і інш.).
т. 16, с. 544
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РА-ХО́ТА (манг. — чорны горад). руіны стараж. горада-крэпасці Эдзіна (ці Хэйжунчэн) у нізоўях р. Эдзін-Гол на тэр. Манголіі. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 11 ст., у 1226 разбураны Чынгісханам. Пры археал. даследаваннях руін Х.-Х. экспедыцыямі на чале з П.К.Казловым (1908, 1909, 1926) адкрыты рэшткі крапасных сцен з вежамі. культавых пабудоў, жытлаў, храмаў. знойдзены прылады працы. рэчы з керамікі, шоўку, шэрсці, скуры, бавоўны, фарфору, манеты, папяровыя грошы. розныя дакументы, а таксама больш за 2 тыс. кніг і рукапісаў на тангуцкай, кіт., тыбецкай і інш. мовах.
т. 16, с. 544
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)