АМА́РНА, Эль-Амарна,

паселішча ў Егіпце на ўсх. беразе Ніла, за 312 км на Пд ад Каіра. Каля Амарны знаходзяцца руіны стараж. горада Ахетатона. Гл. Тэль эль-Амарна.

т. 1, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЮНДЖЫ́К,

гарадзішча на левым беразе р. Тыгр насупраць г. Масул (Ірак), руіны сталіцы Асірыі — Ніневіі. Археал. раскопкамі выяўлены рэшткі палацаў, храмаў, б-ка цара Ашурбаніпала і інш. (гл. Ніневія).

т. 9, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛІ́СКА,

старажытны горад, першая балгарская сталіца (7 — канец 9 ст.). Руіны знаходзяцца за 25 км на ПнУ ад сучаснага г. Шумен у Балгарыі. Агульная плошча П. каля 23 км², у цэнтры знаходзілася цытадэль з магутнымі абарончымі сценамі, Вялікім і Малым палацамі, якія былі складзены з вял. каменных блокаў. Горад абкружалі земляны вал і роў. Археал. даследаванні П. вядуцца з канца 19 ст. Знойдзены рэшткі зброі, прылады працы, упрыгожанні, кераміка, арх. дэталі. Для культуры больш характэрны слав. рысы, сустракаюцца і элементы, характэрныя для культуры цюркаў-пратабалгар, якія прыйшлі на тэр. Балгарыі з Прыазоўя. У 893 сталіца з П. перанесена ў Прэслаў; з 17 ст.руіны.

т. 12, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРНІ́,

старажытнаармянскія крэпасць і паселішча за 27 км на У ад Ерэвана. Засн. каля 2 ст. да н.э. на месцы энеалітычнага паселішча. Да 5 ст. н.э. была летняй рэзідэнцыяй арм. цароў. Існавала і ў сярэднія вякі (зруйнаваная землетрасеннем 1679). Захаваліся руіны крапасной сцяны, вежаў, палаца з параднай залай, вінаробняй і лазняй з мазаічнай падлогай (2—3 ст.), язычніцкага храма (1 ст.; адноўлены ў 1975), круглага купальнага хрысц. храма (6 ст.). У паселішчы пры крэпасці — базіліка (5 ст.), руіны шматлікіх арх. збудаванняў (4—17 ст.), надмагільныя пліты-хачкары.

Да арт. Гарні. Рэшткі язычніцкага храма. 2-я пал. 1 ст.
Да арт. Гарні. Язычніцкі храм. 2-я пал. 1 ст. (адноўлены ў 1975).

т. 5, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БААЛЬБЕ́К (стараж. Геліопаль),

горад у Ліване, у даліне Бекаа. Упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. да нашай эры

Захаваліся руіны грандыёзнага храмавага ансамбля рым. часу (1—3 ст.). Велічныя прапілеі з 12-калонным порцікам і 2-павярховымі квадратнымі вежамі па баках вялі ў шасцівугольны двор, за якім размяшчаўся вял. прамавугольны двор (раскопкамі адкрыты рэшткі вял. будынка алтара). Манументальныя ўсходы вялі ў Вял. храм, ці т.зв. храм Юпітэра, каля яго добра захаваны Малы храм, ці т.зв. храм Вакха або Меркурыя; каля прапілеяў стаяў т.зв. храм Венеры. У 13 ст. тэр. ансамбля была ператворана ў крэпасць (рэшткі сцен, вежаў). На У ад прапілеяў — руіны Вял. мячэці і мінарэта.

Літ.:

Jidejian N. Baalbek: Heliopolis, city of the sun. Beirut, 1975.

Да арт. Баальбек. Храм Вакха. 2 ст.

т. 2, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРМАВІ́Р,

сталіца і рэліг. цэнтр стараж.-арм. Айрарацкага царства ў 4—2 ст. да н.э. Заснаваны на месцы г. Аргішціхінілі. Пасля перанясення сталіцы ў г. Арташат прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст. н.э. Яго руіны каля с. Армавір у Арменіі.

т. 1, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТО́Н,

у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца; звычайна ўяўляўся ў выглядзе сонечнага дыска. Фараон Аменхатэп IV (Эхнатон) абвясціў Атона адзіным егіпецкім богам. У яго гонар у г. Ахетатон быў пабудаваны вял. храм; руіны храма выяўлены пры археал. раскопках каля сучаснага сяла Тэль-эль-Амарна.

т. 2, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́СТЭР (Leicester),

горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі, на р. Сор. Адм. ц. графства Лестэршыр. Узнік на месцы кельцкіх і стараж.-рымскіх паселішчаў. Каля 300 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: трыкат., абутковая, машынабудаўнічая. Ун-т. Музей, маст. галерэя. Руіны замка (11 ст.), сабор (12 ст.).

т. 9, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРАДУ́Р-СЮР-ГЛАН (Oradour-sur-Glane),

пасёлак у Францыі ў дэпартаменце Верхняя В’ена. У 2-ю сусв. вайну 10.6.1944 поўнасцю знішчаны гітлераўцамі разам з яго жыхарамі (каля 1 тыс. чал.). Руіны Арадур-сюр-Глана захаваны як гіст. сведчанне фаш. варварства, пасля вайны недалёка ад Арадур-сюр-Глана пабудаваны новы пасёлак.

т. 1, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖАНБА́С-КАЛА́, Джанбаскала,

руіны крэпасці (4 ст. да н.э. — 1 ст. н. э.) у пустыні Кызылкум (Узбекістан). Абарончыя сцены ўтваралі прамавугольнік памерам 200 м × 170 м, заняты жылымі пабудовамі, падзеленымі на 2 кварталы. У 1939 праведзены раскопкі, расчышчаны жылыя памяшканні і рэшткі абшчыннага свяцілішча агню. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй.

т. 6, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)