вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Дабранка, каля аўтадарогі Магілёў—Княжыцы—Горкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на Пд ад Горак, 77 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 447 ж., 148 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЧЫ́НАЎ (Іван Іосіфавіч) (30.10.1909, г.Горкі Магілёўскай вобл. — 5.10.1988),
бел. геадэзіст. Д-ртэхн.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхнікі Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). У 1954—82 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту (Гомель). Навук. працы па інж. геадэзіі, ураўнаважванні геад. сетак, праграміраванні ўраўняльных вылічэнняў для ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАЧЫ,
лекавыя сродкі, якія маюць горкія рэчывы. Яны стымулююць апетыт і паляпшаюць страваванне. Дзеянне горачаў заключаецца ў рэфлектарным узмацненні выдзялення страўнікавага соку ў выніку раздражнення канцоў смакавых нерваў поласці рота. Да горачаў адносяцца прэпараты, прыгатаваныя з адной (палын горкі, гарычка, дзьмухавец, цвінтарэй, трыліснік) ці некалькіх лек. раслін (настойка горкая, чай апетытны). Горач бывае ў выглядзе адвараў, настояў, экстрактаў, настоек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРЭ́Ц,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., за 7 км на У ад г.Горкі, каля вёсак Буды, Кварцяны, Паляшчыцы. Створана на р.Дняпрэц у 1979. Пл. 0,98 км, даўж. 6 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 9 м, аб’ём вады 4,4 млн.м³. Слабапраточнае. Ваганні ўзроўню на працягу года 5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫ́ЧЫН,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПнЗ ад Мар’інай Горкі, 48 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Дрычын. 720 ж., 256 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЙМАРК (Лайзер Бенцыянавіч) (26.9.1912, г.Горкі Магілёўскай вобл. — 13.2.1994),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1982). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1934). У 1949—92 у БСГА. Навук. працы па агратэхніцы вырошчвання зернебабовых культур.
Тв.:
Интенсивные технологии возделывания зерновых и зернобобовых культур в условиях БССР: Сб. науч. тр. Горки, 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЧА́НКА,
возера ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 17 км на ПдУ ад г. Калінкавічы. Пл. 0,32 км², даўж. 1,87 км, найб.шыр. 240 м, даўж. берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. да 2 м, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, на Пд высокія, пясчаныя. Злучана ручаём з воз.Горкі, упадае меліярацыйная канава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАЎ (Аляксей Канстанцінавіч) (24.3.1908, в. Зверавічы Смаленскай вобл., Расія — 2.10.1968),
бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1955). Вучыўся ў Віленскім Віцебскім маст. тэхнікуме (1926—30) у М.Керзіна. Адзін з арганізатараў Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928 — 30). Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Майстар тэматычнай кампазіцыі, батальнага і анімалістычнага жанраў, партрэта. Удзельнічаў у афармленні інтэр’ераў Дома ўрада Беларусі (бюст М.Фрунзе, 1933), стварыў барэльеф для Дома Чырв. Арміі («Лявоніха», «Мастацкая студыя», 1936) у Мінску і інш. Аўтар партрэтаў Я.Коласа, У.Уладамірскага, У.Кудрэвіча, партрэтнай групы «Максім Горкі і Янка Купала» (усе 1949), скульпт. кампазіцый «Народны паэт БССР Янка Купала» (1950), «Францыск Скарына» (1954). Работы ў галіне манум. мастацтва: гарэльеф «Партызаны Беларусі» для Манумента Перамогі ў Мінску (1954), помнік Ф.Скарыне ў Полацку (1976, устаноўлены ў 1974, Дзярж. прэмія Беларусі 1976). Кампазіцыі вылучаюцца вострай дынамікай, экспрэсіўнасцю, мяккай мадэліроўкай формаў, рытмічнасцю. Партрэты адзначаны тонкай прапрацоўкай дэталей, эмац. выразнасцю. Яго імя прысвоена Мінскаму маст. вучылішчу.
Літ.:
Бойка У.А. Глебаў Аляксей Канстанцінавіч. Мн., 1974.
Т.А.Карповіч.
А.К.Глебаў.А.Глебаў. Максім Горкі і Янка Купала. 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася, каля вадасховішча Гарадзішча. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на У ад горада і 28 км ад чыг. ст. Шклоў, 56 км ад Магілёва, на аўтадарозе Шклоў—Горкі. 867 ж., 366 двароў (1996). Цагельны з-д. Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, вучэбна-вытв. камбінат, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЯЗО́ЎСКІ (Анатоль Пятровіч) (н. 5.2.1943, в. Крапіўна Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. празаік. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1968). З 1987 дырэктар Дома літаратара, з 1989 намеснік старшыні СП Беларусі, з 1994 старшыня праўлення Бел.літ. фонду. Друкуецца з 1973. Уздымае маральна-этычныя праблемы жыцця сучасніка (кн. прозы «Пералом», «Чаканне шчасця», «ІДУ з надзеяй», усе 1981, «Горкі хлеб», 1985, п’еса «Людзі ліхалецця», 1997).