КУПЧЫ́НАЎ Іван Іосіфавіч
(30.10.1909, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 5.10.1988),
бел. геадэзіст. Д-р тэхн. н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхнікі Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). У 1954—82 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту (Гомель). Навук. працы па інж. геадэзіі, ураўнаважванні геад. сетак, праграміраванні ўраўняльных вылічэнняў для ЭВМ.
т. 9, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)