СКО́ЙБЕДА Анатоль Ціханавіч (н. 2.9.1938, в. Масты Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1983). ВынаходнікСССР (1976). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у БПА (з 1979 заг. кафедры, у 1997—2000 прарэктар). Навук. працы па аўтам. кіраванні цягава-скараснымі рэжымамі шматпрыводных мабільных машын, передачах гнуткай сувяззю, надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Автоматизация ходовых систем колесных машин. Мн., 1979;
Ременные передачи. Мн., 1995 (разам з А.М.Ніканчуком);
Прикладная механика. Мн., 1997 (у сааўт.);
Детали машин и основы конструирования. Мн., 2000 (разам з А.В.Кузьміным, М.М.Макейчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАБІ́ЛЬ (ад электра... + лац. mobilis рухомы),
аўтамабіль, у якім для прыводу хадавых колаў выкарыстоўваецца электрычны рухавік, што сілкуецца ад змешчанай на гэтым жа аўтамабілі крыніцы току. У якасці крыніцы сілкавання выкарыстоўваюць электрычныя акумулятары і суперкандэнсатары (не патрабуюць доўгага часу зарадкі), паліўныя элементы або бензінавы ці дызельны рухавік для прыводу электрарухавіка (т.зв. гібрыдная схема). Першы Э. пабудаваў англ.вынаходнік Р.Дэвідсан (1837). Вызначаюцца бясшумнасцю, бяздымнасцю, прастатой кіравання і высокімі дынамічнымі якасцямі, але маюць малы запас ходу, вял. масу, абмежаваную скорасць руху (да 90 км/гадз). Серыйна выпускаюцца ў ЗША, Вялікабрытаніі, Расіі і інш. Перспектыўныя для гар. транспарту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНЕРЭ́Н (Garnerin),
сям’я французскіх паветраплавальнікаў і парашутыстаў. Андрэ Жак (31.1.1769, Парыж — 18.8.1823), пілот паветранага шара і парашутыст. Ажыццявіў шэраг паветр. палётаў у Еўропе, у т. л. першыя паветр. палёты ў Расіі (1803, Пецярбург, Масква). Выкарыстаў паветр. шар у ваен. мэтах у час франц.рэв. войнаў (1794). Ажыццявіў першы ў свеце скачок з парашутам з вышыні каля 600 м (1797, Парыж), потым з вышыні 2400 м (1802, Англія). Жан Батыст Аліўе (1775, Парыж — 1846), брат Андрэ Жака, вынаходнік і парашутыст. Удасканаліў парашут брата: паменшыў яго масу і павялічыў грузападымальнасць. Вынайшаў паплаўковы парашут для скачкоў у ваду. Жанна Жэнеўева (1775—1846), жонка Андрэ Жака, першая жанчына паветраплавальніца і парашутыстка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗІНГ Барыс Львовіч (5.5.1869, С.-Пецярбург — 20.4.1933),
расійскі фізік і вынаходнік, заснавальнік электроннага тэлебачання. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1891). У 1894—1918 і з 1924 у ВНУ Ленінграда, з 1931 у Архангельскім лесатэхн. ін-це. Адначасова з 1924 у Ленінградскай эксперым. эл.-тэхн. лабараторыі, у 1928—31 у Цэнтр. лабараторыі правадной сувязі. Навук. працы па электрадынаміцы і радыёфізіцы. Вынайшаў першую электронную сістэму стварэння і перадачы тэлевізійнага відарыса (1907), дзе выкарыстаў электронна-прамянёвую трубку і безынерацыйны фотаэлемент. Здзейсніў перадачу тэлевізійнага відарыса на адлегласць і прадэманстраваў яго прыём (1911). Стварыў больш за 120 розных схем і сістэм тэлевізійнай апаратуры.
Літ.:
Горохов П.К. Б.Л.Розинг — основоположник электронного телевидения. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАГУ́Б Аляксандр Міхайлавіч (н. 2.12.1935, в. Смелае Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання., Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1999). Засл.вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1962). З 1965 у НВА «Дармаш» (з 1972 — дырэктар), з 1979 нам.ген. дырэктара, з 1991 ген. дырэктар НВА «Дарбудтэхніка». З 1998 у БПА. Навук. працы па канструяванні колавых і гусенічных машын з тэхнал. комплексамі для механізацыі будаўнічых і дарожных работ, тэхналогіі, эканоміцы і арганізацыі машынабудавання.
Тв.:
Механизация работ при строительстве и эксплуатации дорог. Мн., 1989 (разам з Я.С.Цэдрыкам і У.П.Лысаконем);
Унификация и агрегатирование в проектировании тракторов и технологических комплексов. Мн., 2000 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПУ́К Леанід Якаўлевіч (н. 18.2.1941, в. Камень Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1998). ВынаходнікСССР (1985). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1965). У 1967—75 і 1978—83 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1983 у Бел.НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1983—98 нам. дырэктара, з 1998 заг. лабараторыі). Навук. працы па механізацыі працэсаў прыгатавання кармоў для розных відаў жывёл, працэсаў хімізацыі сельскай гаспадаркі.
Тв.:
Механизация получения и применение многокомпонентных сельскохозяйственных материалов. Мн., 1990;
Механизация процессов химизации и экология. Мн., 1993 (разам з І.С.Нагорскім, В.П.Дзмітрачковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙКО́ЎСКІ Яўген Уладзіміравіч (н. 27.3.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне аўтам. кіравання, вынаходнік і педагог. Канд.тэхн.н. (1971). Скончыў БПІ (1961). З 1958 у галіновых НДІ і АН Беларусі. З 1984 у Рэсп. цэнтры тэхн. творчасці вучняў, з 1996 на выкладчыцкай рабоце. Навук. працы па праектаванні сістэм аўтам. кіравання і аўтаматызацыі навук. даследаванняў, праблемах арганізацыі дзіцячай навукова-тэхн. творчасці. Аўтар вынаходстваў у галіне кароткахвалевай радыёсувязі, аўтам. рэгулявання і аматарскага прылада- і тэлескопабудавання (гл.Тэлескоп-цэластат, «Уранія»).
Тв.:
Счетно-решающее устройство для вычисления к.п.д. брутго котлоагрегата // Теплоэнергетика. 1972. Вып. 2;
Наносекундный лазерный спектрофлуориметр с автоматизированной обработкой данных (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1986. Т. 13, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛІЧ Аляксандр Васілевіч (н. 24.10.1957, в. Пераколь Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання харч. прам-сці. Д-ртэхн.н. (2000), праф. (2003). Засл.вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў Магілёўскі тэхнал.ін-т (1981). З 1981 у Магілёўскім ун-це харчавання (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па працэсах і апаратах харч. і хім. вытворчасцей, тэорыі і тэхніцы закручаных патокаў. Стварыў і ўкараніў у вытв-сць новыя класы высокаэфектыўных апаратаў з кіравальнай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў.
Тв.:
Гидродинамика двухкамерных вихревых сушилок со встречно соударяющимися закрученными потоками газовзвеси // Инженерно-физ. журн. 1999. Т. 72, № 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРМАШО́Ў Віктар Іванавіч (н. 10.2.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі, мікраэлектронікі, педагог. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). ВынаходнікСССР (1988). Акад.Бел.інж. акадэміі (1999). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1969), дзе і працаваў. З 1992 дырэктар МП «Белсавін». З 1993 дырэктар Рэсп.навук.-метадычнага цэнтра «Алгарытм», з 2002 нам. дырэктара інж. цэнтра «Плазматэг» Нац.АН. З 2003 у Мінскім ін-це кіравання (заг. кафедры). Навук. працы па праблемах фізікі і тэхналогіі тонкіх плёнак, інфарм. тэхналогій. Распрацаваў эл.хім. метады фарміравання пакрыццяў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976.
Тв.:
Новые материалы для тонкопленочных функциональных элементов электронной техники. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІДО́ (Didot),
сям’я франц. кніга́выдаўцоў і кнігадрукароў. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Франсуа (1689—1757 або 1759), заснавальнік кнігавыдавецкай прыватнай фірмы Парыж (з 1713) і друкарскай (з 1754) справы. Франсуа Амбруаз (1730—1804), сын Франсуа. Вынаходнік веленевай паперы, першы выдавец франц. класічнай л-ры; шмат зрабіў для ўдасканалення друкарскага станка. П’ер Франсуа (1732—93), сын Франсуа. Словалітчык, друкар, пераплётчык, уладальнік папяровай ф-кі. Фірмэн (1764—1836), унук Франсуа. Стваральнік друкарскай сістэмы вымярэнняў элементаў шрыфту, наборных формаў (тыпаметрыі), гіпсавай стэрэатыпіі і розных шрыфтоў, якімі карысталіся ўсе краіны Еўропы. Выступаў і як перакладчык вершаў Вергілія і Тэакрыта. За заслугі Фірмэна род Дзідо ў 1887 атрымаў прозвішча Фірмэн-Дзідо. Выдавецкая і кнігагандл. фірма «Фірмэн-Дзідо» існуе ў Францыі і сёння.