СЦЯПУ́К Леанід Якаўлевіч (н. 18.2.1941, в. Камень Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1998). Вынаходнік СССР (1985). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1965). У 1967—75 і 1978—83 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1983 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1983—98 нам. дырэктара, з 1998 заг. лабараторыі). Навук. працы па механізацыі працэсаў прыгатавання кармоў для розных відаў жывёл, працэсаў хімізацыі сельскай гаспадаркі.

Тв.:

Механизация получения и применение многокомпонентных сельскохозяйственных материалов. Мн., 1990;

Механизация процессов химизации и экология. Мн., 1993 (разам з І.​С.​Нагорскім, В.​П.​Дзмітрачковым).

т. 15, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)