ФРОСТ (Frost) Роберт Лі (26.3.1874, г. Сан-Францыска, ЗША — 29.1.1963),
амерыканскі паэт. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це. У 1912—15 жыў у Англіі, дзе выйшла яго першая кн. «Воля хлопчыка» (1913). Рэаліст. тэматыка, «паэзія штодзённага», выкарыстанне гутарковай мовы выявілі яго погляд на этычныя і сац.праблемы эпохі (зб. «На поўнач ад Бостана», 1914). У зб-ках «Нью-Гэмпшыр» (1923), «Далёкі хрыбет» (1936) і інш.адчуванне трагічнай страты жывога кантакту чалавека з прыродай, крызісу сучаснай механістычнай цывілізацыі. Лірычныя вершы кніг «Дрэвасведка» (1942), «Вятроўнік» (1947), «На высечцы» (1962) адзначаны глыбінёй думкі і народнасцю, арыгінальным паэт. бачаннем і належаць да шэдэўраў англамоўнай паэзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕФАРЫ́Т (ад грэч. blepharon павека + ...іт),
запаленне краёў павекаў. Адна з пашыраных і працяглых хвароб вачэй. Прычыны ўзнікнення: хранічныя інфекц. і інфекцыйна-алергічныя хваробы, гіпавітамінозы, анеміі, хваробы страўнікава-кішачнага тракту, эндакрынныя парушэнні, глісныя інвазіі, хранічны танзіліт і інш. Развіццю блефарыту спрыяюць хранічныя кан’юнктывіты, запаленні слёзных шляхоў, гіперметрапія і астыгматызм вока, уздзеянні ветру, пылу, дыму.
Адрозніваюць блефарыт просты (лускаваты), язвавы і ангулярны. Для ўсіх відаў блефарыту характэрны сверб, адчуванне цяжару павекаў, хуткая стамляльнасць вачэй і павышаная адчувальнасць іх да святла. Назіраецца пачырваненне і патаўшчэнне краёў павекаў каля асновы вейкаў — дробныя сухія паслойныя шаравата-белыя лускавінкі ці жаўтаватыя скарыначкі, пры гнойных — кроватачывыя язвачкі. Пры іх рубцаванні парушаецца рост вейкаў. Прычынай блефарыту бывае себарэя. Стафілакокавы блефарыт можа выклікаць абсцэс тлушчавай залозы валасянога фалікула — вонкавы ячмень. Пры ангулярным блефарыце запаляюцца краі вонкавай і ўнутр. спаек павекаў. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕМІ́Я (ад ан... + грэч. haima кроў) малакроўе, захворванні чалавека і жывёл, якія характарызуюцца зніжэннем колькасці гемаглабіну ў адзінцы аб’ёму крыві, часцей пры адначасовым зніжэнні колькасці эрытрацытаў. Адрозніваюць 3 асн. групы анеміі: ад страты крыві; пры павялічаным разбурэнні эрытрацытаў; пры парушэнні ўтварэння эрытрацытаў. Суправаджаюць анемію многія захворванні, у т. л. інфекцыйныя, пры якіх у арганізме ўзнікае дэфіцыт жалеза, вітаміну B12, фоліевай кіслаты. Могуць быць вынікам непаўнацэннага харчавання (асабліва пры недахопе ў ежы мяса). Асн. прыкметы жалезадэфіцытных анемій: бледнасць скуры, галавакружэнне, галаўны боль, «мушкі» ў вачах, ломкасць валасоў і пазногцяў. Анемія, звязаныя з вітаміннай недастатковасцю, часцей адзначаюцца ў пажылых людзей; да агульных прыкмет дадаюцца спецыфічныя — адчуванне пякоты ў языку, паносы, у запушчаных выпадках — сімптомы пашкоджання нерв. сістэмы. Пры гемалітычных набытых і спадчынных анеміях, звязаных з павышаным разбурэннем эрытрацытаў, скура і слізістая абалонкі жаўтушныя. Усе віды анеміі патрабуюць неадкладнага лячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУЛЬФІЯ́ (сапр.Ісраілава Зульфія; н. 14.3.1915, Ташкент),
узбекская паэтэса. Нар. паэтэса Узбекістана (1965). Герой Сац. Працы (1984). У паэт. зб-ках «Старонкі жыцця» (1932), «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Спатканне» (1972), «Радкі памяці» (1974; Дзярж. прэмія СССР 1976), «Роздум і пачуцці» (1982) і інш. вострае адчуванне сучаснасці, услаўленне жанчыны-працаўніцы, гуманістычны пафас. Змест кн. «Размова з сяброўкамі» (1953) — асэнсаванне ролі ўзб. жанчыны ў сям’і і ў грамадскім жыцці. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1970, Міжнар. прэміі імя Дж.Нэру 1968 і «Лотас» 1970. Пераклала на ўзб. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, М.Танка, Э.Агняцвет, Е.Лось. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, А.Вярцінскі, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, В.Іпатава, А.Лойка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЫХ,
здольнасць арганізма чалавека і жывёл успрымаць гукі слыху органамі. С. маюць многія насякомыя, усе пазваночныя, найб. развіты ў млекакормячых. Адчувальнасць С. ацэньваецца па абс. парогу чутнасці (мінім. чутная вухам інтэнсіўнасць гуку). Чалавек успрымае частоты ад 16—20 Гц (ультрагук) да 16—20 кГц (інфрагук). Пры ўздзеянні гукаў вельмі высокай інтэнсіўнасці (каля 140 дБ у чалавека ўзнікае болевае адчуванне, гук у 150 дБ становіцца нясцерпным. Распазнавальныя магчымасці С. ацэньваюцца дыферэнцыяльнымі парогамі (мінім. змена якога-н. параметра гуку, што ўлоўліваецца, — інтэнсіўнасці, частаты і інш.). У чалавека ў сярэднім дыяпазоне гукаў дыферэнцыяльны парог па інтэнсіўнасці 0,3—0,7 дБ, па частаце — 2—8 Гц. Здольнасць чалавека даваць абс. ацэнкі выш.муз. гукаў наз.абс. С. (гл.Слых музычны). Пры працяглым уздзеянні моцных гукаў адчувальнасць С. паніжаецца (з’ява адаптацыі). Прасторавае становішча крыніцы гуку вызначае бінаўральны С. Гл. таксама Вуха, Эхалакацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́РАЖАВА Людміла Іванаўна (н. 7.2.1925, г. Кіраў, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыла студыю пры Грозненскім рус.драм. т-ры (1945). Працавала у т-рах Грознага, Чэркеска, Клайпеды (1944—59), Арла (1974—81). З 1959 у Брэсцкім, з 1962 у Гродзенскім, у 1968—74 у Гомельскім абл.драм. т-рах. Выканаўца драм. і характарных роляў, творчасці ўласціва адчуванне часу і стылю драматург. твора, рамант. прыўзнятасць. Сярод роляў у Брэсцкім т-ры: Ганна Карэніна (аднайм. п’еса паводле Л.Талстога), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Джудзіт («Вучань д’ябла» Б.Шоу), Катрын («Від з моста» А.Мілера); у Гродзенскім т-ры: Манахава («Варвары» М.Горкага), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра), Гарэцкая («Першы ўрок» К.Губарэвіча); у Гомельскім т-ры: Параска («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Хрысціна («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка), Кукушкіна, Агудалава («Даходнае месца», «Беспасажніца» А.Астроўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРМС (сапр.Ювачоў) Данііл Іванавіч
(12.1.1906, С.-Пецярбург — 2.2.1942),
рускі пісьменнік. Скончыў ням. гімназію «Петэршуле» ў Пецярбургу. У 1927—30 у літ. групе «Аб’яднанне рэальнага мастацтва». У 1931 разам з інш.чл. аб’яднання арыштаваны, у чэрв. 1932 вызвалены і высланы ў Курск; у жн. 1941 зноў арыштаваны; сімуляваў вар’яцтва, памёр у псіхіятрычнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1922. У паэзіі, п’есах «Камедыя горада Пецярбурга» (нап. 1927, апубл. пасмяротна), «Лізавета Бам» (паст. 1928), аповесці «Старая» (1939, апубл. 1991), гратэскавых апавяданнях (цыкл «Выпадкі», 1933—39; апубл. пасмяротна) абсурднасць быцця, абязлічванне чалавека, адчуванне трагічнай разарванасці свету, прадчуванне катастрофы. Яго творам уласцівы спалучэнне парадоксаў, алагізмаў і наўмыснай наіўнасці, фантасмагарычнасць, рытмічнае вылучэнне слоў, гукавыя паўторы і варыяцыі. Пісаў вершы для дзяцей, пабудаваныя на камічных эфектах і прынцыпах гульні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЎСКАЯ Леаніла Усцінаўна (16.11.1893, в. Таргуны Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1976),
бел. пісьменніца. Жонка М.І.Гарэцкага. Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні (1910). З 1911 настаўнічала, з 1919 выкладала ў Віленскай бел. гімназіі. З 1923 жыла ў Мінску, г. Горкі (Магілёўская вобл.). З 1932 у г. Вятка, пас. Пясочня (цяпер Калужскай вобл.), з 1947 у Ленінградзе. Першае апавяд. «Мікітка» (1921). Аўтар зб. «Дзяціныя гульні» (1919), чытанак «Родны край» (1919, перавыд. да 1936), кніг прозы «Валуй — камісар часоў кераншчыны», «Бяздзетуха», «Апавяданні», «Падарожніца» (усе 1930). Пісала для дзяцей: кн. «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Сталёвы конь» (1938). Творчасці Ч. уласціва тонкае адчуванне роднага слова, добрае веданне псіхалогіі дзіцяці і дарослага, займальнасць апавядання. На бел. мову перакладала з рус. і англ. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́СНАЯ Лада Сяргееўна (н. 5.9.1965, Мінск),
бел. мастак. Дачка Н.І.Шчаснай. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1989). З 1993 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Працуе ў манум.-дэкар. мастацтве, станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Сярод твораў размалёўкі: «Народныя святы» ў Ін-це праблем культуры (1988), «Тэатральныя казкі» ў Бел. т-ры юнага гледача (з Р.Вашкевічам), «Крылы юнацтва», «Чароўныя казкі» ў школе-інтэрнаце №10 (усе 1989) у Мінску, «Памяць казак» у дзіцячым аддз. анкалагічнай бальніцы ў пас. Лясны Мінскага р-на (1991—92). Аўтар жывапісных кампазіцый «Партрэт сябра» (1990), «Разам з кім?» (1991), «Папялушка» (1992), «Ахоўнікі» (1993), «Вечар» (1996), «Сонца яшчэ не зайшло (Аўтапартрэт)» (1997), «У чаканні цябе», «Змрок» (абедзве 2002), «Перачытваючы Оскара Уайльда» (2003), ілюстрацый да кніг. Творчасці ўласцівы тонкае адчуванне прыгажосці прыроды і чалавека, яркая маляўнічасць жывапісных вырашэнняў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́СЦЕ,
паняцце маральнага ўсведамлення, якое адпавядае ўнутр. задаволенасці чалавека ўмовамі свайго быцця, паўнаце і асэнсаванасці жыцця, ажыццяўленню свайго чалавечага прызначэння. У Стараж. Грэцыі першапачаткова Ш. (eudaimonia) атаясамлівалася з апекаваннем багоў. Эпікурэйцы (гл.Эпікурэізм) звязвалі Ш. з асалодай (геданізм), а стоікі — з дасягненнем унутр. свабоды, незалежнай ад абставін лёсу. Згодна з хрысц. вучэннем (Фама Аквінскі і інш.) забяспечыць Ш. можа толькі Бог. Для многіх філас. і этычных вучэнняў 20 ст. характэрна інтэрпрэтацыя Ш. ў экзістэнцыяльным плане, як суб’ектыўнае перажыванне чалавекам стану адзінства сутнасці і існавання. Феномену Ш. ўласцівы нарматыўна-каштоўнасны характар. Як і мара, Ш. з’яўляецца пачуццёва-эмацыянальнай формай ідэалу, але ў адрозненне ад яе ўяўляе сабой не абстрактны ўзор, а здзяйсненне імкненняў асобы. Адчуванне Ш. непарыўна звязана з забеспячэннем якасці жыцця асобы, уплывае на фарміраванне пэўнай жыццёвай пазіцыі. Гл. таксама Аптымізм і песімізм, Эўдэманізм.