СТА́ЙРАН (Styron) Уільям (н. 11.6.1925, г. Ньюпарт-Ньюс, ЗША),
амерыканскі пісьменнік; прадстаўнік т.зв. паўд. школы амер. рамана. Вучыўся ў Дэвідсан-каледжы (Паўд. Караліна) і ва ун-це Дзьюка. Бакалаўр мастацтваў і д-р л-ры. Дэбютаваў як пісьменнік у 1945. На яго творчасць паўплывалі У.Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960). У гіст. рамане «Прызнанні Ната Тэрнера» (1967) мастацка-філас. асэнсаванне расавай праблемы. Маральна-філас. раман «Выбар Сафі» (1979, экранізаваны ў 1982) спалучае лірыка-біягр. аповед і сац.-псіхал. анатомію злачынства, ахвярнасці і пакут у Асвенціме. Аўтар аповесцей «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зб-каў эсэ і публіцыстыкі.
Тв.:
Рус.пер. — И поджег этот дом;
Долгий марш. М., 1991;
Выбор Софи М., 1991.
Літ.:
Мулярчик А. США: Век двадцатый. М.; Мн.;
Барановичи, 1994;
Комаровская Т.Е. «Признания Ната Тернера» У.Стайрона как философский исторический роман // Человек в контексте культуры и литературы США. Мн., 1996 Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́СТА, стараста,
1) у Старажытнай Русі прадстаўнік ніжэйшай княжацкай адміністрацыі, звычайна з халопаў. У «Рускай праўдзе» ўпамінаюцца С. сельскі і ратайны.
2) У ВКЛ у 16—18 ст. С. — службовая асоба, якая кіравала адм. акругай (паветам), намеснік вял. князя (караля). Першапачаткова ажыццяўляў у акрузе поўную дзярж. і суд. ўладу. З узмацненнем у 16 ст. шляхецкага самакіравання і судаводства ў кампетэнцыі С. застаўся толькі гродскі суд (замкавы). Прызначаў сабе намесніка — падстаросту. На сойме 1774 пастаноўлена, каб гродавыя С. выбіраліся ў паветах. Чатырохгадовы сойм 1788—92 скасаваў суд. С.
3) У ВКЛ у 16—18 ст. С. нягродавы — дзяржаўца каралеўскіх маёнткаў (старостваў), звычайна пажыццёвы. Не меў адм.-судовых функцый, карыстаўся даходамі з маёнтка, у дзярж. скарб выплачваў кварту (чвэрць) на ўтрыманне войска. Атрымліваў староства ад манарха і сойма як узнагароду «за публічныя заслугі».
4) У Рас. імперыі службовая асоба сял. грамадскага кіравання. Гл.Стараста сельскі.
5) У 1918—39 кіраўнік павятовай адміністрацыі ў Польшчы, з 1921 і ў Зах. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАМІ́НСКІ (Стшамінскі) Уладзіслаў Максімілянавіч
(21.11.1893, Мінск —25.12.1952),
бел. мастак; прадстаўнік авангарднага мастацтва. Зазнаў уплывы К.Малевіча і супрэматызму. Скончыў Маскоўскі кадэцкі корпус (1911), Ваен.інж. вучылішча ў С.-Пецярбургу (1914). У 1918—19 працаваў у Мінску, з 1920 у Смаленску, з 1922 у Вільні, з 1936 у Вілейцы (Мінская вобл.). З 1940 у г. Лодзь (Польшча), выкладаў (1945—50) у Вышэйшай маст. школе. Прапагандаваў рэв. авангард, стварыў смаленскі філіял аб’яднання Сцвярджальнікі новага мастацтва, суполкі «Блок» (1925), «Прэзенс» (1926), «A.R.» («Рэвалюцыйныя мастакі», 1929; усе з Г.Стажэўскім і інш.). Заснавальнік тэорыі унізму (маніфест «Унізм у жывапісе», 1928), у якой сцвярджаў, што адзіная значнасць карціны — яна сама, а жывапіс, матэрыял, колер, форма, фактура і інш. павінны ўяўляць адзінае цэлае. Сярод твораў: «Архітэктанічная кампазіцыя 9с» (1929), «Пейзаж Лодзі» (1931), «Мора. Марскі пейзаж» (1933), «Уністычная кампазіцыя 14» (1934), цыклы «Дэпартацыя», «Грамадзянская вайна», «Таннае, як багна», «Твары», «Заходняя Беларусь», «Вайна дамам», «Рукі, якія не з намі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РВАЛЬД КО́ДРАНСАН (Thorvalde Kodransson; ? — пасля 1002),
ісландскі падарожнік і місіянер 10 ст., адзін з першых апосталаў хрысціянства ў Ісландыі. У час знаходжання ў Саксоніі прыняў хрысціянства. За спробу пашырыць яго на радзіме быў асуджаны да выгнання. Аднак у 1000 хрысціянства ў Ісландыі было прынята ў якасці афіц. рэлігіі. У гэты ж год Т.К. выправіўся ў Святую зямлю, адкуль вяртаўся дамоў праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле ісландскай сагі, «памёр на Русі, недалёка ад Полацка (Palteskja) і пахаваны там на гары пры царкве св. Яна Хрысціцеля і людзі лічаць яго святым». Невял. сага (татра) «Пра Торвальда Вялікага Падарожніка» ўдакладняе гэтыя звесткі і дадае, што магіла Т.К. «пад высокай гарой у Дрофне (Drafn) пры царкве св. Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Паводле той жа крыніцы, Т.К. быў накіраваны на Русь як афіцыйны прадстаўніквізант. імператара. Месцазнаходжанне «высокай гары ў Дрофне» дакладна не лакалізавана. Звесткі пра Т.К. пацвярджаюць існаванне ў 9—10 ст. цесных сувязей Полацка са Скандынавіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭТМА́ЕР, Пшэрва-Тэтмаер (Przerwa-Tetmajer) Казімеж (12.2.1865, в. Людзьмеж, Польшча — 18.1.1940), польскі пісьменнік; прадстаўнік«Маладой Польшчы». Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886. Выдаў 8 зб-каў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімвалісцкі характар, метафарычнасць, музычнасць; звяртаўся да пейзажнай, інтымнай і філас. лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, праблемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, традыцыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяд. «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гіст. рамане «Легенда Татраў» (1910—11) маст. асэнсаванне гісторыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпапеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў. Асобныя творы Т. ў перакладзе на бел. мову друкаваліся ў газ. «Наша ніва» (1910—13).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́НДЭМІТ (Hindemith) Паўль (16.11.1895, г. Ганаў, Германія — 28.12.1963),
нямецкі кампазітар, альтыст, дырыжор, муз. тэарэтык; вядучы прадстаўнікням.неакласіцызму. Вучыўся ў кансерваторыі г. Франкфурт-на-Майне. З 1915 2-і скрыпач квартэта А.Рэбнера, у 1921—29 альтыст стр. квартэта Л.Амара — П.Хіндэміта. З 1927 праф. Вышэйшай муз. школы ў Берліне. З 1938 працаваў у Швейцарыі і ЗША. Творы Х. вылучаюцца гармоніяй, стрыманасцю пачуццяў, у шматлікіх з іх уздымаў грамадска-паліт. і філас. праблемы. Звяртаўся да быт. аматарскай музыкі. Сярод твораў: оперы (каля 10), у т. л. «Навіны дня» (паст. 1929; 2-я рэд. 1954), «Мастак Матыс» (паст. 1938), «Гармонія свету» (паст. 1957); балеты; 6 сімфоній (1930—58); канцэрты; камерна-інстр. ансамблі, у т. л. творы для фп.; хар. творы; музыка для аматарскіх аркестраў, ансамбляў і інш. Аўтар кніг «Кіраўніцтва па кампазіцыі» (т. 1—3, 1937—70), «Свет кампазітара» (1952), падручнікаў па тэорыі музыкі і гармоніі.
нямецкі пісьменнік; прадстаўнікіенскіх рамантыкаў. Вучыўся ва ун-тах Гале, Эрлангена, Гётынгена (1792—95). У сентыменталісцкім рамане «Гісторыя спадара Уільяма Ловеля» (1795—96) і інш. адчувальныя ўплывы л-ры «Буры і націску», англ. гатычнага рамана. Рамант. перыяд яго творчасці прадстаўлены «Народнымі казкамі, выдадзенымі Петэрам Лебрэхтам» (т. 1—3, 1797), у якіх выступіў як знаўца чалавечай душы, майстар рамант. іроніі. У цэнтры «рамана выхавання» «Вандраванні Франца Штэрнбальда» (1798) праблемы самавызначэння мастака, стасункаў мастацтва і грамадства. У камедыях-казках «Кот у ботах», «Сіняя барада» (абедзве 1797), «Свет навыварат» (1799) і інш. вострая сатыра на феад. парадкі, на рамантызм з яго прэтэнзіяй на пераадоленне высокай паэзіяй грубай прозы жыцця Аўтар зб. «Рамантычныя паэмы» (т. 1—2, 1799—1800), гіст. аповесцей «Мяцеж у Севенах» (1826) і «Малады сталяр» (1836), рамана «Віторыя Акарамбона» (1840) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Странствия Франца Штернбальда. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖОЎ ЭНЬЛА́Й (5.3.1898, г. Хуаян, прав. Чжэцзян, Кітай — 8.1.1976),
кітайскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Кітаі, Японіі і Францыі. З 1922 у Камуніст. партыі Кітая (КПК), чл. яе ЦК (з 1927), Палітбюро ЦК (з 1928). У рэвалюцыю 1925—28 у Кітаі кіраўнік ваен. аддзела КПК, паліт. кіраўнік Наньчанскага паўстання 1927. У 1927—32 на падп. рабоце ў г. Шанхай і прав. Гуансі, з 1932 паліт. камісар 1-га фронту Чырв. Арміі ў Цэнтр.сав. раёне (у час Паўночна-заходняга паходу 1934—36 на пасадзе паліт. камісара яго змяніў Мао Цзэдун). У час антыяп. вайны 1937—45 прадстаўнікКПК пры гаміньданаўскім урадзе Кітая. Прэм’ер Дзярж.адм. савета (1949—54), міністр замежных спраў (1949—58), прэм’ер Дзярж. савета (1954—76) Кіт.Нар. Рэспублікі. Чл. Пастаяннага к-та Палітбюро ЦККПК (1956—76), нам. старшыні КПК (1956—66, 1973—76).
Літ.:
Тихвинский С.Л. Путь Китая к объединению и независимости, 1898—1949: По материалам биогр. Чжоу Эньлая. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЛІ́НІ (Cellini) Бенвенута (3.11.1500, г. Фларэнцыя, Італія — 13.2.1571),
італьянскі скульптар, ювелір, пісьменнік; прадстаўнікманьерызму. Вучыўся ў ювеліра М.Бандынелі, зазнаў уплыў Мікеланджэла. З 1532 працаваў у Фларэнцыі, Пізе, Балонні, Венецыі, Рыме, з 1540 — у Парыжы і Фантэнбло пры двары Францыска I. У сваіх творах увасабляў вытанчаныя, празмерна выцягнутыя фігуры, часта ў складаных паваротах (сальніца караля Францыска I, 1539—43; «Нарцыс», 1540-я г.; «Укрыжаванне», 1562, у касцельным комплексе Эскарыял, Іспанія), вырашаў праблемы абсалютна круглай скульптуры (статуя «Персей», 1545—54, Лоджыя дэі Ланцы, Фларэнцыя). Аўтар мемуараў «Жыццё Бенвенута, сына маэстра Джавані Чэліні фларэнцінца, напісанае ім самім у Фларэнцыі» (не завершаны, прадыктаваны ім паміж 1558 і 1565; выд. 1728), якія вылучаюцца непасрэднасцю аповеду, ігнараваннем норм літ. стылю, правіл граматыкі; у ёй мова вуліцы, ярка ўвасоблены характар чалавека позняга італьян. Адраджэння. Тэарэт. праца «Два трактаты пра ювелірнае мастацтва і скульптуру» (1568).
Тв.:
Рус.пер. — Жизнь... 2 изд. М., 1958.
Літ.:
Виппер Б.Р. Бенвенуто Челлини // Виппер Б.Р. Статьи об искусстве. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТАБРЫЯ́Н (Cháteaubriand) Франсуа Рэнэ дэ (4.9.1768, г. Сен-Мало, Францыя — 4.7.1848),
французскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Вучыўся ў калежах Доля і Рэна. З 1786 на ваен. службе, у 1792 выступіў на баку раялістаў, у 1793—1800 у эміграцыі (Вялікабрытанія). У перыяд Рэстаўрацыі займаў розныя дзярж. пасады. Літ. дзейнасць пачаў пасля 1830. Прадстаўнікрамантызму. У трактаце «Даследаванне аб рэвалюцыях» (1797) адмаўляў рэв. і дэмакр. ідэі; у «Геніі хрысціянства» (1802) выступіў апалагетам каталіцызму. Аўтар аповесцей «Атала, ці Каханне двух дзікуноў у пустыні» (1801), «Рэнэ, ці Вынікі страсцей» (1802), эпапей у прозе «Мучанікі» (1809), «Натчэзы» (1826) і інш.Філас. і літ.-эстэт. погляды абагульніў у аўтабіягр. «Замагільных запісках» (выд. 1848—50).
Тв.:
Рус.пер. — Рене: История последнего из Абенсераджей // Французская новелла XIX в. М.; Л., 1959. Т. 1;
Атала // Французская романтическая повесть. Л., 1982;
Гений христианства: [Фрагменты] // Эстетика раннего французского романтизма. М., 1982.
Літ.:
Моруа А. Литературные портреты: Пер. с фр.М., 1971.