1) у горадабудаўніцтве гарызантальная ці слаба нахіленая пляцоўка натуральнага або штучнага паходжання, якая ўтварае ўступ на схіле мясцовасці. Т. ствараюцца для размяшчэння будынкаў на стромым рэльефе, для буд-ва дарог, арганізацыі пад’ездаў да збудаванняў. Насыпныя Т. ўмацоўваюць падпорнымі сценкамі, парапетамі і інш. 2) У садова-паркавым мастацтве натуральныя або штучныя пляцоўкі для стварэння паркавых кампазіцый. На Беларусі вядомы з 17 ст. (т.зв. італьянскія сады). У 17—18 ст. паявіліся паркі тэраснага тыпу ў Альбе пад Нясвіжам, Віцебску, Гомелі, вёсках Прылукі і Сёмкава Мінскага р-на і інш. Ствараюцца і ў наш час. 3) У архітэктуры Т. — адкрытая з трох бакоў (з 19 ст. часам зашклёная) летняя прыбудова да будынка ці збудавання, якая падтрымліваецца слупамі, калонамі, аркадамі, кансолямі. Дах Т. часцей з’яўляецца працягам даху асн. будынка. На Беларусі Т. пашырыліся ў 18 ст. ў сядзібна-палацавым буд-ве, уяўлялі сабой пляцоўкі, звязаныя з заламі 2-га паверха сядзібнага дома або палаца. У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваюцца як рытмічныя і кантрастныя элементы кампазіцыі.
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Баранеса Т.Кестывен (з 1992). Вучылася ў Оксфардскім ун-це (1944—47). Працавала на хім. прадпрыемствах, займалася адвакацкай практыкай. У 1959—92 дэп. палаты абшчын. У 1970—74 міністр асветы і навукі ва ўрадзе Э.Р.Дж.Хіта. З 1975 лідэр апазіцыі. У 1975—90 лідэр Кансерватыўнай партыі. У 1979—90 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (першая ў брыт. гісторыі жанчына на гэтай пасадзе). Урад Т. праводзіў манетарысцкую (гл.Манетарызм) эканам. палітыку ў духу неакансерватызму («тэтчэрызм»), даў незалежнасць Зімбабве (1980), з дапамогай узбр. сіл вырашыў на карысць Вялікабрытаніі англа-аргенцінскі канфлікт 1982, заключыў дагавор з Кітаем аб перадачы яму ў 1997 брыт. калоніі Ганконг (1984), падтрымліваў палітыку «перабудовы» ў СССР. З 1992 чл. палаты лордаў. Аўтар мемуараў (т. 1—2, 1993—95).
Літ.:
Огден К. Маргарет Тэтчер: Женщина у власти: Портрет человека и политика: Пер. с англ.М., 1992;
Перегудов С.П. Тэтчер и тэтчеризм. М., 1996;
Воропаева О. Маргарет Тэтчер. Мн., 1998;
Попов В.И. Маргарет Тэтчер: человек и политик: Взгляд рос. дипломата. 2 изд. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНЕ́ЦЫЙ (лац. Technetium),
Тс, радыеактыўны хім. элемент VII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 43; першы штучна атрыманы хім. элемент. Найб. доўгажывучыя радыенукліды: 97Tc (перыяд паўраспаду T1/22,6∙106 гадоў), 98Tc(T1/24,2∙106 гадоў) і 99Tc(T1/22,13∙105 гадоў). У прыродзе трапляецца ў нязначнай колькасці ва уранавых рудах (утвараецца пры дзяленні ядзер урану). Сінтэзаваны ў 1937 Э.Дж.Сегрэ разам з італьян. фізікам К.Пер’е пры бамбардзіроўцы ядзер малібдэну дэйтронамі; назва ад грэч. technētos — штучны.
Серабрыста-шэры метал, tпл2200 °C, tкіп 4600 °C, шчыльн. 11487 кг/м³.Хім. ўласцівасцямі падобны да рэнію. Раствараецца ў азотнай і канцэнтраванай сернай к-тах. Найб. устойлівыя злучэнні Tc(VII) i Tc(IV). Вылучаюць з сумесі прадуктаў дзялення урану-235 — адходаў атамнай прам-сці, метал. Т. атрымліваюць аднаўленнем яго злучэнняў вадародам або электрахімічна. Выкарыстоўваюць 99mTc (T1/2 6,02 гадз, γ-выпрамяняльнік) у мед. дыягностыцы пухліны галаўнога мозгу.
Літ.:
Спицын В.И., Кузина А.Ф. Технеций. М., 1981;
Савушкин И.А. Основы экологически чистой технологии получения технеция-99m. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГАРЫ́ЦКАЕ ПІСЬМО́,
квазіалфавітнае клінапіснае кансанантнае пісьмо, якое ўжывалася ў 15—14 ст. да н.э. для запісу тэкстаў на гліняных таблічках. Гэтыя таблічкі з’яўляюцца адзінай крыніцай вывучэння угарыцкай мовы — адной з семіцкіх моў, што была пашырана ў канцы 3-га — 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. на тэр. Угарыцкага царства (гл.Угарыт). Вядомы таксама угарыцкія надпісы на хурыцкай і акадскай мовах. Мяркуюць, што У.п. развілося са складовага клінападобнага лінейнага пісьма (не захавалася). Існуе гіпотэза, што першапачаткова знакі У.п. абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней — толькі зычныя. Для аблягчэння чытання У.п. выкарыстоўвала словараздзяляльнікі (вертыкальныя кліны), а не пазней 14 ст. да н.э.ва У.п., як і ў інш. відах зах.-семіцкага пісьма, пачалі выкарыстоўваць matres lectionis (літаральна — мацеркі чытання) — адмысловыя знакі некат. зычных, якія ўжываліся для абазначэння галосных.
Літ.:
Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987;
Шифман И.Ш. Возникновение знаний о языке у финикиян // История лингвистических учений: Древний мир. Л., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́ЛІІ ЛІНГВІСТЫ́ЧНЫЯ,
уласцівасці, з’явы, працэсы, характарыстыкі, што выяўляюцца ва ўсіх натуральных мовах або ў большасці з іх.
Напр., адрозненне імёнаў і дзеясловаў, наяўнасць займеннікаў, катэгорый прамога аб’екта, 1-й асобы, ліку, галосных і зычных гукаў, паратаксісу і інш. Пошук, вызначэнне і сістэматызацыя У.л. — складаны і шматаспектны пазнавальны працэс, у межах якога магчымы выбар розных прынцыпаў і падстаў аналізу. Таму адрозніваюць пэўнае мноства тыпаў У.л.: універсаліі анталагічныя і эпістэмалагічныя, абсалютныя і статыстычныя, простыя і імплікатыўныя, дэдуктыўныя і індуктыўныя, статычныя і дынамічныя, лінгвістычныя і семіятычныя, узроўневыя і міжузроўневыя, уласна моўныя і паралінгвістычныя, унутрымоўныя і сацыялінгвістычныя, а таксама універсаліі мовы і маўлення, маўлення мужчынскага і жаночага, дарослага і дзіцячага, кадыфікаванага і размоўнага, вуснага і пісьмовага і г.д. Лагічнае суаднясенне У.л. розных тыпаў дазваляе выпрацаваць абстрактную мадэль «мова чалавека ўвогуле», або «мова-эталон», якая ўвасабляе навук. гіпотэзу пра агульную частку ў структурах усіх вядомых натуральных моў.
Літ.:
Новое в лингвистике. Вып. 5. Языковые универсалии: Пер. с англ.М., 1970;
Языковые универсалии и лингвистическая типология. М., 1969;
Мечковская Н.Б. Общее языкознание: Структур. и социал. типология языков. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНАЯ ЭНЕ́РГІЯ,
частка энергіі фіз. сістэмы, што залежыць толькі ад яе ўнутранага стану. Складаецца з кінетычнай энергіі (энергіі цеплавога руху) часціц сістэмы (малекул, атамаў, электронаў, атамных ядраў і інш.), энергіі іх узаемадзеяння паміж сабой, а таксама энергіі электронных абалонак атамаў і іонаў, унутранай ядз. энергіі і інш.Ва У.э. не ўключаецца энергія мех. руху цела як цэлага і патэнцыяльная энергія яго ўзаемадзеяння з гравітацыйным, магн. і эл. палямі.
У.э. з’яўляецца адназначнай функцыяй параметраў стану сістэмы, а яе змена U пры пераходзе сістэмы са стану 1 у стан 2 не залежыць ад віду працэсу, пры якім адбываецца гэты пераход, і вызначаецца толькі значэннямі У.э., U1 і U2 у 1 і 2 станах сістэмы адпаведна ΔU = U2 − U1 Для ідэальнага аднаатамнага газу ΔU = 3/2 νRΔT, дзе ν — колькасць рэчыва, R — універсальная газавая пастаянная, ΔT = T2 − T1, T1 і T2 — абс.т-ра газу ў 1 і 2 станах адпаведна. У рэальных газах, вадкасцях і цвёрдых целах У.э. залежыць ад т-ры і ад ціску (аб’ёму). Гл. таксама Патэнцыялы тэрмадынамічныя, Першы закон тэрмадынамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБАВА́ННЕ,
наданне паперы, скуры, пластмасам, тэкст. і інш. матэрыялам пэўнага колеру, дастаткова трывалага ва ўмовах іх эксплуатацыі. Звычайна для Ф. выкарыстоўваюць фарбавальнікі і пігменты (гл.Пігменты ў хіміі). Метады Ф. вызначаюцца ўласцівасцямі фарбавальніка і матэрыялу.
Для Ф. паперы выкарыстоўваюць мінер. пігменты, асноўныя і кіслотныя фарбавальнікі, Фарбуюць папяровую масу, у якую падліваюць водны раствор фарбавальніка ці суспензію пігменту, або паверхню паперы (больш эканамічны спосаб) пры яе вырабе ці на фарбавальных машынах, у якіх паперу з рулонаў працягваюць праз фарбавальную ванну. Глыбіннае Ф. натуральнай скуры робяць прамымі, кіслотнымі ці асноўнымі фарбавальнікамі, паверхневае — пігментамі разам з плёнкаўтваральнымі рэчывамі. Ф. скуры штучнай ажыццяўляюць у працэсе яе вытв-сці з выкарыстаннем арган. і мінер. пігментаў. Ф. футра робяць для выраўноўвання натуральнай афарбоўкі, надання моднага колеру, імітавання пад каштоўныя віды пушніны; выкарыстоўваюць акісляльныя, кубавыя, кіслотныя, пратраўныя, а таксама спец. фарбавальнікі для футра. Для Ф. пластмас выкарыстоўваюць пігменты, тлушча- і спіртарастваральныя фарбавальнікі, якія звычайна дадаюць да расплаву палімераў. Гл. таксама Фарбаванне тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЎЛС, Фаўлз (Fowles) Джон (н. 31.3.1926, г. Лі-он-Сі, Вялікабрытанія), англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфардскі ун-т (1950). Да 1963 выкладаў ва ун-тах Францыі, Грэцыі, Англіі. Аўтар раманаў «Калекцыянер» (1963, экранізаваны ў 1965), «Вяшчун» (1965, 2-я рэд. 1977), кн. «Арыстос» (1964), якія склалі своеасаблівы трыпціх, дзе ўвасоблены філас. ідэі Ф. і яго маст. прыёмы — уласнае трактаванне чалавечай свабоды, яе межаў і адказнасці, сувязей паміж каханнем, самапазнаннем і свабодай выбару. Найб. значны раман «Палюбоўніца французскага лейтэнанта» (1969, экранізаваны ў 1981) напісаны ў традыцыях «віктарыянскай прозы»; у ім і «рамане дарогі» «Капрыз» (1985) апусташальнай маралі ўсёдазволенасці проціпастаўлены маральна-этычныя каштоўнасці мінулага. Раманы «Дэніэл Марцін» (1977) і «Мантыса» (1982) пра лёс інтэлігента на фоне крызіснай гісторыі. Аўтар зб. навел «Вежа з чорнага дрэва» (1974), кн. «Кароткая гісторыя Лайм-Рыджыс» (1983), зб. эсэ «Чарвяточына» (1998) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Башня из черного дерева;
Элидюк;
Загадка. М., 1980;
Коллекционер. М., 1991;
Любовница французского лейтенанта. М., 2001.
Літ.:
Саруханян А.П. Джон Фаулз // Английская литература, 1945—1980. М., 1987.
грамадская арганізацыя беларусаў Расіі. Створана ў 1999. Аб’ядноўвае 11 рэгіянальных нац.-культ. аўтаномій беларусаў і інш. грамадскія арг-цыі Расіі, якія садзейнічаюць рэалізацыі мэт і задач арг-цыі. Гал. орган — з’езд (адбыліся ў крас. 1999 і кастр. 2002), які склікаецца не радзей як раз у 3 гады. У перыяд паміж з’ездамі дзейнічае Савет аўтаноміі (выбіраецца на з’ездзе тэрмінам на 3 гады). З’езд таксама выбірае старшыню Савета аўтаноміі (з крас. 1999 — Ф.П.Каўрыга).
Асн. мэты аўтаноміі: садзеянне захаванню і развіццю бел. мовы, традыцый, нац. культуры бел. народа ў разнастайных формах (стварэнне культ. цэнтраў, фондаў, устаноў, арг-цый культуры і адукацыі, развіццё сродкаў масавай інфармацыі, камунікацыі і інш.); развіццё супрацоўніцтва і ўзаемаразумення з інш.нац. аб’яднаннямі, якія дзейнічаюць на тэр.Рас. Федэрацыі і за яе межамі; садзеянне рэалізацыі і абароне канстытуцыйных правоў і свабод, нац. годнасці, барацьбе з нац. экстрэмізмам ва ўсіх яго формах і праявах; каардынацыя дзейнасці арганізацый і інш. аб’яднанняў беларусаў у Расіі, забеспячэнне інфарм. абмену паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФВДЭРА́ЦЫЯ (ад позналац. foederatio аб’яднанне, саюз),
форма дзярж. ўладкавання, пры якой федэральныя адзінкі, што ўваходзяць у склад дзяржавы, валодаюць пэўнай юрыд. і паліт. самастойнасцю. Састаўныя дзярж. ўтварэнні Ф. (штаты, землі, аўт. рэспублікі) з’яўляюцца суб’ектамі Ф., маюць свой уласны адм.-тэр. падзел, канстытуцыі, заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. У адрозненне ад унітарнай дзяржавы Ф. мае 2 сістэмы вышэйшых органаў улады: федэральныя органы і адпаведныя органы членаў Ф. Федэральныя органы ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на ўсёй тэр. краіны. Дзярж. ўтварэнні Ф. не з’яўляюцца дзяржавамі ва ўласным сэнсе слова; яны не валодаюць суверэнітэтам, правам аднабаковага выхаду з саюза, юрыдычна пазбаўлены права ўдзелу ў міжнар. адносінах. У выпадку парушэння саюзнай канстытуцыі або заканадаўства цэнтр. ўлада мае права ўжыць прымусовыя меры да суб’екта Ф. Адзін з абавязковых элементаў Ф. — двухпалатная структура федэральнага парламента. У залежнасці ад ролі нац. фактара ў вызначэнні структуры Ф. адрозніваюць Ф. на тэр. аснове (Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Бразілія, Венесуэла, ЗША, Мексіка, ФРГ), на нац. аснове (Бельгія, Індыя, Нігерыя, Пакістан) і на змешанай нац.-тэр. аснове (Канада, Расія, Швейцарыя).