ТЭХНЕ́ЦЫЙ (лац. Technetium),
Тс, радыеактыўны хім. элемент VII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 43; першы штучна атрыманы хім. элемент. Найб. доўгажывучыя радыенукліды: 97Tc (перыяд паўраспаду T1/22,6∙106 гадоў), 98Tc(T1/24,2∙106 гадоў) і 99Tc(T1/22,13∙105 гадоў). У прыродзе трапляецца ў нязначнай колькасці ва уранавых рудах (утвараецца пры дзяленні ядзер урану). Сінтэзаваны ў 1937 Э.Дж.Сегрэ разам з італьян. фізікам К.Пер’е пры бамбардзіроўцы ядзер малібдэну дэйтронамі; назва ад грэч. technētos — штучны.
Серабрыста-шэры метал, tпл2200 °C, tкіп 4600 °C, шчыльн. 11487 кг/м³.Хім. ўласцівасцямі падобны да рэнію. Раствараецца ў азотнай і канцэнтраванай сернай к-тах. Найб. устойлівыя злучэнні Tc(VII) i Tc(IV). Вылучаюць з сумесі прадуктаў дзялення урану-235 — адходаў атамнай прам-сці, метал. Т. атрымліваюць аднаўленнем яго злучэнняў вадародам або электрахімічна. Выкарыстоўваюць 99mTc (T1/2 6,02 гадз, γ-выпрамяняльнік) у мед. дыягностыцы пухліны галаўнога мозгу.
Літ.:
Спицын В.И., Кузина А.Ф. Технеций. М., 1981;
Савушкин И.А. Основы экологически чистой технологии получения технеция-99m. Мн., 2000.
т. 16, с. 149
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)