СА́ЧАНКА Іван Іванавіч (н. 8.11.1938, в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.гісторык, публіцыст. Брат Б.І.Сачанкі. Д-ргіст.н. (1983), праф. (1984). У 1943 з бацькамі вывезены ў Германію. Скончыў БДУ (1965), дзе з 1970 працуе на ф-це журналістыкі (з 1978 нам. дэкана, адначасова з 1984 заг. кафедры). Даследуе публіцыстыку бел. пісьменнікаў. Адзін з аўтараў падручніка «Гісторыя беларускай журналістыкі» (1979, з Р.В.Булацкім, С.В.Говіным), адзін са складальнікаў «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай савецкай публіцыстыкі» (1974, з Булацкім).
Тв.:
Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972 (разам з Р.В.Булацкім);
Хто такія беларускія «патрыёты»? Мн., 1975;
Публіцыстыка беларускіх пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1977;
Война и публицистика. Мн., 1980;
Меридианы дружбы. Мн., 1992 (разам з А.В.Шарапам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСМАНДЗІ́ (Sismondi) Жан Шарль Леанар Сімонд дэ (9.5.1773, Жэнева — 25.6.1842),
швейцарскі эканаміст і гісторык. Скончыў Жэнеўскі ун-т. Жыў у Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, у 1798 вярнуўся ў Швейцарыю. З 1833 член франц. Акадэміі маральных і паліт.навук. У працы «Аб камерцыйным багацці» (1803) выступаў за палітыку неўмяшання дзяржавы ў эканоміку. Потым кардынальна змяніў сваю пазіцыю: сцвярджаў, што неўмяшанне дзяржавы ў эканам. справы прыводзіць да масавых бедстваў («Новыя прынцыпы палітычнай эканоміі», 1819). Асуджаў неабмежаваную канкурэнцыю і перавытворчасць тавараў, якія звязваў з падзелам працы і буйнамаштабнай вытв-сцю. Лічыў, што дробная вытв-сць здольна забяспечыць раўнавагу паміж вытв-сцю і спажываннем і абмежаваць канкурэнцыю. У працах па гісторыі Францыі і Італіі імкнуўся гістарычна абгрунтаваць свае эканам. погляды. Эканам. вучэнне С. паўплывала на тэорыі сацыялізму і ідэі народніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ Сцяпан Фёдаравіч (н. 8.10.1943, в. Шавялі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. юрыст, гісторык, філосаф. Д-рюрыд.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1967). З 1967 пам. пракурора Чэрыкаўскага р-на. У 1971—74 і 1981—85 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. У 1974—77 у Мінскім радыётэхн. ін-це, у 1977—81 інспектар Мін-ва вышэйшай адукацыі БССР; з 1985 у Гродзенскім ун-це (дэкан, заг. кафедры). З 1990 рэктар Бел. недзяржаўнага ін-та правазнаўства. Даследуе развіццё сацыялаг., паліт. і прававой думкі Беларусі.
Тв.:
Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974;
История юридической науки Беларуси. Мн. 2000 (разам з І.Юхо);
Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVIII стст. 2 выд.Мн., 2000 (разам з С.А.Падокшыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРЫДО́НАЎ Міхаіл Фёдаравіч (н. 10.4.1937, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел.гісторык. Канд.гіст. навук (1982). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1960 працаваў настаўнікам. З 1965 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Вывучае агр. эвалюцыю на Беларусі 15—16 ст., гіст. картаграфію 16—17 ст. Адзін з аўтараў прац «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі» (т. 2, 1990), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУХНО́Ў Рыгор Маркавіч (15.10.1908, в. Шамкі Крупскага р-на Мінскай вобл. — 26.11.1986),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Удзельнік Вял.Айч. вайны. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1934). У 1934—38 настаўнічаў у Барысаве. З 1946 -выкладаў у БДУ. Даследаваў гісторыю Германіі і сав.герм. адносіны ў 1-й пал. 20 ст.
Тв.:
Германский вопрос на Лондонской репарационной конференции (16 июля — 16 августа 1924 г.). Мн., 1959;
Революционный подъем в Германии (конец 1918 — середина 1921 г.). Мн., 1963;
Классовая борьба в Германии в 1922—1923 гг.Мн., 1969;
Поучительные уроки истории: Три советско-германские договора (1922—1926 гг.). Мн., 1979;
Рапалло в действии: Из истории советско-германских отношений (1926—1929 гг.). Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІРСКІ-БУДА́НАЎ Міхаіл Флягонтавіч (1838, с. Бараздзіно Вянёўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 7.4.1916),
расійскі гісторык права. Д-ргіст.н. (1874), праф. (1857). Скончыў Тульскую духоўную семінарыю (1857) і Кіеўскі ун-т (1864). У 1869—74 выкладаў гісторыю рас. права ў Дзямідаўскім ліцэі ў Яраслаўлі, з 1875 у Кіеўскім ун-це. З 1882 гал. рэдактар кіеўскай Часовай камісіі для разбору стараж. актаў, з 1887 старшыня гіст.т-ва Нестара-летапісца. Вывучаў гісторыю права Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы. Аўтар прац «Нямецкае права ў Польшчы і Літве» (1868), «Насельніцтва паўднёва-заходняй Расіі ад пал. XIII да пал. XVII ст.» (1886), «Маёнткі Літоўскай дзяржавы» (1889), «Агляд гісторыі рускага права» (1886, 7-е выд. 1915) і інш.
Літ.:
Михальченко С.И. Киевская школа в российской историографии. М.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́ЛЕР (Fuller) Джон Фрэдэрык Чарлз (1.9.1878, г. Чычэстэр, Вялікабрытанія — 10.2.1966),
брытанскі ваенны дзеяч, гісторык і тэарэтык. Ген.-маёр (1930). Скончыў Акадэмію Генштаба, служыў у арміі на штабных пасадах. Удзельнік англа-бурскай вайны 1899—1902 і 1-й сусв. вайны. Спланаваў 1-ю ў гісторыі войнаў масіраваную танкавую атаку каля франц.г. Камбрэ (20.11.1917). З 1926 пам.нач. Генштаба. З 1933 у адстаўцы. Аўтар ваен.-гіст. і ваен.-тэарэт. прац, у якіх у 1920—30-я г. абагульняў вопыт 1-й сусв. вайны і распрацоўваў тэорыю стварэння невял. высокамеханізаванай арміі, здольнай масіраванымі ўдарамі танкаў і авіяцыі вырашыць зыход вайны. У 1940—50-я г. выдаў шэраг прац па гісторыі 2-й сусв. вайны і інш.ваен.-гіст. праблемах.
Тв.:
Рус.пер. — Вторая мировая война 1939—1945 гг.М., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА Леанард (6.11.1800, в. Аборак Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 12.3.1871),
гісторык, публіцыст, выдавец. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1816—17). Чл.т-вафіларэтаў, дзе зблізіўся з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам. З 1819 сакратар кампазітара М.К.Агінскага. У 1822 эмігрыраваў, з 1826 у Парыжы. Пісаў на польскай і франц. мовах. Аўтар паэмы «Залессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся (маёнтак М.К.Агінскага каля г. Смаргонь). Выдаў зб-кі твораў Міцкевіча (1828) і І.Красінскага (1830), мемуары Агінскага (т. 1—4, 1827—28), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у т. л. «Польшча» (1836—41), у якой шмат матэрыялаў пра Беларусь. Напісаў біяграфію Т.Касцюшкі (1837), «Папулярную гісторыю Польшчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЬЕРЫ́ (Thierry) Агюстэн (10.5.1795, Блуа, Францыя — 22.5.1856),
французскі гісторык, адзін з заснавальнікаў рамант. кірунку ў франц. гістарыяграфіі. Чл. Акадэміі подпісаў (з 1830). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1813). У 1814—17 сакратар К.А.Сен-Сімона.
Асн. творы: «Гісторыя заваявання Англіі нарманамі» (т. 1—3, 1825), «Лісты па гісторыі Францыі» (1827), «Гісторыя паходжання і поспехаў трэцяга саслоўя» (1853). У якасці асн. крыніц сваіх твораў выкарыстоўваў хронікі і паданні. Гал. задачай гісторыкаў лічыў мастацкае аднаўленне мінулага з дапамогай інтуіцыі. Гал. суб’ектам гісторыі лічыў «народ», які супрацьстаяў дваранству. Гіст. працэс разглядаў як барацьбу паміж класамі: трэцім саслоўем (буржуазія і сялянства) і прывілеяванымі саслоўямі (дваранства і духавенства). Даказваў, што паходжанне класаў — вынік заваявання адных народаў другімі. Не ідэалізаваў сярэдневякоўе, наз. яго эпохай «ваеннага дэспатызму». Паўплываў на еўрап. гісторыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́ПАЎ Афанасій Пракопавіч (17.10.1831, с. Анга Качугскага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 10.3.1876),
расійскі гісторык, публіцыст. Праф. (1860). Скончыў Казанскую духоўную акадэмію (1856), выкладаў рус. гісторыю ў ёй (1856—60), потым у Казанскім ун-це (1860—61). У пач. 1860-х г. супрацоўнічаў у час. «Отечественные записки», «Русское слово», «Время», «Век». Западозраны ў сувязях з А.І.Герцэнам і М.П.Агаровым, у 1864 высланы ў Сібір, жыў на радзіме, потым у Іркуцку. Даследаваў пераважна гісторыю рус. сектанцтва і расколу, якія разглядаў як праяву нар. пратэсту супраць сац. прыгнёту. Асн. праца — «Рускі раскол стараабрадства, які разглядаецца ў сувязі з унутраным станам рускай царквы і грамадзянскасці ў XVII ст. і першай пал. XVIII» (1859).