СО́КАЛ Сцяпан Фёдаравіч (н. 8.10.1943, в. Шавялі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. юрыст, гісторык, філосаф. Д-р юрыд. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1967). З 1967 пам. пракурора Чэрыкаўскага р-на. У 1971—74 і 1981—85 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. У 1974—77 у Мінскім радыётэхн. ін-це, у 1977—81 інспектар Мін-ва вышэйшай адукацыі БССР; з 1985 у Гродзенскім ун-це (дэкан, заг. кафедры). З 1990 рэктар Бел. недзяржаўнага ін-та правазнаўства. Даследуе развіццё сацыялаг., паліт. і прававой думкі Беларусі.
Тв.:
Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974;
История юридической науки Беларуси. Мн. 2000 (разам з І.Юхо);
Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVIII стст. 2 выд. Мн., 2000 (разам з С.А.Падокшыным).
т. 15, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)