возера ў Шумілінскім р-не ў бас.р. Обаль, за 30 км на ПнЗадг.п. Шуміліна. Пл. 0,32 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Упадаюць ручаі з азёр Жужнева і Мошня. Выцякае ручай Красамай у р. Обаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕРАМАРФІ́ЗМ [адгрэч. xēros сухі + ...марф(а)],
сукупнасць анатама-марфал. асаблівасцей раслін, якія прыстасаваліся да недахопу вады. Выражаецца ў памяншэнні памераў лісця, клетак, павелічэнні колькасці клетак, вусцейкаў, сеткі жылак (абумоўлівае павышэнне засухаўстойлівасці). Тоўстая кутыкула і апушэнне паніжаюць транспірацыю. К. найбольш выражаны ў лісці верхніх ярусаў у сувязі з недастатковым водазабеспячэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛ-ДЖАЗ (адангл. cool jazz халодны джаз),
стыль сучаснага джаза. Склаўся ў ЗША на мяжы 1940—50-х г. у процівагу бібопу. Для яго характэрны эмацыянальная стрыманасць, тэндэнцыя да збліжэння віртуознай імправізатарскай тэхнікі з традыц. сродкамі кампазіцыі, увядзенне інструментаў сімф. аркестра. Найб. значныя прадстаўнікі М.Дэйвіс і Д.Брубек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУА́РЫ (адфранц. couloir калідор),
памяшканне па-за межамі асн. залаў (бакавая зала, калідор) у парламенце, тэатры ці інш. Служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі і інш. У пераносным сэнсе — аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах, напр., вядома з К., у К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРМА́НАВА,
вадасховішча ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Курманава. Створана ў даліне р. Рамясцвянка (за 27 кмад вусця) у 1987. Пл. 0,7 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,09 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
спецыяльна абсталяванае памяшканне ў складзе навук. ці навуч. установы, прадпрыемства або інш., прызначанае для правядзення навук., вытв.-кантрольных ці тэхн. даследаванняў, а таксама навуч. заняткаў; установа, дзе займаюцца такімі даследаваннямі. У пераносным сэнсе — творчы працэс, творчая дзейнасць каго-н. Напр., творчая Л. пісьменніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙБ-ГВА́РДЫЯ (адням. Leib цела + гвардыя),
асабістая ахова манарха і ганаровае найменне адборных прывілеяваных вайск. часцей у некат. краінах. У Расіі ўведзена ў канцы 17 ст. У далейшым гэта найменне мелі амаль усе гв. часці рас. арміі. Часціца «лейб» дадавалася таксама да назвы часцей, шэфамі якіх былі імператар або імператрыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТА (адгрэч. lēthē забыццё),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі персаніфікацыя забыцця, дачка багіні разладу Эрыды. Імем Л. названа рака ў Аідзе. Лічылася, што душы памерлых, якія папілі вады з гэтай ракі, забываюць пра сваё зямное жыццё. Адсюль другая назва Л. — «рака забыцця» і выраз «кануць у Лету» — быць забытым, знікнуць без следу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЖАў тэатры
(франц. loge адстараж.-верхненям. laubja альтанка),
група месцаў у глядзельнай зале, вылучаная перагародкамі ці бар’ерамі. Размяшчаюцца па баках і ззаду партэра (Л. бенуара) і па ярусах. Л. абкружаюць і нібы пашыраюць залу. Пашыраны з 16—17 ст. з узнікненнем у еўрап. гарадах буйных грамадскіх т-раў.
маніякальны сіндром, псіхапаталагічны стан, пры якім хворы чалавек нематывавана ўзрушаны, увага няўстойлівая, назіраецца моварухальнае ўзбуджэнне, зменлівы настрой. Найчасцей развіваецца пры эндагенных захворваннях (маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, шызафрэнія), бывае вынікам хвароб галаўнога мозга і інш. У цяжкіх выпадках М. ўзнікаюць галюцынацыі, зацямненне свядомасці. Лячэнне тэрапеўтычнае.