А́ТБАРА, Бахр-эль-Асуад,

рака ў Эфіопіі і Судане, правы прыток Ніла. Даўж. 1120 км. Пачынаецца з Эфіопскага нагор’я, на Пн ад воз. Тана, цячэ пераважна па Суданскім плато. Гал. прыток Тэкэзэ (справа). У сухі перыяд года ў ніжнім цячэнні перасыхае. У перыяд летніх дажджоў (ліп.ліст.) дасягае Ніла. Сярэднегадавы расход вады 32 м³/с. ГЭС. Каля вусця Атбары — г. Атбара.

т. 2, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛО́ЖЫНКА,

рака ў Беларусі, у Валожынскім р-не Мінскай вобл., правы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 168 км².

Пачынаецца каля в. Брылькі на зах. схілах Мінскага узв., цячэ праз г. Валожын. Асн. прыток р. Рачоўка. Рэчышча ў вярхоўі слабазвілістае, у ніжнім цячэнні на працягу 22 км каналізаванае. Берагі стромкія, ніжэй ад г. Валожын абрывістыя. У пойме сетка меліярац. каналаў.

т. 3, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРУ́ЙКА,

рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 52 км. Пл. вадазбору 1050 км². Выцякае з воз. Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш і Недрава. Асн. прыток — ручай Плесавіца (справа). Азёры займаюць 13% вадазбору (Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная. Пойма забалочаная. Рэчышча слабазвілістае. Каля в. Друйск плаціна і сажалка б. Браслаўскай ГЭС.

т. 6, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,

у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна (правы прыток р. Дрыса), за 28 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,34 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 2,6 км. Пл. вадазбору 13,3 км². Схілы катлавіны стромкія, выш. 15 м, на ПнЗ да 25 м. Праз возера цячэ р. Нячэрская (левы прыток р. Свольна).

т. 5, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАКУ́ДАЎСКАЕ БАЛО́ТА,

у Лідскім р-не Гродзенскай вобл., у вадазборы р. Лідзея (прыток Дзітвы) і р. Нарва (прыток Нёмана). Нізіннага, вярховага і мяшанага тыпаў. Пл. 7,8 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6,3 тыс. га. Глыб. торфу 6,7 м, сярэдняя 3 м. Ёсць сапрапель. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца для торфаздабычы і для вырошчвання пераважна сеяных траў. На неасушанай ч. растуць карлікавая бяроза, хвоя, вярба, асокі, журавіны.

т. 6, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БРЫЧ, Добрыца,

рака ў Рагачоўскім і Кармянскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца за 200 м на З ад в. Рубанае Рагачоўскага р-на. Цячэ па Чачорскай раўніне. Асноўны прыток р. Ржаўка. Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая. Ад вытоку на працягу каля 7 км рэчышча каналізаванае, ніжэй звілістае. На рацэ плаціна і сажалка.

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАКО́ВАНКА, Гулевіцкі канал,

рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 306 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Лозкі Калінкавіцкага р-на, цячэ па раўніне Гомельскае Палессе. Асн. прытокр. Дымарка (злева). Даліна невыразная, пойма асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шыр. яго ад 3 да 10 м.

т. 6, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАМБІ́ДЖЫ (Murrumbidgee),

рака на ПдУ Аўстраліі, правы прыток р. Мурэй. Даўж. 2172 км, пл. басейна 165 тыс. км². Пачынаецца ў паўн. адгор’ях Аўстралійскіх Альпаў, цячэ па раўніне. Гал. прытокр. Лаклан (справа). Сцёк зарэгуляваны (вадасх. Барынджак і ГЭС у вярхоўях М.). Сярэдні расход вады каля г. Балраналд 77 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Летам, у сезон дажджоў, суднаходная ніжэй г. Уога-Уога, у сухі сезон зрэдку перасыхае.

т. 10, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЗЕЛЬ (франц. Moselle, ням. Mosel),

рака ў Францыі, Люксембургу, Германіі, левы прыток р. Рэйн. Даўж. 545 км, пл. бас. 28,2 тыс. км². Пачынаецца на паўд.-зах. схілах Вагезаў, б.ч. цячэння — у Рэйнскіх Сланцавых гарах. Асн. прытокр. Саар (справа). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 290 м³/с. Суднаходная да вярхоўяў. Злучана каналамі з рэкамі Марна, Сона. На М. — гарады Нансі, Мец (Францыя), Трыр, Кобленц (Германія).

т. 10, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ДЗЬМА, Вядзьмянка,

рака ў Беларусі, у Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. і Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 267 км². Пачынаецца каля в. Слабада Нясвіжскага р-на. Асн. прыток р. Шавялёўка.

Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шыр. 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, каля в. Кавалі Ляхавіцкага р-на сажалка.

т. 4, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)