ЛАГО́НЕ, Лагон (Logone),
рака ў Цэнтр. Афрыцы, у Чадзе і Камеруне, левы прыток р. Шары (бас. воз. Чад). Даўж. 965 км (з р. Мберэ). Утвараецца ад сутокаў рэк Мберэ і Пендэ. Сярэдні расход вады каля г. Бангор (Чад) 540 м3/с. Пры моцных паводках частка сцёку паступае ў бас. Нігера (па сістэме праток у прыток Бенуэ р. Майо-Кебі). Суднаходная ў перыяд дажджоў (чэрв.—жн.) ніжэй г. Бангор.
т. 9, с. 92
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)