ланцуг скал, водмеляў, невял. каралавых астравоў у Полкскім праліве, паміж п-вам Індастан і в-вам Шры-Ланка. Даўж. каля 30 км. Належыць Індыі і Шры-Ланцы. След былой сухапутнай сувязі в-ва Шры-Ланка з мацерыком Еўропы — Азіі.
Назва звязана з паданнем пра шлях Адама, выгнанага з раю на зямлю (на в-аў Шры-Ланка), які перайшоў на Ам. на мацярык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙМА́НАЎ Шакен Кенжатаевіч
(15.2.1914 — 23.12.1970),
казахскі акцёр і рэжысёр; адзін з пачынальнікаў нац. кіно. Нар.арт.СССР (1959). З 1933 у Казахскім т-ры драмы імя Аўэзава (Алматы). З 1940 у кіно. Выканаў ролю Джамбула ў аднайм. фільме; паставіў карціны «Паэма пра каханне», «Наш мілы доктар», «Зямля бацькоў», «Канец атамана» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952 і Дзярж. прэмія Казахстана 1968. Імя. Айманава прысвоена кінастудыі «Казахфільм».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТ НА ПРА́ВА ВАЛО́ДАННЯ (КАРЫСТА́ННЯ) ЗЯМЛЁЙ,
дзярж. пасведчанне пра наяўнасць права на ўласнасць, валоданне або карыстанне зямельным участкам. Выдаецца мясц. Саветамі дэпутатаў, інш.дзярж. органамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца ў 2 экзэмплярах: 1-ы экз. выдаецца ўласніку, землеўладальніку або землекарыстальніку, 2-і захоўваецца ў адпаведным Савеце дэпутатаў. Парадак перадачы зямельных участкаў у карыстанне, валоданне або адчужэнне іх у прыватную ўласнасць рэгулюецца дзярж. зямельным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЛЕ́СЯ»,
штомесячны грамадска-публіцыстычны і літаратурна-мастацкі часопіс для жанчын і сям’і. Выходзіць з ліст. 1924 у Мінску на бел. мове. Спачатку называўся «Беларуская работніца і сялянка», у 1931—41 «Работніца і калгасніца Беларусі», з 1946 «Работніца і сялянка», з 1995 сучасная назва. Асвятляе пытанні жыцця, працы, грамадскай дзейнасці жанчын Беларусі, папулярызуе пед. і юрыд. веды, дае парады, расказвае пра жыццё блізкага і далёкага замежжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁДЭЛЬ (Gödel) Курт
(28.4.1906, г. Брно, Чэхія — 14.1.1978),
аўстрыйскі матэматык і логік. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. У 1933—38 у Венскім ун-це. У 1940 эмігрыраваў у ЗША; з 1953 праф. Ін-та перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Навук. працы па матэм. логіцы і тэорыі мностваў. Аўтар тэарэм Гёдэль пра непаўнату і паўнату.
Літ.:
Нагель Э., Ньюмен Д.Р. Теорема Гёделя: Пер. с англ. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРО́ГРАФ
(ад гідра... + ...граф),
храналагічны графік штодзённых расходаў вады за пэўны перыяд у пэўным створы вадасцёку. Будуецца паводле звестак пра расход вады ў месцы назірання за сцёкам у вызначаны адрэзак часу. Адрозніваюць гідрограф разводдзя, паводкі, сезона, за каляндарны або гідралагічны год; бывае адзінкавы, абагульнены (разводдзя і паводкі), тыповы (за год). Служыць асновай для выдзялення крыніц жыўлення вадацёку. Выкарыстоўваецца ў гідратэхн. праектаванні і воднагасп. разліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНІМЕ́Д,
у грэчаскай міфалогіі сын траянскага цара Троса. За незвычайную прыгажосць яго выкраў Зеўс (паслаў за ім арла ці быў сам у абліччы арла). На Алімпе Ганімед стаў каханкам Зеўса і віначэрпам багоў. Паводле інш. міфаў, Ганімед узнесены на неба ў выглядзе задыякальнага сузор’я Вадалей. Міф пра Ганімеда — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. роспісы, малюнак Мікеланджэла, скульптуры Леахара, Б.Торвальдсена, карціны Карэджа, П.П.Рубенса, Рэмбранта і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКУМЕ́НТ
(ад лац. documentum сведчанне, доказ),
1) дзелавая папера, што юрыдычна пацвярджае які-н. факт (напр., нараджэнне, узяцце шлюбу) ці права на што-н. (напр., дыплом, завяшчанне).
2) Афіц. пасведчанне асобы (напр., пашпарт).
3) Пісьмовыя помнікі прагіст. падзеі.
4) Матэрыяльны носьбіт (папера, кіна- і фотаплёнка, магн. стужка і інш.) з запісанай на ім інфармацыяй, прызначанай для захоўвання і перадачы ў часе і прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА Святлана Уладзіміраўна
(н. 18.9.1963, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1982), Бел.АМ (1991). Разнастайная па тэматыцы творчасць пабудавана на кантрастах: работы ў алеі яркія, дынамічныя (трыпціх «Музыканты», «Сасуд», абедзве 1995), у тэмперы — больш мяккія, у блакітна-бірузовым, ружова-пастэльным каларыце (трыпціх «Стыхіі», 1994, «Эўрыдыкі» 1997). Свет створаных ёй вобразаў непаўторны, сімвалічны і сведчыць пра пошук уласнай адметнай стылістыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМАНТ Францішак Іванавіч
(н. 12.6.1950, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рмед.н. (1990), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1973). З 1976 працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі і патафізіялогіі тэрмарэгуляцыі; пра ролю ферментаў і фармакалагічных рэчываў у цэнтр. механізмах гіпертэрмічных эфектаў.
Тв.:
Об участии пептигидролаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и пирогеналовой лихорадке // Нейропептиды и терморегуляция. Мн., 1990.