ФАЭТО́Н,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын бога Сонца Геліяса і німфы Клімены. Каб даказаць сваё паходжанне ад Геліяса, Ф. напрасіўся кіраваць сонечнай калясніцай бацькі, але не справіўся з агнядышнымі коньмі. Калясніца панеслася ў небяспечнай блізкасці ад Зямлі і ледзь не спаліла яе. Каб выратаваць Зямлю, Зеўс маланкай забіў Ф. Міф пра Ф. адлюстраваны ў
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)