бег па шашы на найдаўжэйшую дыстанцыю (42 км 195 м); від лёгкай атлетыкі. Назва ад мястэчка Марафон, адкуль, паводле падання, пасля Марафонскай бітвы (490 да н.э.) грэч. воін-ганец пасланы ў Афіны з весткай аб перамозе над персамі. Не спыняючыся ў дарозе, ён прыбег у горад і, усклікнуўшы «Мы перамаглі», упаў мёртвым. М.б. уключаны ў праграму Алімп. гульняў з 1895 (Афіны; першы алімп. чэмпіён — грэч. спартсмен С.Луіс). Па М.б. праводзяцца міжнар. спаборніцтвы (Афіны; г. Бостан, ЗША, з 1895; г. Віндзар, Вялікабрытанія; Парыж, з 1976; г. Энсхедэ, Нідэрланды і інш.). Рэкорды (з-за рознага профілю трас) не фіксуюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я КО́ЦІКІ,
2 роды вушастых цюленяў атр. ластаногіх. Паўн. М.к. (Callorhinus) прадстаўлены відам С. ursinus, паўд. М.к. (Arctocephalus) — 6 відамі (часам вылучаюць да 9). Паўн. М.к. пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак., паўд. — ва ўмераных і ўмерана-халодных водах Паўд. паўшар’я; 1 від — на а-вах Галапагас. Рэгулярна мігрыруюць. 3 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. самцоў да 2,1 м, маса да 300 кг, самак адпаведна да 1,5 м і 65 кг. Самцы (секачы) цёмна-бурыя, самкі — шаравата-карычневыя. Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі. У час размнажэння ўтвараюць логавішчы. Палігамы, у гарэме да 50 самак. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці. Аб’ект промыслу (каштоўнае футра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАНІ́МІЯ (ад грэч. metōnymia перайменаванне),
перанос назвы аднаго прадмета ці з’явы на інш. прадмет ці з’яву на аснове пэўнай прычыннай сувязі паміж імі; відпаэт.mpona. М. — ужыванне імя аўтара ў значэнні напісаных ім твораў («вывучаю Пушкіна», «купіў Багдановіча»), назвы краіны — у значэнні насельніцтва, якое там жыве («Уся Беларусь узнялася супраць фашысцкіх захопнікаў»), назвы прылады дзеяння замест яго самога ці яго вынікаў («пяро Купалы», «пэндзаль Бялыніцкага-Бірулі»), назвы посуду замест таго, што ў ім звычайна знаходзіцца («выпіў кубак», «з’еў талерку»), перанос значэння ўнутр. уласцівасці рэчы на яе самую («смеласць гарады бярэ») і г.д. Адзін з відаў М. — сінекдаха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЦЦА-ТЫНТА (ад італьян. mezzo сярэдні + tinto афарбаваны, таніраваны),
«чорная манера», від заглыбленай гравюры, у якім паверхні металічнай (часцей меднай) дошкі мех. або хім. спосабам надаецца шурпатасць (зярністасць), каб пры друкаванні атрымаць роўны чорны фон. Малюнак робіцца іголкай або алоўкам. Часткі дошкі, якія адпавядаюць светлым месцам малюнка, выскрабаюць, выпрасоўваюць, паліруюць, што стварае паступовыя пераходы ад ценю да святла. Гравюры М.-т. вылучаюцца глыбінёй і аксаміцістасцю тону, багаццем і тонкасцю святлоценявых эфектаў. Выкарыстоўваецца таксама для каляровага друку. Тэхніка М.-т. вынайдзена ў сярэдзіне 18 ст.ням. майстрам Л.Зігенам. У 18 — пач. 19 ст. была пашырана для рэпрадуцыравання карцін. Выкарыстоўваецца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРАЛІЗА́ЦЫЯ ВОД,
1) агульная канцэнтрацыя мінер. рэчываў (солей) у прыродных водах. Выражаецца ў грамах на літр або ў праміле (%₀). Залежыць ад геахім. і геафіз. асаблівасцей тэр. вадазбору, літалагічнага складу ваданосных пластоў, кліматычных умоў і антрапагенных фактараў. З павелічэннем сухасці клімату павышаюцца М.в. і ўдзельная колькасць натрыю, сульфатаў і хларыдаў, памяншаецца ўдзельная колькасць кальцыю і карбанатаў. Паводле М.в. адрозніваюць воды прэсныя (да 1 г/л) і мінералізаваныя (больш за 1 г/л). Гл. таксама Мінеральныя воды.
2) Перавышэнне звычайнай канцэнтрацыі солей у прыродных водах пад уплывам прыродных або антрапагенных прычын (засаленне вод); відхімічнага забруджвання вод (пераважна паверхневых). Як і засаленне глебы, прычыняе гасп. і экалагічную шкоду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОРЖ (Odobaenus rosmarns),
адзіны відсям. маржоў атр. ластаногіх. 3 падвіды. Пашыраны кругапалярна. Жывуць статкамі на ўзбярэжжах, летам на плывучым лёдзе ўтвараюць логавішчы да 3—4 тыс. асобін. Лапцеўскі падвід (O.r. laptevi) у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. самца да 4,1 м, маса да 2 т (самкі адпаведна да 3,7 м і 1,1 т). Скура тоўстая (да 4 см) з кароткімі рэдкімі валасамі. У самца на грудзях, шыі і лапатках скура ўтварае бугры. Іклы верхняй сківіцы ператварыліся ў біўні (гл.Маржовыя іклы). Кормяцца пераважна доннымі жывёламі (малюскамі, ракападобнымі, чарвямі). Нараджаюць 1 дзіцяня раз у 2—3 гады. Промысел абмежаваны. Выкарыстоўваюцца біўні, мяса, скура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШО́ЎКАВЫЯ, мышоўкі (Zapodidae, або Sicistidae),
сямейства млекакормячых атр. грызуноў. 4 роды, 11 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць у лясной, ’лесастэпавай і стэпавай зонах, у гарах — да выш. 3000 м. Селяцца ў норах, паваленых дрэвах, пнях. Актыўныя на змярканні і ноччу. Зіму праводзяць у спячцы. На Беларусі 1 від — мышоўка лясная (Sicista letulina).
Даўж. цела да 10 см, хваста да 16 см, маса да 28 г. Падобныя да мышэй. Канечнасці пяціпальцыя, заднія падоўжаныя. Здольныя рабіць скачкі даўж. да 4 м. Пераважна расліннаедныя, часам кормяцца дробнымі беспазваночнымі, насякомымі. Нараджаюць да 8 дзіцянят 1—2 разы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПРУ́ЖАННЯ РЭГУЛЯ́ТАР,
электрычны апарат для рэгулявання напружання электрычнага па зададзеным законе. Бывае з ручным ці аўтам. кіраваннем; прамога і непрамога дзеяння; пазіцыйны (рэлейны), прапарцыянальны (статычны), інтэгральны (астатычны) і камбінаваны.
Найпрасцейшы Н.р. з ручным кіраваннем — паўзунковы рэастат. Аўтам. Н.р. будуюцца з выкарыстаннем эл.-магн. элементаў (напр., магн. узмацняльнікаў), электронных прылад, эл.-машынных узмацняльнікаў. Асобны від такога Н.р. — стабілізатар напружання (або току), які падтрымлівае пастаяннае значэнне напружання (сілы току) пастаяннага ці пераменнага току. У Н.р. прамога дзеяння перамяшчэнне адчувальнага органа адбываецца за кошт крыніцы сілкавання, якая рэгулюецца. Н.р. непрамога дзеяння мае ўзмацняльнік, у залежнасці ад віду якога наз.: электрамашынным, электрамагнітным, электронным, паўправадніковым і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКТА́РНІЦЫ, нектарніцавыя,
нектаркі (Nectariniidae),
сямейства пеўчых птушак атр. вераб’інападобных. 8—11 родаў, 104—116 відаў. Пашыраны ў Паўд. Азіі, Аўстраліі і Афрыцы. Жывуць у лясах, садах, зарасніках кустоў, гарах. Робяць сезонныя міграцыі, звязаныя з масавым цвіценнем раслін, удзельнічаюць у іх апыленні. 1 від у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 25 см, маса да 20 г. Дзюба доўгая, тонкая, часта выгнутая, краі наддзюб’я злёгку зазубраныя. Афарбоўка самцоў яркая, з метал. адлівам, самак — зеленавата-шэрая. У некат. відаў самцы і самкі афарбаваны аднолькава, у цьмяныя колеры. Кормяцца насякомымі, павукамі, пладамі, нектарам кветак (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЯ́СЫЦЬ БАРАДА́ТАЯ, няясыць каменная,
няясыць лапландская (Strix nebulosa),
птушка сям. савіных атр. совападобных. Пашырана ў зоне хваёвых лясоў (старых яловых і ялова-альховых) Паўн. паўшар’я. На Беларусі рэдкі аселы від, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 84 см, маса самцоў да 800, самак да 1200 г. Апярэнне мяккае, шаравата-бурае або дымчата-шэрае, з густым малюнкам. Тваравы дыск шараваты з вузкімі цёмнымі палосамі і чорнымі плямамі пад вачыма. Пад дзюбай вял. чорная пляма — «барада» (адсюль назва). Вочы і дзюба жоўтыя. Корміцца пераважна мышападобнымі грызунамі, а таксама птушкамі, вавёркамі і інш. Нясе 2—5, зрэдку Да 7 яец.