ТО́ЛЕР (Toller) Эрнст (1.12.1893, Шамоцын Куяўска-Паморскага ваяв., Польшча — 22.5.1939),
нямецкі пісьменнік; адзін з лідэраў экспрэсіянізму. Вучыўся ў Грэноблі (да 1914), у Гайдэльбергскім і Мюнхенскім ун-тах. За ўдзел у рэв. падзеях зняволены ў турму (1919—24). З 1933 у эміграцыі. Чалавек і рэвалюцыя — гал. тэма яго драм «Чалавек-маса» (1921), «Разбуральнікі машын» (1922), «Хінкеман», «Вызвалены Вотан» (абедзве 1923), «Гоп-ля, мы жывём» (1927), «Тушыць катлы!» (1930), «Пастар Галь» (1939). Аўтар зб. вершаў «Кніга ластавак» (1924), аўтабіягр. нататак «Юнацтва ў Германіі» (1933), кн. «Лісты з турмы» (1935), публіцыстыкі. У творах праблемы гуманнасці і жорсткасці, асобы і гісторыі, рэв. масы і яе правадыра, небяспекі нацызму; для іх характэрны абстрагаваныя вобразы-сімвалы, гратэск, настроі адзіноты, бездапаможнасці, катастрафізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРЭ́НКА Андрэй Міхайлавіч (н. 17.1.1964, в. Бярозаўка Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі ін-т культуры (1990). З 1990 у час. «Полымя». Друкуецца з 1987. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхал. партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сённяшняга грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філас. роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыст. артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхал. аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, маст. ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з бел. мовы на рускую. За кн. прозы «Смута» (1994) Літ. прэмія імя І.Мележа 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІГЕЙРЭ́ДУ (Figueiredo) Гільермі (н. 13.2.1915, г. Кампінас, Бразілія),
бразільскі драматург і пісьменнік. Скончыў ун-т у Рыо-дэ-Жанейра. Дэбютаваў як тэатр. крытык. Яго п’есы «Герой», «Лісістрата» (абедзве 1943), «Трагічная пантаміма» (1948), «Бог пераначаваў у доме» (1949), «Усеагульная забастоўка» (1950), «Балада для Сатаны» (1957), «Марыя да Понці» (1959) і інш. адметныя алегарычнасцю, міфалагічнымі матывамі, гратэскавасцю сітуацый. Сусв. вядомасць прынесла драма «Ліса і вінаград» (1953), у якой сцвярджаецца права чалавека на свабоду і годнасць. Аўтар раманаў сатыр. «Трыццаць гадоў без ландшафту» (1939), псіхал. «Па той бок ракі» (1961), трактата пра драм. мастацтва «Ксанф» (1957), вершаў, гумарэсак і інш. На Беларусі яго п’есу «Ліса і вінаград» ставілі Бел.т-р імя Я.Купалы (1957), абл. т-ры Магілёўскі драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (1987), Гродзенскі (1997), а таксама аматарскія тэатр. калектывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКЕ́ (Fouquet, Foucquet) Жан (каля 1420, г. Тур, Францыя — паміж 1477 і 1481), французскі жывапісец і мініяцюрыст, адзін з заснавальнікаў мастацтва Ранняга Адраджэння ў Францыі. Каля 1440 вучыўся ў Парыжы, паміж 1445—47 наведаў Рым. Зазнаў уплыў Мазачыо і Фра Анджэліка. Працаваў у Туры і Парыжы, у 1475 згадваецца як «жывапісец караля». Рэаліст. трактоўка падзей, мяккасць каларыту, выкарыстанне лінейнай і паветр. перспектывы ўласцівы ілюстрацыям да кніг «Часаслоў Эцьена Шэвалье» (1450—56), «Вялікія хронікі караля Францыі», «Жыцці знакамітых мужчын і жанчын» Дж.Бакачыо (абедзве 1458), «Іудзейскія старажытнасці» І.Флавія (1470—76). Вял. жыццёвасцю вылучаюцца партрэты Карла VII, канцлера Г.Жувенеля дэз Юрсен, аўтапартрэт. Урачысты кампазіцыйны рытм, гучны каларыт уласцівы рэліг. кампазіцыям «П’ета з Нуана», «Дыпціх з Мелена». Іл.гл. таксама ў арт.Францыя.
Літ.:
Золотова Е.Ю. Жан Фуке. 2 изд М., 1986.
Ж.Фуке. Узяцце Іерыхона. Мініяцюра з «Вялікіх хронік караля Францыі». 1458.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́Н Яўген Пятровіч (29.12.1936, в. Калодзіна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 30.7.1982),
бел. паэт і драматург. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958). Працаваў акцёрам, пам.гал. рэжысёра па літ. частцы Бел.т-ра імя Я.Коласа (1958—65), Бел.т-ра імя Я Купалы (1976—80), у 1965—76 рэжысёр на Бел. тэлебачанні. Друкаваўся з 1960. Аўтар зб-каў вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977), п’ес «Сіні снег» (паст. 1975, Бел.рэсп.т-р юнага гледача), «Чахарда» (нап. 1976), «Шрамы» (паст. 1977), «Чалавек з легенды» (з І.Ражковым; паст. 1978; абедзвет-р імя Я.Купалы), «Востраў Алены» (паст. 1982, т-р імя Я.Коласа), лібрэта тэлеоперы «Ранак» (паст. 1968), сцэнарыяў, шэрагу тэлеспектакляў і інш. П’есам уласцівы вострыя канфліктныя сітуацыі, акрэсленая праблемнасць, лірызм. На бел. мову пераклаў асобныя творы М.Шолахава, В.Шукшына, Н.Думбадзе, Ю.Тууліка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭ́ЙНЕР Іван Фёдаравіч (н. 10.9.1953, в. Беражное Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1994), праф. (1995). Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1981 выкладае ў Гомельскім ун-це (з 1983 заг. кафедры). Даследуе бел. баладу ў яе сувязях з нар. і літ. традыцыямі слав. народаў, сучасную бел. л-ру ў слав. і еўрап. кантэксце, фальклор. Аўтар манаграфій «Беларуская балада: Вытокі жанру і паэтычная структура» (1989), «Варожасць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі» (1993), «Шматмоўная літаратура Беларусі XIX ст.» (2002), вучэбных дапаможнікаў. Сааўтар зб-каў «Таямніцы замоўнага слова» (1997), «Сцэнізацыя фальклорных свят і абрадаў» (1999), «Роднае: Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна» (2000), «Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна» (2002), «Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік» і «Народная міфалогія Гомельшчыны» (абедзве 2003; усе з В.Новак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л,
міжнароднае аб’яднанне сацыяліст. і с.-д. партый у 1919—23. Створаны былымі ўдзельнікамі Інтэрнацыянала 2-га (фармальна адноўлены на кангрэсе ў Жэневе 31.7——6.8.1920; падрыхтоўчую працу вяла Выканаўчая камісія, створаная на канферэнцыі ў г. Берн 3—10.2.1919, скліканай былым старшынёй Міжнароднага сацыялістычнага бюро Э.Вандэрвельдэ). Лідэры — Вандэрвельдэ, С. і Б.Уэб, О.Баўэр, К.Каўцкі, Р.Макдональд і інш. Ідэйна і арганізацыйна процістаяў Камуністычнаму Інтэрнацыяналу. Праграма Бернскага інтэрнацыяналу (прынята ў 1920) прадугледжвала «мірнае і паступовае перарастанне капіталізму ў сацыялізм» праз пашырэнне дэмакр. правоў і свабод, абагульненне асн. сродкаў вытворчасці пры ўмове кампенсацыі і інш. У 1920—21 аб’ядноўваў партыі 15 краін (у т. л.С.-д. партыю Германіі, Брыт. лейбарысцкую партыю і інш.), больш за 6 млн.чл. (1920). У лют. 1921 некаторыя с.-д. партыі выйшлі з Бернскага інтэрнацыяналу і разам з інш. прыхільнікамі ўтварылі цэнтрысцкі Інтэрнацыянал 2 ½. У маі 1923 абедзве арг-цыі аб’ядналіся ў Сацыялістычны рабочы інтэрнацыянал.
нарвежскі пісьменнік, грамадскі і тэатр. дзеяч. Узначальваў Нарвежскі тэатр у Бергене (1857—58) і Крысціянійскі тэатр (1865—(58), аддаваў перавагу нац. рэпертуару. Вядомы як майстар патрыят. лірыкі (у т. л. тэксту нарв.нац. гімна «Так, мы любім гэты край», 1859). Аўтар рамант. аповесцяў з сял. жыцця «Сюнёве Сульбакен» (1857), «Арне» (1859), «Марш для нявесты» (1877) і інш., нац.-гіст. («Паміж бітвамі», 1857; «Кароль Сверэ», 1861; «Сігурд Злосны», 1862, і інш.) і сац.-крытычных драм («Банкруцтва», «Рэдактар», абедзве 1875; «Кароль», 1877, «Звыш нашых сіл», ч. 1—2, 1883—95), твораў з маральнай праблематыкай (п’есы «Рукавічка», 1883; «Геаграфія і Любоў», 1885, і інш.; раманы «Сцягі ў горадзе і ў порце», 1884; «Божым шляхам», 1889; «Мэры», 1906). Нобелеўская прэмія 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОР (Bor) Матэй [сапр.Паўшыч
(Pavšič) Уладзімір; н. 14.4.1913, Гргар каля Горыцы, Славенія], славенскі пісьменнік. Правадз.чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1965),
чл.-кар. Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Люблянскі ун-т (1937). Удзельнік антыфаш. барацьбы, тэма якой займае важнае месца ў яго творчасці. Аўтар паэт. зб-каў «Бурай адолеем буру» (1942), «Плюшч над прорваю» (1952), «Сляды нашых ценяў» (1958), «Брыдзём, брыдзём», «У летняй траве» (абодва 1963), «Баладныя матывы» (1971), раманаў «Далячыні» (1961), «Адкінутыя» (1980), п’ес «Пан Лісяк», «Турма адкрылася», «Абдзіртусы» (усе 1944), «Цяжкі час» (1946), «Сусвет у акварыуме» (1955), «Школа ночы», «Зоркі вечныя» (абедзве 1971), зб. артыкулаў «Крытыка» (1961) і інш. На бел. мову асобныя вершы Бора перакладалі Н.Гілевіч, К.Севярынец, І.Чарота. У Бел. т-ры імя Я.Купалы ў 1984 ставілася яго п’еса «Зоркі вечныя».