ШТЭ́ЙНЕР Іван Фёдаравіч (н. 10.9.1953, в. Беражное Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1981 выкладае ў Гомельскім ун-це (з 1983 заг. кафедры). Даследуе бел. баладу ў яе сувязях з нар. і літ. традыцыямі слав. народаў, сучасную бел. л-ру ў слав. і еўрап. кантэксце, фальклор. Аўтар манаграфій «Беларуская балада: Вытокі жанру і паэтычная структура» (1989), «Варожасць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі» (1993), «Шматмоўная літаратура Беларусі XIX ст.» (2002), вучэбных дапаможнікаў. Сааўтар зб-каў «Таямніцы замоўнага слова» (1997), «Сцэнізацыя фальклорных свят і абрадаў» (1999), «Роднае: Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна» (2000), «Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна» (2002), «Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік» і «Народная міфалогія Гомельшчыны» (абедзве 2003; усе з В.Новак).
Тв.:
«Душа прычаліцца крылом да неба...» Гомель, 1999.
А.І.Клімовіч.
т. 17, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)