СО́БАТ, Бахр-эль-Асфар,
рака ў Судане (вярхоўі ў Эфіопіі), правы прыток р. Белы Ніл. Утвараецца ад сутокаў рэк Бара і Пібар. Даўж. ад вытоку р. Бара 730 км, пл. бас. каля 350 тыс. км². Цячэ па горнай і ўзгорыстай мясцовасці. Мнагаводная летам і восенню, зімой і вясной многія прытокі перасыхаюць. Сярэдні расход вады 412 м³/с. Суднаходная ў сезон дажджоў ад г. Гамбела.
т. 15, с. 73
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УА́ЗА (Oise),
рака ў Францыі (вытокі ў Бельгіі), правы прыток р. Сена. Даўж. 302 км, пл. бас. 16,6 тыс. км². Пачынаецца ў зах. адгор’ях Ардэнаў, цячэ па раўнінах Парыжскага бас., за 30 км ніжэй Парыжа ўпадае ў р. Сена. Зімовае разводдзе. Сярэдні расход вады каля вусця 95 м³/с. Суднаходная, злучана каналамі з рэкамі Маас, Сома, Шэльда. На У. — гарады Камп’ень, Крэй, Пантуаз (Францыя).
т. 16, с. 152
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКАЯ́ЛІ (Ucayali),
рака ў Перу, правы прыток р. Амазонка (некат. даследчыкі лічаць яе вытокам р. Амазонка). Даўж. 1950 км, пл. бас. 375 тыс. км². Утвараецца ад сутокаў рэк Тамба (у вярхоўях — Апурымак) і Урубамба, якія пачынаюцца ў Цэнтр. Андах, пасля іх зліцця цячэ па Амазонскай нізіне. Разводдзе з вер. да сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады 12,6 тыс. м³/с. Суднаходная ад г. Аталая. Гал. порт — Пукальпа.
т. 16, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЬЕТЭ́, Тыетэ (Tieté),
рака на ПдУ Бразіліі, левы прыток р. Парана. Даўж. 1130 км, пл. бас. 72 тыс. км². Вытокі ў гарах Сера-ду-Мар, каля ўзбярэжжа Атлантычнага ак.; цячэ па Бразільскім пласкагор’і, утварае парогі; перад вусцем — вадаспад Ітапура (выш. 22 м). Летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 620 м³/с. У бас. Ц. вадасховішча, ГЭС. На Ц. г. Сан-Паўлу.
т. 17, с. 159
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ПУНЬКА, Шылве,
рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 311 км². Пачынаецца каля г.п. Юрацішкі, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на ПдУ ад в. Чапунь. Прытокі: Гарача, Сіма, Вярэнка. Даліна ў сярэднім і ніжнім цячэнні — невыразная. Пойма забалочаная, большая ч. асушана. Рэчышча на працягу 28 км ад вытоку каналізаванае, шыр. ў нізоўі да 12 м.
т. 17, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́РА,
рака ў Чыцінскай, Іркуцкай абласцях і Якуціі (Расія), левы прыток р. Алёкма (бас. р. Лена). Даўж. 851 км, пл. бас. 87,6 тыс. км². Пачынаецца на паўд. схіле хр. Кодар, цячэ па Чарскай катлавіне, перасякае хр. Кодар, утвараючы парог. Паводка з мая па верасень. Сярэдні расход вады 900 м³/с. Суднаходства на 416 км ад вусця. У бас. Ч. адзінае ў свеце радовішча чараіту.
т. 17, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПЯ́ЦІЦА, Чарапеціца,
рака ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Нішча (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 359 км². Выцякае з воз. Межава (у вярхоўі рака называецца Межава) за 500 м на У ад в. Межава. Цячэ ў межах Нешчардаўскага ўзв. і Полацкай нізіны, праз азёры Мыленскае, Чарапецкае і Валькоўскае. Вусце за 3 км на ПнУ ад в. Юхавічы.
т. 17, с. 222
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́РЫЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Галбіца (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 70 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Карпавічы, вусце за 500 м на Пн ад в. Галбея. Цячэ праз Старадворскае воз., пасля выхаду з яго рэчышча на працягу 7,8 км да вусця каналізаванае. У сярэднім і ніжнім цячэнні праходзіць па лясістай мясцовасці.
т. 17, с. 489
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КУНЬКА,
рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Гаўя (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 96,2 км². Пачынаецца на ПнУ ад в. Брагі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Гаўю за 1 км на З ад в. Васілевічы. На працягу 16,4 км (ад вытоку да в. Васілевічы) каналізаваная. Каля в. Чарнелі створана сажалка (пл. 0,21 км²).
т. 18, кн. 1, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ,
рака ў Расійскай Федэрацыі, пераважна ў Башкортастане, левы прыток Камы. Даўж. 1430 км, пл. бас. 142 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Паўд. Урала, ніжэй ад упадзення р. Уфа цячэ па раўніне, мае шырокую пойму, утварае шмат лукавін, разбіваецца на рукавы. Гал. прытокі: Нугуш, Уфа (справа), Дзёма (злева). Сярэднегадавы расход вады каля г. Бірск 846 м³/с. Суднаходства ад г. Уфа. На Белай гарады Беларэцк, Салават, Ішымбай, Стэрлітамак, Уфа, Бірск.
т. 3, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)